«Спартак» (папяровая фабрыка, Шклоў) 2/235; 8/90

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

«Спартак» (ДСТ) 4/249; 10/10—11; 12/264 (табл.)

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

«Спартак»,

спартыўнае таварыства.

т. 15, с. 99

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Спартак,

правадыр паўстання рабоў у Старажытным Рыме.

т. 15, с. 99

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГО́МЕЛЬСКАЕ АДКРЫ́ТАЕ АКЦЫЯНЕ́РНАЕ ТАВАРЫ́СТВА «СПАРТА́К».

Засн. ў 1924 як кандытарскае прадпрыемства «Прасвет» па выпуску карамелі, цукерак, ірысу, мармеладу, з 1925 і халвы. У 1930—31 на яго аснове пабудаваны кандытарскі камбінат «Спартак». У Вял. Айч. вайну разбураны. У крас. 1944 аднавіў дзейнасць. У 1970—72 рэканструяваны. З 1993 сучасная назва. Асн. цэхі: карамельны, цукерачна-шакаладны, вафельны, бісквітны, патачны. У 1996 выпушчана 17 313 т кандытарскіх вырабаў. Супрацоўнічае з фірмамі Ізраіля, Ірландыі, Эстоніі, Украіны.

т. 5, с. 336

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Гомельскі кандытарскі камбінат «Спартак» 5/378; 12/305

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ГРЫ́ШЧАНКА (Міхаіл Міхайлавіч) (н. 13.8.1941, г. Чыта, Расія),

бел. артыст балета. Скончыў Бел. харэаграфічнае вучылішча (1960; выкладаў у ім у 1965—75), Бел. тэатр.-маст. ін-т (1980). У 1960—81 саліст Дзярж. т-ра оперы і балета Беларусі. Танцоўшчык гераічнага плана. Сярод партый: Іван, Машэка, Мікалай («Альпійская балада», «Выбранніца», «Мара» Я.​Глебава), Тарэра («Балеро» на муз. М.​Равеля), СпартакСпартак» А.​Хачатурана), Тыбальд («Рамэо і Джульета» С.​Пракоф’ева), Ротбарт («Лебядзінае возера» П.​Чайкоўскага), Базіль («Дон Кіхот» Л.​Мінкуса), Пер Гюнт («Пер Гюнт» на муз. Э.​Грыга). Аўтар кн. «Беларускі балет і сучасная тэма» (1989).

Л.​І.​Вішнеўская.

т. 5, с. 488

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДАЛГІ́Х (Уладзімір Віталевіч) (н. 26.2.1969, г. Гродна),

бел. артыст балета. Скончыў Бел. харэаграфічнае вучылішча (1987, педагог Л.Чахоўскі). З 1989 саліст Нац. акад. т-ра балета Беларусі. Творчасці Д. ўласцівы пластычная выразнасць, сэнсавая напоўненасць, тонкая псіхал. распрацоўка партый, высакародства і рамант. ўзнёсласць светаўспрымання яго герояў.

Сярод партый: Яраполк («Страсці» А.​Мдывані, Дзярж. прэмія Рэспублікі Беларусь 1996), Прынц, Зігфрыд («Шчаўкунок», «Лебядзінае возера» П.​Чайкоўскага), Альберт («Жызэль» А.​Адана), Джэймс («Сільфіда» Х.​Левенскольда), Палемон («Ундзіна» Г.​Генцэ), Паэт («Карміна Бурана» на муз. К.​Орфа), Рамэо («Рамэо і Джульета» С.​Пракоф’ева), Адам («Стварэнне свету» А.​Пятрова), СпартакСпартак» А.​Хачатурана).

Т.​М.​Мушынская.

т. 6, с. 17

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МІ́НІН (Руслан Яўгенавіч) (н. 16.5.1974, г. Львоў, Украіна),

бел. артыст балета. Засл. арт. Беларусі (1999). Скончыў Бел. харэаграфічнае вучылішча (1991, педагог А.Калядэнка). З 1992 саліст Нац. акад. т-ра балета Рэспублікі Беларусь. Яго творчасці ўласцівы тэхнічнасць, схільнасць да выразнай выяўл. пластыкі. Сярод партый: Князь Уладзімір («Страсці» А.​Мдывані), Зігфрыд і Ротбарт, Прынц і Драсельмеер («Лебядзінае возера», «Шчаўкунок» П.​Чайкоўскага), Базіль («Дон Кіхот» Л.​Мінкуса), Конрад і Ланкедэм («Карсар» А.​Адана), Актэон («Эсмеральда» Ц.​Пуні), Юнак («Балеро» М.​Равеля), Кашчэй, Юнак («Жар-птушка», «Вясна свяшчэнная» І.​Стравінскага), Спартак і Крас («Спартак» А.​Хачатурана), Абдэрахман («Раймонда» А.​Глазунова), Тэрэніо («Ундзіна» Г.​Генцэ), Хазэ і Тарэра («Кармэн-сюіта» Ж.​Бізэ — Р.​Шчадрына), Тыбальд («Рамэо і Джульета» С.​Пракоф’ева), Д’ябал («Стварэнне свету» А.​Пятрова).

т. 10, с. 386

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛІЕ́ПА (Марыс Рудольф Эдуардавіч) (27.7.1936, Рыга — 26.3.1989),

расійскі артыст балета, балетмайстар, педагог. Нар. арт. СССР (1976). Скончыў Маскоўскае харэаграфічнае вучылішча (1955), выкладаў у ім (1963—80). У 1960—84 саліст Вял. т-ра. Яго выкананне вызначалі пластычнасць, шырыня і моц рухаў, скульптурнасць поз, сінтэз танцавальнасці і артыстызму, псіхал. абгрунтаванасць сцэн. паводзін. Вяршыня творчасці — вобраз Краса («Спартак» А.​Хачатурана; Ленінская прэмія 1970). Сярод інш. партый: Зігфрыд, Дэзірэ («Лебядзінае возера», «Спячая прыгажуня» П.​Чайкоўскага), Альберт, Конрад («Жызэль», «Карсар» А.​Адана), Базіль («Дон Кіхот» Л.​Мінкуса), Хазэ («Кармэн-сюіта» Ж.​Бізэ—Р.​Шчадрына), Феб («Эсмеральда» Ц.​Пуні), Вакх («Вальпургіева ноч» з оперы «Фауст» Ш.​Гуно), Спартак, Армэн («Спартак», «Гаянэ» А.​Хачатурана), Прынц, Рамэо («Папялушка», «Рамэо і Джульета» С.​Пракоф’ева), Вронскі, Карэнін («Ганна Карэніна» Шчадрына), прынц Лімон («Чыпаліна» К.​Хачатурана), Ферхад («Легенда аб каханні» А.​Мелікава). Ставіў і аднаўляў класічныя балеты, танцы да драм. спектакляў. Здымаўся на тэлебачанні і ў кіно. Аўтар кніг «Хачу танцаваць сто гадоў» (1981), «Учора і сёння ў балеце» (2-е выд. 1986). Яго творчасці прысвечаны дакумент. фільмы «Я пачынаю новы маналог» (1981), «А болей за ўсё пратрымалася душа...» (1990), «Святло яго зоркі» (1992). Прэміі імя В.​Ніжынскага (1971), імя М.​Петыпа (1977; абедзве Парыж).

Літ.:

Львов-Анохин Б. Мастера Большого балета. М., 1976;

Рославлева Н. М.​Лиепа. М., 1978;

Марис Лиепа: Я хочу танцевать сто лет, М., 1996.

М.Ліепа ў ролі прынца Лімона.

т. 9, с. 253

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)