БЕНАРДО́С Мікалай Мікалаевіч

(8.7.1842, с. Маставое Мікалаеўскай вобл., Украіна — 21.9.1905),

рускі вынаходнік у галіне электразваркі. Вучыўся ў Кіеўскім ун-це, у Пятроўскай земляробчай і лясной акадэміі (Масква). З 1865 больш за 100 вынаходстваў у розных галінах (сельскай гаспадарцы, транспарце і інш.). Распрацаваў спосаб эл. дугавой зваркі металаў (1881), інш. спосабы зваркі і паяння.

Літ.:

Никитин В.П. Н.Н.Бенардос, 1842—1905 // Люди русской науки. М., 1965.

т. 3, с. 95

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)