ЧАРАПНЁЎ Сяргей Міхайлавіч (1.9.1918, в. Шніткі Сенненскага р-на Віцебскай вобл. — 14.6.1944),
Герой Сав. Саюза (1943). Скончыў Мелітопальскае ваен. авіявучылішча штурманаў (1940). У Вял. Айч. вайну штурман авіяэскадрыллі капітан Ч. да ліп. 1943 зрабіў 237 начных баявых вылетаў на бамбардзіроўку аб’ектаў у тыле ворага (разбурыў 4 пераправы, 2 чыг. вузлы, спаліў 7 складоў, 5 самалётаў, 11 танкаў, 37 аўтамашын) і 94 вылеты для забеспячэння сав. войск боепрыпасамі і гаручым, раскідаў больш за 5 млн. лістовак. Загінуў каля г. Дэмблін (Польшча).
т. 17, с. 222
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)