МАЖА́ЙСКІ (Аляксандр Фёдаравіч) (21.3.1825, г. Котка, Фінляндыя — 1.4.1890),
расійскі вынаходнік у галіне лятальных апаратаў, цяжэйшых за паветра. Контр-адмірал (1886). Скончыў Марскі кадэцкі корпус (1841). У 1881 атрымаў прывілей на вынайдзены ім «паветралятальны снарад» (самалёт манаплан). У 1882 пабудаваны лятальны апарат з 2 паравымі машынамі, аднак самастойны палёт на ім зрабіць не ўдалося.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЯ́ЗАЎ (Анатоль Міхайлавіч) (24.4.1910, г. Гомель — 5.8.1986),
артыст цырка. Засл. арт. Беларусі (1964). У цырку з 1927, артыст Саюздзяржцырка. Акрабат, скакун, дывановы клоун у масцы Чарлі Чапліна. Вынаходнік і асн. выканаўца арыгінальнага гімнастычнага нумара — паветранага палёту без сеткі з амартызатарам, у якім спалучалася майстэрства гімнаста і коміка. Здымаўся ў фільмах «Два-Бульдзі-два», «Цырк», «Дзяўчынка на шары».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МО́РЗЕ ((Morse) Сэмюэл Фінлі Брыз) (27.4.1791, г. Чарлстаўн, штат Масачусетс, ЗША — 2.4.1872),
амерыканскі мастак і вынаходнік у галіне тэлеграфіі. Адзін з заснавальнікаў і першы прэзідэнт Нац. акадэміі малюнка ў Нью-Йорку (1826—45). У 1837 вынайшаў электрамех. тэлегр. апарат (гл.Морзе апарат), у 1838 распрацаваў для яго тэлегр. код (азбука М.; гл. ў арт.Код тэлеграфны).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕ́ПЕР, Нейпір (Napier) Джон (1550, Мерчыстан-Касл, каля г. Эдынбург, Вялікабрытанія — 4.4.1617), шатландскі матэматык, вынаходніклагарыфмаў. Вучыўся ў Эдынбургскім ун-це. У працах «Пабудаванне цудоўнай табліцы лагарыфмаў» (апубл. 1619) і «Апісанне цудоўнай табліцы лагарыфмаў» (1614) даў вызначэнне лагарыфмаў, растлумачыў іх уласцівасці і выкарыстанне, выклаў тэорыю лагарыфмаў і выказаў ідэю дзесятковых лагарыфмаў.
Літ.:
Гутер Р.С., Полунов Ю.Л. Джон Непер. 1550—1617. М., 1980.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕНАРДО́С (Мікалай Мікалаевіч) (8.7.1842, с. Маставое Мікалаеўскай вобл., Украіна — 21.9.1905),
рускі вынаходнік у галіне электразваркі. Вучыўся ў Кіеўскім ун-це, у Пятроўскай земляробчай і лясной акадэміі (Масква). З 1865 больш за 100 вынаходстваў у розных галінах (сельскай гаспадарцы, транспарце і інш.). Распрацаваў спосаб эл.дугавой зваркі металаў (1881), інш. спосабы зваркі і паяння.
Літ.:
Никитин В.П. Н.Н.Бенардос, 1842—1905 // Люди русской науки. М., 1965.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́СЕМЕР ((Bessemer) Генры) (19.1.1813, Чарлтан, графства Хартфардшыр, Вялікабрытанія — 15.3.1898),
англійскі вынаходнік-металург. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (з 1879). Атрымаў больш за 100 патэнтаў на вынаходствы і ўдасканаленні ў галіне механікі і металургіі. Стварыў канвертарны спосаб пераплаўкі чыгуну ў сталь (1856, т.зв.бесемераўскі працэс). У 1860 запатэнтаваў вярчальны канвертар. Прапанаваў бяззліткавую пракатку сталі.
Літ.:
Сорокин Ю.Н. Генри Бессемер // Вопр. истории естествознания и техники. М., 1956. Вып. 1.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЛЕМБІЕ́ЎСКІ (Анатоль Іосіфавіч) (н. 13.10.1935 г. Валакаламск, Расія),
бел. вучоны ў галіне машынабудавання. Канд.тэхн.н. (1971), праф. (1996). ВынаходнікСССР (1980). Скончыў Калінінградскі тэхн.ін-т (1965). З 1975 у Полацкім дзярж. ун-це. Навук. працы і вынаходствы ў галіне дзяўбання зубчастых колаў. Распрацаваў канцэпцыю сістэмалогіі спосабаў апрацоўкі ў машынабудаванні.
Тв.:
Основы системологии способов формообразующей обработки в машиностроении. Мн., 1986;
Системный анализ процесса зубодолбления. Мн., 1993.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́РТРАЙТ ((Cartwright) Эдмунд) (24.4.1743, Манхэм, каля Лінкальна, Вялікабрытанія —30.10.1823),
англійскі вынаходнік, стваральнік механічнага (з кажным прыводам) ткацкага станка. Скончыў Оксфардскі ун-т (1764). Быў вясковым святаром. У 1785 атрымаў патэнт на ткацкі станок, які ўдасканаліў у 1786. Пабудаваў фабрыку на 20 станкоў, у 1789 устанавіў на ёй паравую машыну для прывядзення станкоў у дзеянне. Пасля ўдасканаленняў інш. вынаходнікамі станкі К. пачалі шырока выкарыстоўвацца ў ткацкай прам-сці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЬЮ́КАМЕН ((Newcomen) Томас) (28.2.1663, г. Дартмут, Вялікабрытанія — 7.8.1729),
англійскі вынаходнік, адзін са стваральнікаў цеплавога рухавіка. Каваль па прафесіі. Сумесна з лудзільшчыкам Дж.Коўлі пабудаваў у 1705 паравую машыну для адпампоўвання вады ў шахтах, якая шырока выкарыстоўвалася ў 18 ст. Адным з першых рэалізаваў ідэю пераўтварэння цеплавой энергіі пары ў мех. работу.
Літ.:
Конфедератов И.Я. История теплоэнергетики: Начальный период (XVII—XVIII вв.). М.; Л., 1954.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖЛО́БА (Анатоль Піліпавіч) (21.10.1923, пас. Папоўка Быхаўскага р-на Магілёўскай вобл. — 19.8.1995),
бел. вучоны-хірург.Д-рмед.н. (1988), праф. (1991). Скончыў Віцебскі мед.ін-т (1954). У 1968—95 працаваў у ім (у 1971—85 прарэктар). Навук. працы па праблемах абдамінальнай хірургіі, дыягнастычнага значэння пункцыі брушной поласці пры закрытай траўме жывата, інстр. метадах дыягностыкі хвароб брушной поласці, даследаваннях гемапунктату пры пазаматачнай цяжарнасці. Вынаходнікхірург. іголкі для пункцыі брушной поласці.