САНКО́ЎСКАЯ Кацярына Аляксандраўна (23.11.1816, Масква —28.8.1878),
руская артыстка балета. Першая танцоўшчыца маскоўскай сцэны, якая засвоіла прарамант. і лірыка-рамант. стылі зах.-еўрап. балета і надала ім нац. афарбоўку. Скончыла Маскоўскае тэатр. вучылішча (1836, кл. Ф.Гюлень-Сор), вучылася драм. мастацтву ў М.Шчэпкіна. З 1826 у балетных і драм. спектаклях у Малым т-ры ў Маскве. З 1835 у трупе Вял.т-ра (у 1836 стажыравалася ў Парыжы). У 1846 гастраліравала за мяжой. З 1854 выкладала бальныя танцы ў гімназіі, давала прыватныя ўрокі, у т. л. ў сям’і К.Станіслаўскага. Творчасці С. уласцівы рамант. накіраванасць, маст.дасканаласць формы, незвычайная лёгкасць і натуральная грацыёзнасць выканання. Сярод лепшых партый: Сільфіда («Сільфіда» Ж.Шнейцгофера), Флёр дэ Шан, Жызэль («Дзева Дуная», «Жызэль» А.Адана), Катарына, Эсмеральда («Катарына, дачка рабаўніка», «Эсмеральда» Ц.Пуні) і інш. Паставіла балеты «Наравістая жонка» («Сумбуршчыца») Адана (1846), «Мара мастака» Пуні (1849).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАВЫДЗЕ́НКА Ніна Сцяпанаўна (н. 8.5.1933, г. Віцебск),
бел. артыстка балета. Нар.арт. Беларусі (1964). Скончыла Маскоўскае харэаграфічнае вучылішча (1952). З 1952 салістка, у 1973—83 педагог-рэпетытар Дзярж.т-ра оперы і балета Беларусі. Майстэрства Давыдзенкі вызначае лёгкасць, тэхн.дасканаласць танца, шчырасць і натуральнасць у перадачы пачуццяў гераінь. Выконвала разнапланавыя партыі ў балетах сучаснага, у т. л.бел., і класічнага рэпертуару: Ларыса («Аповесць пра каханне» В.Залатарова), Насця, Анежка («Падстаўная нявеста» і «Святло і цені» Г.Вагнера), Наталька («Выбранніца» Я.Глебава), Эгіна («Спартак» А.Хачатурана), Папялушка («Папялушка» С.Пракоф’ева), Хасінта («Лаўрэнсія» А.Крэйна), Адэта—Адылія, Маша, Аўрора («Лебядзінае возера», «Шчаўкунок», «Спячая прыгажуня» П.Чайкоўскага), Кітры, Гамзаці («Дон Кіхот», «Баядэрка» Л.Мінкуса), Жызэль, Медора («Жызэль», «Карсар» А.Адана), Сольвейг і Доўрская дзяўчына («Пер Гюнт» на муз. Э.Грыга), Анель і Францыска («Блакітны Дунай» на муз. І.Штрауса). Шмат працавала з самадзейнымі калектывамі.
Літ.:
Чурко Ю. Ніна Давыдзенка // Майстры беларускай сцэны. Мн., 1978. Кн. 3.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГІ́ЛЕЛЬС Эміль Рыгоравіч (19.10.1916, г. Адэса, Украіна — 14.10.1985),
расійскі піяніст, педагог. Нар.арт.СССР (1954). Герой Сац. Працы (1976). Скончыў Адэскую кансерваторыю (1935). Удасканальваўся ў Школе вышэйшага майстэрства пры Маскоўскай кансерваторыі ў Г.Нейгаўза (1935—38). З 1938 выкладаў у Маскоўскай кансерваторыі (з 1952 праф.). Выступаў як саліст (з 1929) і ансамбліст. Адзін з найб. вядомых піяністаў сучаснасці. Дасканаласць і глыбіня прачытання вылучалі яго выкананне твораў Л.Бетховена, Ф.Шуберта, Р.Шумана, І.Брамса, Ф.Ліста, С.Рахманінава, С.Пракоф’ева. Лаўрэат Усесаюзнага конкурсу музыкантаў-выканаўцаў (1-я прэмія, 1933), Міжнар. конкурсу піяністаў імя Э.Ізаі (Брусель, 1-я прэмія, 1938), Міжнар. конкурсу піяністаў (Вена, 2-я прэмія, 1936). Ганаровы чл. Лонданскай каралеўскай акадэміі музыкі (1969), Муз. акадэміі імя Ф.Ліста (Будапешт, 1970), Нац. акадэміі «Санта-Чэчылія» (Рым, 1980). Дзярж. прэмія СССР 1946. Ленінская прэмія 1962.
Літ.:
Дельсон В. Эмиль Гилельс. М., 1959;
Хентова С. Эмиль Гилельс. 2 изд. М., 1967;
Цыпин Г.М. Портреты советских пианистов. 2 изд. М., 1990;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБСАЛЮ́ТНАЕ І АДНО́СНАЕ,
катэгорыі дыялектыкі. Абсалютнае абазначае безумоўнае, нестваральнае, вечнае, усеагульнае, характарызуе яго аўтаномнасць ад інш. формаў. Адноснае (рэлятыўнае) выступае як умоўнае, апасродкаванае, якое залежыць ад тых або інш. умоў і, значыць, часовае, недаўгавечнае, спароджанае. У стараж.-грэч. філасофіі абсалютнае вызначалася як дасканаласць, завершанасць, самадастатковасць існага і выражалася ў паняццях «па прыродзе», «у чыстым выглядзе», «само па сабе». У Арыстоцеля адноснае выступае як нешта, што залежыць ад інш. ці адносіцца да яго. У сярэдневяковай філасофіі існавала рэліг. тлумачэнне абсалютнага як «божага», якое процістаіць «зямному», «свецкаму». У філасофіі Новага часу (асабліва ў ням. класічным ідэалізме) вылучаюцца розныя аспекты абсалютнага і адноснага, якія раскрываюцца ў сістэме катэгорый «у сабе», «для іншага», «для сябе», «само па сабе» і да т.п. Для метафізікі характэрны адрыў абсалютнага ад адноснага. Рэлятывізм зыходзіць з разумення адноснага толькі як рэлятыўнага, якое выключае момант абсалютнасці. У розных формах ідэалізму абсалютнае ўяўляецца як самадастатковая існасць — абсалют. З пункту гледжання матэрыяліст. дыялектыкі процілегласць абсалютнага і адноснага не выключае, а дапускае іх адзінства, узаемасувязь. Пра абс. і адносную ісціну гл. ў арт.Ісціна.
Літ.:
Кураев В.И., Лазарев Ф.В. Точность, истина и рост знания. М., 1988;
Социально-философские проблемы производства и применения научных знаний. Мн., 1992.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АДЧУВА́ННЕ,
псіхічны працэс адлюстравання асобных уласцівасцяў і з’яў аб’ектыўнага свету пры іх непасрэдным уздзеянні на органы пачуццяў. Узнікаюць ад таго, што раздражняльнікі дзейнічаюць на ўспрымальныя часткі аналізатараў—рэцэптары; нервовыя імпульсы дасягаюць галаўнога мозга і выклікаюць адчуванне. Спецыфіка адчування чалавека, іх дасканаласць абумоўлены сац.-гіст. прычынамі, працоўнай дзейнасцю. Адчуванні з’яўляюцца крыніцай непасрэднай інфармацыі аб навакольным свеце. Як адлюстраванне аб’ектыўных уласцівасцяў рэчаў адчуванне з’яўляецца сродкам пазнання рэчаіснасці. У чалавека найб. развіты зрокавыя адчуванні. Потым ідуць адчуванні слыху, смаку, нюху, дотыку. Працэсы, што адбываюцца ў арганізме, выклікаюць арганічныя адчуванні (голад, смагу, боль). Існуюць таксама адчуванні вібрацыйныя, руху і становішча органаў цела, раўнавагі і інш.
У працэсе пазнання адчування выконваюць функцыі: як субстрат успрымання даюць апошняму магчымасць адлюстраваць структуру вонкавых прадметаў; выступаюць у ролі прыкмет аб’ектыўных уласцівасцяў вонкавых прадметаў пры ўмове, што ўзаемасувязь паміж якасцю адчування і ўласцівасцю прадмета раней вядомая; з’яўляюцца асновай для фарміравання элементарных уяўленняў. Праблематыка адчування распрацоўваецца ў псіхафізіцы сенсорных працэсаў і розных раздзелах фізіялогіі. Разнастайнасць адчування адлюстроўвае якасную разнастайнасць навакольнага свету. Адчуванні дапамагаюць чалавеку прыстасоўвацца да асяроддзя і ўздзейнічаюць на яго.
Літ.:
Ковалгин В.М. Рефлекторная теория ощущений. Мн., 1963;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЗА́ЦКІЯ ПЕ́СНІ,
жанр фальклору, разнавіднасць пазаабрадавай сац.-быт. лірыкі. Узнікненне і пашырэнне К.п. на Беларусі звязана з гіст. падзеямі 15—17 ст.: бел. сяляне ўцякалі ад феад.-рэліг. прыгнёту на Пд Украіны, за дняпроўскія парогі і ўліваліся ў казацкія атрады. У час сялянска-казацкіх паўстанняў і вызв. вайны ўкр. народа 1648—54 казацкія атрады заходзілі на тэр. Беларусі, у іх уступалі бел. сяляне і гар. бедната. К.п. насычаны сац. матывамі, раскрываюць класавы антаганізм паміж багацеямі і галотай.
У песнях звычайна не названы канкрэтныя падзеі і героі, а даецца агульны малюнак баявых паходаў і помсты прыгнятальнікам, адлюстраваны пачуцці лірычнага героя, які ад’язджае на вайну, узаемнае каханне казака і дзяўчыны. Пашыраны песні пра гераічную смерць казака, якога аплаквае дзяўчына. Многія К.п. пра смерць героя ліра-эпічныя, набліжаюцца да балад. Беларускія К.п. маюць шмат агульнага з украінскімі. Іх паэтыка вельмі багатая (гіпербалізацыя подзвігу герояў, метафарычна-сімвалічная вобразнасць, разнастайныя паралелізмы і інш.). К.п. пераважна харавыя, шматгалосыя, з шырокім дыяпазонам мелодый. Дасканаласцьпаэт. тэкстаў і напеваў спрыяла іх пашырэнню (асабліва на Пд Беларусі) і захаванню да нашага часу.
Літ.:
Гринблат М.Я. Белорусы. Мн., 1968;
Саламевіч Я. Міхал Федароўскі. Мн., 1972. С. 258—259, 269;
Петровская Г.А. Белорусские социально-бытовые песни. Мн., 1982. С. 25—45.
расійская артыстка балета, педагог, балетмайстар. Нар.арт. Расіі (1975). Нар.арт.СССР (1983). Скончыла Ленінградскае харэаграфічнае вучылішча (1957; у 1971—78 выкладала ў ім), балетмайстарскае аддз. Ленінградскай кансерваторыі (1984). У 1957—88 салістка Ленінградскага т-ра оперы і балета імя Кірава. Педагог Марыінскага т-ра (з 1979) і Санкт-Пецярбургскай кансерваторыі (з 1987, праф. з 1994). У яе творчасці віртуозная дасканаласць танца спалучалася з яркім акцёрскім талентам. Сярод створаных ёю вобразаў: Аўрора, Адэта-Адылія («Спячая прыгажуня», «Лебядзінае возера» П.Чайкоўскага), Кітры, Нікія («Дон Кіхот», «Баядэрка» Л.Мінкуса), Пахіта («Пахіта» Э.Дэльдэвеза), Жызэль («Жызэль» А.Адана), Раймонда («Раймонда» А.Глазунова), Эсмеральда («Эсмеральда» Ц.Пуні), 7-ы вальс («Шапэніяна» на муз. Ф.Шапэна), Жар-птушка («Жар-птушка» І.Стравінскага), Асіят («Гаранка» М.Кажлаева; Дзярж. прэмія Расіі імя М.Глінкі 1976), Мехменэ Бану («Легенда аб каханні» А.Мелікава), Гаспадыня Меднай гары («Каменная кветка» С.Пракоф’ева), Сары («Сцежкаю грому» К.Караева), Дзяўчына («Ленінградская сімфонія» на муз. Дз.Шастаковіча). Здымалася ў тэлефільмах-канцэртах, тэлеэкранізацыях балетаў. Ставіць балеты ў Расіі і за мяжой. Прэміі Міжнар. конкурсу артыстаў балета ў Варне (1966, Балгарыя), Усесаюзнага конкурсу новых харэагр. нумароў (1967).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЫНТАРЭ́ТА [Tintoretto; сапр.Рабусці
(Robusti)] Якопа (29.9.1518, г. Венецыя, Італія — 31.5.1594),
італьянскі жывапісец Позняга Адраджэння; прадстаўнік венецыянскай школы жывапісу. Вучыўся ў Тыцыяна, зазнаў уплыў Мікеланджэла, Парміджаніна, Л.Лота. Працаваў у Венецыі. Ужо раннім творам Т. ўласцівы дасканаласць малюнка ў перадачы складаных ракурсаў, драм. эфекты асвятлення, цеплыня і мяккасць колеравага вырашэння: «Нараджэнне Іаана Хрысціцеля» (канец 1540-х г.), «Абмыванне ног» (1547), «Цуд святога Марка» (1548). У сталы перыяд (1550—60-я г.) праз выяўленне масавых сцэн перадаваў рэакцыю людзей на падзеі, звяртаўся да смелых прасторавых пабудоў, асіметрычнай кампазіцыі з прарывамі ў глыбіню, святлоценявых кантрастаў, колеравы строй набыў эмац. напружанасць, пералівы халодных вытанчаных адценняў: цыклы карцін, прысвечаных жыццю св. Марка (1562—64), пано для Скуола ды Сан-Рока ў Венецыі (1565—88; у т. л. «Пакланенне пастухоў», «Уцёкі ў Егіпет», «Галгофа», «Укрыжаванне», «Хрыстос перад Пілатам» і інш.). Манументальнасць і феерычнасць светлавых эфектаў уласцівы размалёўкам «Пакланенне залатому цяльцу» і «Страшны суд» (1556; апсіда царквы Санта-Марыя дэль Орта), «Бітва каля Зары» (каля 1585; Палац дожаў), «Тайная вячэра» (1592—94; царква Сан-Джорджа Маджорэ), «Алегорыі» (1577, Антыкаледжо ў Палацы дожаў) і інш. Яго лепшыя партрэты вылучаюцца строгай прастатой і глыбокім псіхалагізмам («Аўтапартрэт», каля 1590). Іл.гл. таксама да арт.Венецыянская школа жывапісу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФЛАБЕ́Р (Flaubert) Гюстаў (12.12.1821, г. Руан, Францыя — 8.5.1880),
французскі пісьменнік. Вучыўся ў Парыжскім ун-це (1840—43). Вядомасць набыў першым раманам «Мадам Бавары: Правінцыйныя норавы» (1857, неаднаразова экранізаваны), у якім рамант. мара гал. гераіні сутыкаецца з жорсткай рэчаіснасцю. Раман «Саламбо» (1862) пра барацьбу Стараж. Рыма з Карфагенам у 3 ст. да н.э. Аўтар раманаў «Выхаванне пачуццяў» (1869), «Бувар і Пекюшэ» (выд. 1881, незавершаны), аповесцей «Ірадыяда», «Легенда пра святога Юльяна Багамольца-прымальніка» і «Простае сэрца» (усе 1877), філас. драмы «Спакушэнне святога Антонія» (1874) і камедыі «Кандыдат» (паст. 1874), парадыйна-сатыр. «Лексікона прапісных ісцін» (апубл. 1910). Яго ў многім рэаліст. проза судакранаецца з рамантызмам і канцэпцыяй «мастацтва дзеля мастацтва», а таксама з філасофіяй пазітывізму і натуралізмам як яе маст. увасабленнем (безасабовасць аповеду, аўтарская «бясстраснасць», аб’ектывізм, дэталёвае ўзнаўленне «фізіялагічных» сцэн). У творах выкрываў маральную дэградацыю, крывадушнасць і ханжаства грамадства, гіст. і легендарна-міфалагічныя падзеі суадносіў з сучаснасцю; ім уласцівы стылёвая дасканаласць, строгая кампазіцыя, разнастайнасць сатыр. палітры. Значна паўплываў на эстэтыку Э.Заля, Г. дэ Мапасана. Паводле рамана Ф. «Саламбо» створаны аднайм. оперы Л.Рэера і М.Мусаргскага і балет на музыку А.Арэндса; на бел. мову гэты твор пераклаў В.Гардзей.
Тв.:
Бел.пер. — Ля сцен Карфагена. Мн., 1934;
Саламбо. Мн., 1997;
Рус.пер. — Собр. соч.Т. 1—3. М., 1983—84;
О литературе, искусстве, писательском труде. Т. 1—2. М., 1984.
Літ.:
Реизов Б.Г. Творчество Флобера. М., 1955;
Иващенко А.Ф. Гюстав Флобер: Из истории реализма во Франции. М., 1955;
Набоков В.В. Лекции по зарубежной литературе: Пер. с англ.М., 1998.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБРУ́С, настольнік, настольніца,
тканы, вязаны або плецены выраб для засцілання стала. Абавязковы атрыбут традыц. сямейнай і каляндарнай абраднасці беларусаў (накрывалі стол на святы, уваходзіў у пасаг маладой). Выконваў важную ролю і ў дэкар. афармленні інтэр’ера вясковай хаты. Абрус (даўж. 1,5—2 м, шыр. 1—1,5 м) звычайна складаўся з 1 ці 2 сшытых полак ільняной даматканіны. Упрыгожваўся вышываным, набіваным арнаментам, аплікацыяй, карункамі, махрамі; полкі часта злучалі паскам карункаў, пазней карункавай прошвай, вязанай кручком. Вылучаюцца святочныя ўзорыстыя абрусы з каляровымі (пераважна чырвонымі) гладкімі ці арнаментальнымі палосамі па краях. У 1930—40-я г. былі пашыраны вышываныя абрусы па плеценай, вязанай або тканай сетцы. Разнастайнасцю арнаменту, дэтальнай распрацоўкай узораў вылучаюцца тонкія льняныя абрусы Віцебшчыны (паўажурныя, з празрыстым вытанчаным малюнкам і сеткавыя, вышытыя раслінным буйнарапортным паліхромным арнаментам). Абрусы Магілёўшчыны з простымі ўзорамі, сціплай каларыстычнай гамаю. Багацце арнаментальных формаў, разнастайнасць сродкаў аздаблення ў абрусах Гомельшчыны. На Тураўшчыне абрусы аздаблялі раслінным арнаментам, вышытым крыжыкам (чырвона-чорнымі ніткамі) і яркай паліхромнай гладдзю. Дасканаласць прыёмаў аздаблення, тонкасць малюнка характэрны для неглюбскіх, калінкавіцкіх, лоеўскіх, нараўлянскіх абрусаў. У Зах. Палессі вылучаюцца тонкія драгічынскія абрусы, тканыя з высакаякаснага адбеленага кужалю, паўажурныя камянецкія, іванаўскія абрусы, дэкарыраваныя ляхавіцкія абрусы, уся паверхня якіх заткана сакавітымі чырвонымі палосамі ўточных прокідак з шырокім шлякам па краі. Белае поле мотальскіх абрусаў падзелена каляровымі ніткамі асновы і ўтку на клеткі і палоскі з дадаткам некалькіх радоў раслінна-геаметрызаванага арнаменту. Тканыя абрусы Панямоння і цэнтр. Беларусі стрыманыя па каларыце (пераважаюць серабрыстыя адценні шэрага і адбеленага кужалю). Бытавалі разнастайныя па тэхніцы ажурныя сеткавыя абрусы.
В.Я.Фадзеева.
Абрус. Вёска Сычоўка Мсціслаўскага раёна. 1930-я г.Абрус. Веткаўскі р-н Гомельскай вобл.Абрус, вязаны кручком. Лоеўскі раён Гомельскай вобл. 1930-я г.