ЛІЕ́ПА (Марыс Рудольф Эдуардавіч) (27.7.1936, Рыга — 26.3.1989),

расійскі артыст балета, балетмайстар, педагог. Нар. арт. СССР (1976). Скончыў Маскоўскае харэаграфічнае вучылішча (1955), выкладаў у ім (1963—80). У 1960—84 саліст Вял. т-ра. Яго выкананне вызначалі пластычнасць, шырыня і моц рухаў, скульптурнасць поз, сінтэз танцавальнасці і артыстызму, псіхал. абгрунтаванасць сцэн. паводзін. Вяршыня творчасці — вобраз Краса («Спартак» А.​Хачатурана; Ленінская прэмія 1970). Сярод інш. партый: Зігфрыд, Дэзірэ («Лебядзінае возера», «Спячая прыгажуня» П.​Чайкоўскага), Альберт, Конрад («Жызэль», «Карсар» А.​Адана), Базіль («Дон Кіхот» Л.​Мінкуса), Хазэ («Кармэн-сюіта» Ж.​Бізэ—Р.​Шчадрына), Феб («Эсмеральда» Ц.​Пуні), Вакх («Вальпургіева ноч» з оперы «Фауст» Ш.​Гуно), Спартак, Армэн («Спартак», «Гаянэ» А.​Хачатурана), Прынц, Рамэо («Папялушка», «Рамэо і Джульета» С.​Пракоф’ева), Вронскі, Карэнін («Ганна Карэніна» Шчадрына), прынц Лімон («Чыпаліна» К.​Хачатурана), Ферхад («Легенда аб каханні» А.​Мелікава). Ставіў і аднаўляў класічныя балеты, танцы да драм. спектакляў. Здымаўся на тэлебачанні і ў кіно. Аўтар кніг «Хачу танцаваць сто гадоў» (1981), «Учора і сёння ў балеце» (2-е выд. 1986). Яго творчасці прысвечаны дакумент. фільмы «Я пачынаю новы маналог» (1981), «А болей за ўсё пратрымалася душа...» (1990), «Святло яго зоркі» (1992). Прэміі імя В.​Ніжынскага (1971), імя М.​Петыпа (1977; абедзве Парыж).

Літ.:

Львов-Анохин Б. Мастера Большого балета. М., 1976;

Рославлева Н. М.​Лиепа. М., 1978;

Марис Лиепа: Я хочу танцевать сто лет, М., 1996.

М.Ліепа ў ролі прынца Лімона.

т. 9, с. 253

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БАЙСЕІ́ТАВА (Раўшан Хаціятаўна) (н. 16.9.1947, г. Алматы),

казахская артыстка балета. Нар. арт. Казахстана (1978). Скончыла Маскоўскае харэагр. вучылішча (1966). З 1966 салістка Казахскага т-ра імя Абая. Сярод партый: Баршагуль («Аксак-Кулан» А.​Серкебаева), Аканат («Паданне пра белую птушку» Г.​Жубанавай), Адэта—Адылія («Лебядзінае возера» П.​Чайкоўскага), Жызэль («Жызэль» А.​Адана), Фрыгія («Спартак» А.​Хачатурана).

т. 2, с. 227

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Усесаюзныя добраахвотныя спартыўныя таварыствы, гл. «Буравеснік», «Воднік», «Дынама», «Лакаматыў», «Працоўныя рэзервы», «Спартак»

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

МАКА́РАЎ (Аскольд Анатолевіч) (н. 3.5.1925, в. Новамасальскае Зубцоўскага р-на Цвярской вобл., Расія),

расійскі артыст балета, балетмайстар, педагог. Нар. арт. СССР (1983). Канд. мастацтвазнаўства (1969). Праф. (1976). Скончыў Ленінградскае харэаграфічнае вучылішча (1943). З 1943 саліст Ленінградскага т-ра оперы і балета імя Кірава. З 1970 выкладае ў Санкг-Пецярбургскай кансерваторыі. З 1976 адначасова маст. кіраўнік трупы «Харэаграфічныя мініяцюры» ў С.-Пецярбургу. Для М.танцоўшчыка характэрны эпічнае абагульненне нар. характару ў канкрэтным персанажы, скульптурнасць пластыкі, энергія, псіхалагізм. Сярод партый: Зігфрыд («Лебядзінае возера» П.​Чайкоўскага), Базіль, Салор («Дон Кіхот», «Баядэрка» Л.​Мінкуса), Вацлаў і Гірэй («Бахчысарайскі фантан» Б.​Асаф’ева), Жан дэ Брыен («Раймонда» А.​Глазунова), Ма Лічэн («Чырвоны мак» Р.​Гліэра), Прынц, Даніла («Папялушка», «Каменная кветка» С.​Пракоф’ева), Алі Батыр («Шурале» Ф.​Яруліна), СпартакСпартак» А.​Хачатурана). Аўтар прац па праблемах харэаграфіі. Дзярж. прэмія СССР 1951.

Літ.:

Ильичева М. А.​Макаров. Л., 1984.

т. 9, с. 528

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДАВЫ́ДАЎ (Валянцін Канстанцінавіч) (н. 22.7.1934, в. Уласава Валагодскай вобл., Расія),

бел. артыст балета. Нар. арт. Беларусі (1964). Скончыўшы студыю класічнага танца пры Ленінградскім Палацы культуры імя Горкага (1954), працаваў у т-рах Алматы і Пермі. У 1956—72 саліст Дзярж. т-ра оперы і балета Беларусі, адначасова ў 1956—67 педагог Бел. харэаграфічнага вучылішча. Адзін з вядучых выканаўцаў гал. партый класічнага рэпертуару. Творчай манеры Давыдава былі ўласцівы высакароднасць і чысціня пластычнай формы, пачуццё стылю, эмацыянальная насычанасць танца. Сярод партый: Мікалай («Мара» Я.​Глебава), Андрэй, Алесь («Падстаўная нявеста», «Святло і цені» Г.​Вагнера), Зігфрыд, Дэзірэ, Прынц («Лебядзінае возера», «Спячая прыгажуня», «Шчаўкунок» П.​Чайкоўскага), Альберт («Жызэль» А.​Адана), Франц («Блакітны Дунай» на муз. І.​Штрауса), Юнак («Шапэніяна» на муз. Ф.​Шапэна), Феб («Эсмеральда» Ц.​Пуні), Вацлаў («Бахчысарайскі фантан» Б.​Асаф’ева), Прынц, Рамэо («Папялушка», «Рамэо і Джульета» С.​Пракоф’ева), Спартак, Гармодый («Спартак» А.​Хачатурана), Лені («Сцежкаю грому» К.​Караева).

А.​І.​Калядэнка.

т. 5, с. 566

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЗАХА́РАЎ (Веньямін Міхайлавіч) (н. 22.1.1969, Мінск),

бел. артыст балета. Засл. арт. Беларусі (1994). Пасля сканчэння Бел. харэагр. вучылішча (1987) саліст Нац. акад. т-ра балета Беларусі. Яго танец вызначаюць пластычная выразнасць, высокі скачок, тэмперамент, імкненне да раскрыцця ўнутр. свету герояў. Сярод партый: Зігфрыд, Дэзірэ, Прынц («Лебядзінае возера», «Спячая прыгажуня», «Шчаўкунок» П.​Чайкоўскага), Крас і СпартакСпартак» А.​Хачатурана), Базіль і Эспада, Салор («Дон Кіхот», «Баядэрка» Л.​Мінкуса), Тарэра і Хазэ («Кармэн-сюіта» Ж.​Бізэ—Р.​Шчадрына), Бог («Стварэнне свету» А.​Пятрова), Алі і Конрад, Альберт («Карсар», «Жызэль» А.​Адана), Юнак («Вясна свяшчэнная» І.​Стравінскага), Жан дэ Брыен («Раймонда» А.​Глазунова), Уладзімір («Страсці» А.​Мдывані; Дзярж. прэмія Беларусі 1996). Лаўрэат міжнар. конкурсаў артыстаў балета імя С.​Дзягілева (Масква, 1992, 2-я прэмія С.​Ліфара), «Арабеск-92» (Перм, Расія), 7-га Міжнар. конкурсу артыстаў балета (Масква, 1993, 2-я прэмія і прыз за лепшае выкананне сучаснай харэаграфіі).

Л.​І.​Вішнеўская.

В.Захараў у ролі Дэзірэ.

т. 7, с. 10

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ІВАНО́Ў (Уладзімір Уладзіміравіч) (н. 6.6.1952, Мінск),

бел. артыст балета, педагог. Засл. арт. Беларусі (1980). Нар. арт. Беларусі (1992). Скончыў Бел. харэаграфічнае вучылішча (1971). У 1971—92 саліст Дзярж. т-ра оперы і балета Беларусі, з 1992 выкладае ў Бел. акадэміі мастацтваў, Дзярж. харэаграфічным каледжы. Выканальніцкую манеру вызначаюць шчырасць, натуральнасць, сцэн. абаяльнасць; яго танец пластычна выразны, драматычна асэнсаваны, псіхалагічна завостраны. Стварыў яркія вобразы ў нац. спектаклях: Тыль і Філіп, Князь і Машэка («Тыль Уленшпігель», «Курган» Я.​Глебава). Сярод інш. партый: Юнак («Ленінградская сімфонія» на муз. Дз.​Шастаковіча), Хазэ («Кармэн-сюіта» Ж.​Бізэ—Р.​Шчадрына), Спартак, Крас («Спартак» А.​Хачатурана), Бог («Стварэнне свету» А.​Пятрова), Зігфрыд і Ротбарт, Драсельмеер («Лебядзінае возера», «Шчаўкунок» П.​Чайкоўскага), Кавалер, Базіль (Вялікае класічнае па на муз. Л.​Мінкуса з балета «Пахіта» Э.​Дэльдэвеза, «Дон Кіхот» Мінкуса), Рамэо і Тыбальд («Рамэо і Джульета» С.​Пракоф’ева), Юнак («Вясна свяшчэнная» І.​Стравінскага).

Літ.:

Чурко Ю.М. Белорусский балет в лицах. Мн., 1988. С. 136—140.

А.​І.​Калядэнка.

У.У.Іваноў.
У.Іваноў у ролі Тыля.

т. 7, с. 153

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛАЎРО́ЎСКІ (Міхаіл Леанідавіч) (н. 29.10.1941, Тбілісі),

расійскі артыст балета, балетмайстар. Сын Л.М.Лаўроўскага. Нар. арт. СССР (1976). Скончыў Маскоўскае харэаграфічнае вучылішча (1961), Дзярж. ін-т тэатр. мастацтва (1980, педагог Р.Захараў). У 1961—88 саліст Вял. т-ра ў Маскве. Маст. кіраўнік Т-ра імя Паліяшвілі (Тбілісі, 1983—85). Класічны танцоўшчык рамантыка-трагедыйнай накіраванасці. Сярод партый: Блакітная птушка, Зігфрыд, Шчаўкунок («Спячая прыгажуня», «Лебядзінае возера», «Шчаўкунок» П.​Чайкоўскага), Вацлаў («Бахчысарайскі фантан» Б.​Асаф’ева), Альберт («Жызэль» А.​Адана), Прынц, Рамэо («Папялушка», «Рамэо і Джульета» С.​Пракоф’ева), Ферхад («Легенда пра каханне» А.​Мелікава), Базіль («Дон Кіхот» Л.​Мінкуса), СпартакСпартак» А.​Хачатурана). Сярод пастановак: «Рамэо і Джульета», джаз-балет на муз. оперы «Поргі і Бес» Дж.​Гершвіна (абедзве 1983) у т-ры імя Паліяшвілі; тэлебалеты і інш. Аўтар успамінаў пра бацьку. 1-я прэмія Міжнар. конкурсу артыстаў балета ў Варне (1965), прэмія В.​Ніжынскага (Парыж, 1972). Ленінская прэмія 1970. Дзярж. прэмія СССР 1977.

Літ.:

Лопухов Ф. Российские апостолы танпа // Сов. балет. 1986. № 6.

т. 9, с. 160

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БАЗЯНЕ́НКАЎ (Міхаіл Георгіевіч) (24.1.1921, г. Рослаўль Смаленскай вобласці — 10.1.1994),

бел. трэнер і педагог. Засл. трэнер СССР (1957), засл. дз. фіз. культуры Беларусі (1971). Скончыў Бел. ін-т фіз. культуры (1948). Працаваў у Бел. ін-це фіз. культуры (1940—50, 1964—87), трэнерам мінскіх футбольных камандаў «Дынама» (1950—51), «Спартак» (1954), трэнерам (1961—64) нац. зборнай Бірмы па футболе.

М.​А.​Дубіцкі.

т. 2, с. 223

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БАЛО́ТНІКАЎ (Пётр Рыгоравіч) (н. 8.3.1930, в. Зіноўкіна Чырвонаслабодскага р-на, Мардовія),

расійскі спартсмен (лёгкая атлетыка). Засл. майстар спорту СССР (1959). Скончыў ін-т фіз. культуры ў Маскве (1967). Алімп. чэмпіён (1960, Рым), чэмпіён Еўропы 1962, СССР у 1957—62, 1964, рэкардсмен свету ў 1960—63 у бегу на 5 і 10 тыс. м. Прэзідэнт Цэнтр. савета т-ва «Спартак», трэнер-выкладчык (да 1993).

т. 2, с. 260

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)