БЕЛЯКО́Ў (Аляксандр Васілевіч) (21.12.1897, в. Бяззубава Арэхава-Зуеўскага р-на Маскоўскай вобл. — 1982),
генерал-лейтэнант авіяцыі (1943). Герой Сав. Саюза (1936). Д-ргеагр.н., прафесар. Скончыў ваен. вучылішча (1917), авіяц. школу (1921). У 1930—35 у Ваен.-паветр. акадэміі імя М.Я.Жукоўскага. У 1936—37 удзельнік беспасадачных пералётаў (штурман) Масква — в-аў Уд (Чкалаў) і Масква—Паўн. полюс — ЗША з В.П.Чкалавым і Г.П.Байдуковым. З 1940 нач. Разанскай вышэйшай авіяц. школы штурманаў. У Вял.Айч. вайну ўдзельнік Берлінскай аперацыі 1945; гал.штурманпаветр. арміі. У 1945—60 у Ваенна-паветр. акадэміі. Аўтар прац па аэранавігацыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЕ́ЙНІКАЎ (Сяргей Пятровіч) (4.2.1909, в. Зацішша Магілёўскага р-на — 1.2.1984),
Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў Маскоўскую школу ВПС (1930). У Вял.Айч. вайну са жн. 1941 на фронце. Штурман авіяцыі далёкага дзеяння маёр Алейнікаў зрабіў 240 вылетаў на разведку і бамбардзіроўку аб’ектаў праціўніка, удзельнічаў у баях пад Масквой, Сталінградам, Арлом, Ленінградам, на Беларусі, у Германіі. Да 1947 у ВПС.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУДЗІ́МАЎ (Сцяпан Мітрафанавіч) (7.11.1913, с. Ягаднае Валгаградскай вобл., Расія — 22.6.1941),
лётчык-знішчальнік, які ў Вял.Айч. вайну адзін з першых тараніў варожы самалёт. З 1934 у Чырв. Арміі, з 1938 служыў у Беларусі. Штурман эскадрыллі знішчальнага авіяпалка лейтэнант Гудзімаў у баі каля г. Пружаны збіў 2 варожыя бамбардзіроўшчыкі, адзін з іх тараніў. Загінуў у гэтым баі. У Пружанах яму пастаўлены помнік.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕАНО́ВІЧ (Іван Сямёнавіч) (3.7.1920, в. Слабодка Дзяржынскага р-на Мінскай вобл. — 12.11.1946),
Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў Мінскі аэраклуб (1938), Харкаўскую ваен.авіяц. школу (1939), Краснадарскую ваен.авіяц. школу пілотаў (1940). З 1942 на Ленінградскім, Волхаўскім, Карэльскім франтах: пілот, камандзір звяна, нам. камандзіра, штурман эскадрыллі знішчальнага палка ст. лейтэнант Л. зрабіў 340 баявых вылетаў, удзельнічаў у 51 паветр. баі, збіў 28 самалётаў праціўніка. Загінуў у аўтакатастрофе.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПА́ЎЛАЎ (Міхаіл Мікітавіч) (1919, в. Ліпавец Пакроўскага р-на Арлоўскай вобл., Расія — 6.10.1943),
удзельнік баёў на Беларусі ў Вял.Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў Краснаярскае ваен. авіявучылішча штурманаў (1940). У Чырв. Арміі з 1939, на фронце з 1941. Штурман авіяэскадрыллі ст. лейтэнант П. зрабіў 213 баявых вылетаў, вызначыўся 6.10.1943 пры бамбардзіроўцы скопішча тэхнікі ворага на чыг. ст. Гомель; загінуў у баі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІКІ́ФАРАЎ (Пётр Паўлавіч) (29.7.1917, г. Віцебск —7.4.1971),
Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў Барысаглебскую ваен. авіяшколу (1939). У Чырв. Арміі з 1938. У Вял.Айч. вайну з 1942 на 1-м і 2-м Укр. франтах, штурман знішчальнага авіяпалка. Удзельнік баёў пад Сталінградам, Курскай бітвы, вызвалення Украіны, Польшчы, Румыніі, Чэхаславакіі. Зрабіў 297 баявых вылетаў, правёў 69 паветр. баёў, збіў 20 самалётаў ворага. Да 1960 у Сав. Арміі, потым на гасп. рабоце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРЭ́ЕЎ (Муса Гайсінавіч) (9.7.1922, в. Ілякшыды, Башкортастан — 17.9.1987),
двойчы Герой Сав. Саюза (люты, крас. 1945), палкоўнік (1956). Скончыў ваен.-авіяц. школу (1942), Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1951), Ваен. акадэмію Генштаба (1959). У Чырв. Арміі з 1940, на фронце з вер. 1942: пілот, камандзір звяна, эскадрыллі, штурманавіяц. палка. Удзельнічаў у вызваленні Барысава, Мінска, Гродна, у баях на Волзе, у Данбасе, Крыме, Польшчы, Германіі. Зрабіў каля 250 баявых вылетаў. Пасля вайны на камандных пасадах у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛЕ́СНІКАЎ (Пімен Рыгоравіч) (25.7.1906, г. Мікалаеў, Украіна — 26.11.1996),
удзельнік вызвалення Беларусі ў Вял.Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў Ваенна-тэарэтычную (1933) і Арэнбургскую ваен.авіяц. школы лётчыкаў (1934). У Чырв. Арміі з 1931. У Вял.Айч. вайну з 1941 на Волхаўскім, Паўд., Зах., 1-м і 2-м Бел. франтах. Старшы штурман штурмавой авіяцыі маёр К. вызначыўся ў 1944 пры вызваленні Рагачова, Бабруйска, Мінска, Слоніма, ліквідацыі груповак праціўніка ў бабруйскім «катле». Да 1957 у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРПЕ́НКА (Акім Паўлавіч) (17.9.1915, г.п. Лоеў Гомельскай вобл. — 10.9.1974),
Герой Сав. Саюза (1944). У Чырв. Арміі з 1933. Скончыў Ленінградскую ваен. школу авіяц. тэхнікаў (1936), Арэнбургскае ваен.авіяц. вучылішча штурманаў (1940). У Вял.Айч. вайну з чэрв. 1941 на Паўд., Паўд.-Зах., Паўн.-Каўказскім франтах. Штурман авіяэскадрыллі маёр К. зрабіў 236 баявых вылетаў, з іх 184 на бамбардзіроўку далёкіх варожых аб’ектаў, знішчыў 14 танкаў, 17 самалётаў, 56 аўтамашын, 13 складоў, 4 масты. Да 1954 у Сав. Арміі, палкоўнік.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЗЛО́Ў (Аляксей Васілевіч) (25.2.1913, г.п. Лоеў Гомельскай вобл. — 6.6.1976),
Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў Днепрапятроўскі чыг. тэхнікум (1932), Севастопальскую ваенна-авіяц. школу (1934). Удзельнік сав.-фінл. вайны 1939—40, зрабіў 57 баявых вылетаў. У Вял.Айч. вайну на фронце з 1941. Штурман звяна авіяэскадрыллі далёкай разведкі ст. лейтэнант К. зрабіў 247 баявых вылетаў, збіў 14 самалётаў праціўніка. 3.3.1944 яго самалёт быў збіты. Пасля ампутацыі ног К. працаваў інструктарам авіяц. вучылішча, з 1947 загадчык арганізаванай ім дзіцячай б-кі на радзіме.