тэрыторыя, прылеглая з З і У да воз.Байкал, у Рэспубліцы Бурація і Іркуцкай вобл. Расіі. Уключае горныя хрыбты: Прыморскі, Байкальскі (Перадбайкалле) на З ад воз. Байкал; Хамар-Дабан, Улан-Бургасы, Баргузінскі і інш. на Пд і У ад возера і шэраг міжгорных катлавін (Баргузінская, Верхнеангарская) у Забайкаллі. Выш.асн. хрыбтоў да 2500 м. На схілах тайга, месцамі цемнахвойная, у міжгорных катлавінах стэпавая расліннасць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАДА́НАЎ (Генадзь Пятровіч) (29.11.1911, с. Тубанаеўка Спаскага р-на Ніжагародскай вобл., Расія — 5.2.1977),
архітэктар. Скончыў Маскоўскі арх.ін-т (1940). У 1946—50 працаваў у ін-це «Белдзяржпраект». Асн. работы ў Мінску: праект забудовы 1-й чаргі праспекта Ф.Скарыны (1945—54, у сааўт., Дзярж. прэмія Беларусі 1968), Цэнтральнай пл. (1948, у сааўт.), моста цераз р. Свіслач на праспекце Скарыны (1952, у сааўт.), корпуса гасцініцы «Мінск» і інш. Аўтар праекта забудовы цэнтра г.Улан-Батар (1957—61).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАНСЬЕ́, кадрыля-лансье (франц. lancier літар.улан),
англійскі бальны танец. У сярэдзіне 19 ст. пашыраны ў Еўропе. Выконваюць 4 пары, размешчаныя крыж-накрыж у карэ. Складаецца з 5 фігур; муз. памер для 1-й, 3-й, 4-й фігур 6/8, для 2-й і 5-й — 2/4. Кожная фігура, акрамя 5-й, пачынаецца муз. уступам (інтрадукцыяй; 8 тактаў). У некат. краінах, у т. л. ў Расіі, быў пашыраны ў нар. побыце; у Беларусі вядомы пад назвай «Лянцей». У нар.танц. практыцы існуюць шматлікія варыянты Л.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САВЕ́ЦКА-МАНГО́ЛЬСКІЯ ПАГАДНЕ́ННІ.
Пагадненне 1921 аб усталяванні дружалюбных адносін паміж РСФСР і Манголіяй, падпісана 5 ліст. ў Маскве. Паводле яго абодва бакі дамовіліся аб усталяванні дыпламат. адносін. Сав. бок адмовіўся ад усіх аднабаковых прывілеяў для сваіх грамадзян на тэр. Манголіі, перадаў Манголіі ўсю рас. маёмасць там. Пагадненне заклала асновы цеснага супрацоўніцтва СССР і Манголіі, ператварэнне апошняй ў фактычную сферу сав. ўплыву, нягледзячы на тое, што ў 1924 СССР фармальна прызнаў Манголію ч. Кітая (гл.Савецка-кітайскія пагадненні). Пратакол 1936 аб узаемнай дапамозе, падпісаны 12 сак. ва Улан-Батары. Юрыдычна аформіў вуснае (джэнтльменскае) пагадненне ад 27.12.1934. Паводле яго ў выпадку пагрозы нападу на тэр.СССР або Манголіі з боку трэцяй дзяржавы абодва бакі абавязаліся прыняць меры для сваёй бяспекі, у выпадку ж ваен. нападу на адзін з бакоў — аказаць адзін аднаму ўсялякую, у т. л.ваен., дапамогу. Дагавор стаў абгрунтаваннем для ўдзелу сав. войск у Халхін-Гольскім канфлікце 1939. Дагавор 1946 аб дружбе і ўзаемнай дапамозе, падпісаны 27 лют. ў Маскве. У цэлым паўтараў тэкст дагавора 1936. Дагавор 1966 аб дружбе, супрацоўніцтве і ўзаемнай дапамозе, падпісаны 15 студз. ва Улан-Батары. Бакі абавязаліся ўмацоўваць дружбу і развіваць супрацоўніцтва ва ўсіх галінах эканам., культурнага, навук. жыцця, пашыраць сувязі ў сферах аховы здароўя, адукацыі і інш. Дагавор пацвярджаў і замацоўваў саюзніцкія адносіны паміж дзвюма краінамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАЛЁКАЎСХО́ДНЯЯ РЭСПУ́БЛІКА,
дзяржава на тэр.Усх. Сібіры і Д.Усходу ў 1920—22. Створана паводле рашэння ЦК РКП(б) з мэтай прадухіліць напад Японіі на РСФСР і забяспечыць умовы для ліквідацыі яп. інтэрвенцыі і белагвардзейскага руху на Д.Усходзе. Абвешчана 6.4.1920 на Устаноўчым з’ездзе працоўных Прыбайкалля. Уключала Забайкальскую, Амурскую, Прыморскую, Камчацкую вобласці і Паўн. Сахалін. Сталіца — Верхняудзінск (цяпер Улан-Удэ), з 10.11.1920 — Чыта. Прызнана сав. урадам 14.5.1920. У маі 1921 белагвардзейцы пры падтрымцы яп. інтэрвентаў захапілі ўладу ва Уладзівастоку, у снеж. 1921 — у Хабараўску. Пасля заняцця часцямі Нар.-рэв. арміі рэспублікі (каманд. В.К.Блюхер) Хабараўска (14.2.1922), Уладзівастока (25.10.1922) і інш. Японія эвакуіравала свае войскі.
Літ.:
Сонин В.В. Становление Дальневосточной республики, 1920—1922. Владивосток, 1990.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУЙКО́ (Аляксандр Міхайлавіч) (1885, в. Астраўляны Шаркаўшчынскага р-на Віцебскай вобл. — 30.1.1941),
прафесійны рэвалюцыянер. З 1904 чл.РСДРП. Удзельнік рэвалюцыі 1905—07. З 1906 чл. Пецярбургскага к-таРСДРП, у 1907—09 чл. яго выканаўчай камісіі. Удзельнік V Усерас.парт. канферэнцыі (Парыж, 1908). У 1909 арыштаваны і сасланы ў Сібір. Пасля Лют. рэвалюцыі 1917 нам. старшыні Верхнеудзінскага (з 1934 Улан-Удэ) Савета. З 1918 старшыня Рэўтрыбунала Прыбайкалля. Пасля захопу Забайкалля белагвардзейцамі эмігрыраваў у Манголію, потым у Кітай. Адзін з кіраўнікоў разгрому войск Унгерна. У 1921 эмісар Далёкаўсх. Рэспублікі ў Прыбайкаллі, сакратар Далёкаўсх. Бюро ЦК РКП(б). З 1922 старшыня Нар. сходу Далёкаўсх. Рэспублікі, пазней нам. наркома гандлю РСФСР. У 1933—41 нам.гал. арбітра РСФСР. Аўтар кн. «Шлях рабочага» (1934).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕЛЕНГА́,
рака ў Манголіі і Расіі (Бураціі). Утвараецца ад сутокаў рэк Ідэр і Мурэн. Даўж. (ад вытоку р. Мурэн) 1024 км, у т. л. 409 км у межах Расіі, пл.бас. 447 тыс.км², у т. л. 148 км у межах Расіі. Цячэ пераважна па нізкагор’ях і хвалістых раўнінах, упадае ў воз. Байкал, утварае дэльту (пл. 680 км²). Асн. прытокі: Эгійн-Гал, Джыда (злева), Архон, Чыкой, Хілок, Уда (справа). Нізкае веснавое разводдзе, летне-асеннія дажджавыя паводкі. Сярэдні расход вады больш за 900 м³/с. На С. прыпадае каля палавіны аб’ёму сумарнага гадавога сцёку рэк, якія ўпадаюць у воз. Байкал. Ледастаў ад ліст. да красавіка. Суднаходная. У бас. С. больш за 5,5 тыс. азёр агульнай пл. 616 км². На С. — г.Улан-Удэ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«КАБЫ́ЛА»,
«кабылка», «конь», гульня-паказ і маска-персанаж у стараж.усх.-слав.нар. калядным абрадзе. Звязаны з традыцыяй земляробчых святкаванняў зімовага сонцавароту. На Беларусі асабліва пашырана на Бел. Палессі, дзе захавалася і ў наш час. «К.» майстравалі па-рознаму (напр., да замацаваных на канцах палкі рэшатаў прыладжвалі галаву і хвост з лёну). Накрыты посцілкай выканаўца ў час паказу сядзеў вярхом ва кіі. Паводле складу ўдзельнікаў вядомы малая (уваходзілі «К.» і яе павадыр-«цыган») і вялікая (яшчэ і «дзед», «афіцэр», «барыня», «улан», 10—12 «песельнікаў» і музы́ка). «К.» вадзілі па хатах. Гал. у дзеі было выступленне «цыгана», які ладзіў імправізаваны торг: мяняў або прадаваў «К.». Калі гаспадар не запрашаў у хату, у яго адрас спявалі здзеклівую песню. Гульня вызначалася імправізацыяй, выдумкай, акцёрскім пераўвасабленнем выканаўцаў асн. роляў. Уваходзіла ў паказы нар. тэатра.
бел. пісьменніца. Скончыла БДУ (1930). Настаўнічала. У 1937 пасля арышту мужа паэта А.Сака арыштавана, у 1938 засуджана на 10 гадоў пазбаўлення волі і адпраўлена ў лагер на Калыму. У 1948 вярнулася на Беларусь. Рэабілітавана ў 1954. Дэбютавала вершамі ў 1926. Першая аповесць «Далёка на Поўначы» (1954). Кнігі Бяганскай для дзяцей («Жэнеў галубок», 1958; «Зосіна зорачка», 1965; «Кожны марыць стаць Калумбам», 1968; «Сланечнікі», 1980, і інш.) вылучаюцца добрым веданнем дзіцячай псіхалогіі, назіральнасцю, уменнем займальна будаваць сюжэт. Перакладала з польск. (аповесці Б.Ясенскага «Палю Парыж», 1932; Г.Машынскай-Гофман «Вера і яе таварышы», 1965; Я.Корчака «Кароль Мацюсь Першы», 1970) і славацкай (раманы М.Крно «Я вярнуся жывы», 1960; У.Мінача «Жывыя і мёртвыя», 1961, з А.Мажэйкам; аповесці К.Ярунковай «Брат маўклівага ваўка», 1976; Я.Грушоўскага «Яношак», 1980).