Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУДАЎНІ́ЧАЯ ФІ́ЗІКА,
сукупнасць навуковых дысцыплін, якія вывучаюць фіз. з’явы і працэсы, звязаныя з эксплуатацыяй збудаванняў; галіна прыкладной фізікі. Падзяляецца на будаўнічую кліматалогію, будаўнічую святлатэхніку, будаўнічую цеплатэхніку, буд. акустыку, аэрадынаміку, тэорыю даўгавечнасці буд. канструкцый. Станаўленне будаўнічай фізікі як навукі прыпадае на пач. 20 ст. (раней пытанні будаўнічай фізікі інжынеры і архітэктары вырашалі доследным шляхам). На Беларусі праблемамі будаўнічай фізікі пачалі займацца ў АН Беларусі (А.В.Лыкаў, Б.М.Смольскі), БПІ (Э.Х.Адэльскі), іх распрацоўваюць у БПА (М.Т.Салдаткін, В.Дз.Сізоў, Б.М.Хрусталёў, А.І.Юркоў), НДІбуд. матэрыялаў (Г.С.Гарнашэвіч).
Вызначае ўплыў фіз.-кліматычных і фіз.-хім. атмасферных уздзеянняў на буд. канструкцыі, патрабаванні да матэрыялаў і канструкцый для забеспячэння найб. спрыяльных для чалавека тэмпературна-вільготнасных, акустычных і святлотэхн. умоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЛАХІ́Н (Аляксандр Паўлавіч) (н. 1.8.1951, г. Бабруйск),
бел. фізік. Д-рфіз.-матэм. н. (1991). Скончыў БДУ. У 1975—91 у Ін-це фізікі, з 1992 вучоны сакратар Аддзялення фізікі, матэматыкі і інфарматыкі, з 1995 у Ін-це малекулярнай і атамнай фізікіАН Беларусі. Навук. працы па малекулярнай спектраскапіі і люмінесцэнцыі. Прадказаў існаванне і распрацаваў тэорыю палярызаванай люмінесцэнцыі шмататамных малекул у газавай фазе.
Тв.:
Ориентационная корреляционная функция классического ансамбля свободных асимметричных волчков // Доклады АНБССР, 1979. Т. 23, № 11;
Поляризация флуоресценции свободных многоатомных молекул (разам з В.А.Таўкачовым) // Оптика и спектроскопия, 1981. Т. 51, вып. 2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАЦЭ́ПІН (Мікалай Мікалаевіч) (н. 16.2.1917, с. Сцежкі Тамбоўскай вобл., Расія),
бел. вучоны ў галіне фізікі неразбуральнага кантролю. Чл.-кар.Нац.АН Беларусі (1972), д-ртэхн.н. (1967), праф. (1971). Скончыў Маскоўскі пед.ін-т (1940). З 1949 у Ін-це фізікі металаў АНСССР, з 1970 у Ін-це прыкладной фізікіНац.АН Беларусі (у 1980—87 дырэктар). Навук. працы па нелінейнай магнітадынаміцы і магнітастатыцы, шматпараметравых метадах неразбуральнага кантролю. Распрацаваў асновы магн. і віхравай дэфектаскапіі. Дзярж. прэмія Беларусі 1976.
Тв.:
Метод высших гармоник в неразрушающем контроле. Мн., 1980;
Феррозондовые преобразователи с поперечным возбуждением. Мн., 1988 (разам з У.Р.Горбашам).
бел. вучоны ў галіне фізікі магнітных з’яў і неразбуральнага кантролю. Д-ртэхн. н. (1990). Скончыў Кіеўскі політэхн.ін-т (1961). З 1965 у Ін-це прыкладной фізікіАН Беларусі. Навук. працы па магнітна-структурным аналізе. Распрацаваў тэарэт. асновы магніташумавой структураскапіі і звышмаларакурснай рэнтгенаўскай тамаграфіі, даследаваў некаторыя эфекты ўзаемадзеяння скачкоў намагнічанасці з дэфектамі крышт. структуры ферамагнетыка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРЦЫМО́ВІЧ (Леў Андрэевіч) (25.2.1909, Масква — 1.3.1973),
сав. фізік. Акад.АНСССР (1953, чл.-кар. з 1946), праф. (1947). Герой Сац. Працы (1969). Скончыў БДУ (1928). З 1930 у фізіка-тэхн. ін-це, з 1944 у Ін-це атамнай энергіі, з 1957 акад.-сакратар Аддз. агульнай фізікі і астраноміі АНСССР. Навук. працы ў галіне атамнай і ядз.фізікі, электроннай оптыкі, фізікі плазмы. Даказаў выкананне закону захавання імпульсу пры анігіляцыі электрона і пазітрона, распрацаваў эл.-магн. метад раздзялення ізатопаў, упершыню атрымаў тэрмаядз. рэакцыю ва ўстойлівай квазістацыянарнай плазме (у сааўт.). Ленінская прэмія 1958. Дзярж. прэміі СССР 1953, 1971.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛО́СЕЎ (Анатоль Пятровіч) (н. 17.4.1939, Мінск),
бел. вучоны ў галіне фотахіміі. Д-рфіз.-матэм.н. (1982). Скончыў БДУ (1961). З 1963 у Ін-це фізікі, з 1992 у Ін-це малекулярнай і атамнай фізікіНац.АН Беларусі. Навук. працы па спектраскапіі хларафілу і яго вытворных, фотаіндуцыраванага пераносу электрона і фотасенсібілізацыі сінглетнага малекулярнага кіслароду.
Тв.:
Фотофизические процессы в моделях реакционных центров фотосинтеза (у сааўт.) // Журн. прикладной спектросколии. 1995. Т. 62, № 3.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУРАКО́Ў (Віктар Сямёнавіч) (н. 25.3.1931, в. Забалоцце Ушацкага р-на Віцебскай вобл.),
бел. фізік. Акад.АН Беларусі (1986; чл.-кар. 1980), д-р фізіка-матэм.н. (1977), праф. (1978). Засл. дз. нав. і тэхн. Беларусі (1980). Скончыў БДУ (1955). З 1969 нам. дырэктара Ін-та фізікі, з 1992 акад.-сакратар Аддз.фізікі, матэматыкі і інфарматыкі, адначасова ў 1992—93 дырэктар-арганізатар Ін-та малекулярнай і атамнай фізікіАН Беларусі. Навук. працы па спектральным аналізе, квантавай электроніцы, лазернай дыягностыцы нізка- і высокатэмпературнай плазмы. Дзярж. прэмія Беларусі 1974.
Тв.:
Практическое руководство по спектральному анализу. Мн., 1960 (разам з А.А.Янкоўскім);
Лазерная спектроскопия плазменных образований // Проблемы современной оптики и спектроскопии. Мн., 1980.
Літ.:
В.С.Бураков: (к 60-летию со дня рождения) // Журн. прикладной спектроскопии. 1991. № 3.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕЙТРО́Н (англ. neutron ад лац. neuter ні той, ні іншы),
электранейтральная элементарная часціца са спінам 1/2 і масай, блізкай да масы пратона. Эксперыментальна адкрыты Дж.Чэдвікам у 1932. Адкрыццё Н. дало штуршок для развіцця фізікі атамнага ядра, фізікі дзялення атамных ядраў, нейтроннай фізікі, фізікі нейтронных зорак і інш.
Адносіцца да класа адронаў і ўваходзіць у групу барыёнаў; мае магн. момант µн ≈ 2μя, дзе μя — адз. магнетон, і накіраваны процілегла спіну. Паміж Н. і пратонам дзейнічаюць ядзерныя сілы, што вядзе да ўтварэння ядраў атамных. Свабодны (па-за межамі атамных ядраў) Н. нестабільны і распадаецца на пратон, электрон і электроннае антынейтрына. Сярэдні час жыцця τ = 887 ± 2 с (у вакууме; у шчыльных рэчывах ад адзінак да соцень мікрасекунд). Удзельнічае ва ўсіх відах узаемадзеянняў элементарных часціц. Характар узаемадзеяння Н. з рэчывам вызначаецца іх кінетычнай энергіяй, што прывяло да іх умоўнага падзелу на павольныя нейтроны і хуткія нейтроны. Вял. эфектыўнасць узаемадзеяння Н. з ядрамі мае шматлікія дастасаванні ў ядз. энергетыцы, вытв-сці радыеактыўных ізатопаў, пры даследаваннях уласцівасцей рэчыва, у геолагаразведцы для пошуку карысных выкапняў.