ФЕМІСТО́КЛ (Themistoklēs; каля 525 — каля 460 да н.э.),
афінскі дзярж.дзеяч і палкаводзец. З 493/492 да н.э. неаднаразова займаў пасады архонта і стратэга, абараняў інтарэсы гандл.-прамысл. слаёў і беднаты, ставіў за мэту ператварыць Афіны ў марскую дзяржаву, для чаго ўмацаваў порт Пірэй, стварыў флот трыэр. У 487—486 да н.э. правёў паліт. рэформы (выбары архонтаў па жэрабі, магчымасць коннікам займаць гэтую пасаду, вызваленне калегіі стратэгаў ад кантролю арэапага). У час грэка-персідскіх войнаў 500—449 да н.э. быў ініцыятарам стварэння Дэлоскага саюза, фактычна кіраваў грэч. флотам у бітве каля в-ва Саламін (480 да н.э.). Садзейнічаў вызваленню грэч. гарадоў М. Азіі ад улады персаў. У выніку інтрыг афінскай арыстакратыі і спартанскіх алігархаў выгнаны з Афінаў (471 да н.э.). Апошнія гады жыцця правёў у перс. цара Артаксеркса I.
Літ.:
Плутарх. Избранные жизнеописания: Пер. с греч. Т. 1. М., 1990;
Непот К. О знаменитых иноземных полководцах;
Из книги о римских историках: Пер. с лат.М., 1992;
Герои Греции в войне и мире: История Греции в биогр. Г.В.Штолля: Пер. с нем. М., 1992.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФРА́НКЛІН (Franklin) Бенджамін (17.1.1706, г. Бостан, ЗША — 17.4.1790),
паўночнаамерыканскі асветнік. дзярж.дзеяч, вучоны, пісьменнік; адзін з заснавальнікаў дзяржавы ЗША. Замежны чл.-кар. Пецярбургскай АН (1789). З 1729 выдаваў у г. Філадэльфія «Pensylvania Gazette») («Пенсільванскую газету»), а ў 1732—57 і альманах. Заснаваў у Філадэльфіі першую ў паўн.-амер. калоніях Англіі публічную б-ку (1731), Пенсільванскі ун-т (1740), Амер.філас.т-ва (1743). Выступаў за скасаванне рабства неграў. З 1746 вёў эксперыменты з атм. электрычнасцю, у 1752 прапанаваў маланкаадвод. Сфармуляваў (раней за А.Сміта) прац. тэорыю вартасці. У філасофіі прытрымліваўся дэізму. У 1751—64 чл. палаты дэпутатаў Пенсільваніі. Прадстаўнік Пенсільваніі (1757—62) і інш.паўн.-амер. калоніяй (1764—75) у Лондане. У час вайны за незалежнасць у Паўночнай Амерыцы 1775—83чл. Кантынентальнага кангрэса, адзін з аўтараў Дэкларацыі незалежнасці 1776, пасланнік ЗША у Парыжы (1776—85), спрыяў заключэнню амерыканска-французскага дагавора 1778 і Версальскага мірнага дагавора 1783. Адзін з распрацоўшчыкаў Канстытуцыі ЗША (1787). Аўтар літ. эсэ, сатырычных твораў, мемуараў (ч. 1—4, 1771—90).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХАТАЕ́ВІЧ Мендэль Маркавіч (22.3.1893. г. Гомель — 1.2.1939),
савецкі парт. і дзярж.дзеяч. З 1913 чл. Палескага к-таРСДРП. У 1914 арыштаваны і сасланы ў Сібір. У 1917 кіраўнік Гомельскай арг-цыі РСДРП(б), з вер. — чл.Паўн.-Зах.абл.к-таРСДРП(б), чл. выканкома Гомельскага Савета. У 1919 старшыня Гомельскага пав.-гар.к-та РКП(б), чл. Гомельскага рэўкома. У 1920 на Зах. фронце. З 1921 сакратар Гомельскага, з 1923 — Адэскага губкомаў РКП(б). У 1924—25 у апараце ЦКВКП(б). З 1925 сакратар Татарскага абкома, з 1928 Сярэдняволжскага крайкома ВКП(б). З 1932 сакратар ЦК КП(б)У, адначасова з 1933 Днепрапятроўскага абкома КП(б)У. З 1937 2-і сакратар ЦК КП(б)У. У 1932—37 чл. Палітбюро ЦК КП(б)У. Чл.Цэнтр.рэвіз. камісіі ВКП(б) у 1925—27, канд. у чл.ЦКВКП(б) у 1927—30, чл.ЦК у 1930—37. Чл.ВЦВК (з 1922), з 1930 чл.ЦВКСССР. У 1937 рэпрэсіраваны, 27.10.1937 прыгавораны да вышэйшай меры пакарання. Рэабілітаваны ў 1956.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХО́ДЗЬКА (Барэйка) Міхал
(1808, г.п. Крывічы Мядзельскага р-на Мінскай вобл. — 2.5.1879),
паэт, перакладчык, паліт.дзеяч. Сын Я.Ходзькі, брат А.Ходзькі і І.І.Ходзькі. Вучыўся ў Віленскім ун-це, належаў да т-ваў філаматаў і філарэтаў. Удзельнічаў у паўстанні 1830—31, пасля яго падаўлення інтэрніраваны прускімі ўладамі ў г. Мемель (Клайпеда). Эмігрыраваў у Францыю, быў членам карбанарскіх і масонскіх груповак у Парыжы. Нелегальна наведваў радзіму. Уваходзіў у Таварыства літоўскіх і рускіх зямель, арг-цыю «Помста народа». Удзельнічаў у экспедыцыі Ю.Заліўскага (1833). Вярнуўся ў Францыю, у 1848 разам з А.Міцкевічам арганізаваў польскі легіён у Італіі, удзельнічаў у ваен. акцыях. Аўтар паэм «Дзесяць карцін з экспедыцыі ў Польшчы 1833 г.» (1841) і «Шыман Канарскі» (1845), успамінаў «Экспедыцыя ў Польшчу ў 1833 г. аднаго з эмісараў» (1835) і «Міцкевіч і польскі легіён у Італіі» (1862). Перакладаў на польск. мову творы Дж.Байрана «Мазепа» і «Манфрэд». Памёр у Парыжы.
Тв.:
Дзесяць карцін з экспедыцыі ў Польшчу 1833 г.: Карціна VII // Раса нябёсаў на зямлі тутэйшай: Бел. польскамоўная паэзія XIX ст.Мн., 1998.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦІМУ́Р, Тамерлан,
Цімурленг («Цімур кульгавы»; 1336, с. Хаджа-Ільгар каля г. Шахрысабз, Узбекістан — 18.2.1405),
сярэднеазіяцкі дзярж.дзеяч, эмір, палкаводзец; заснавальнік дынастыі Цімурыдаў. Сын бека Тарагая з цюркізаванага манг. племені барлас. У 1370 захапіў уладу ў Маверанахры, дзе стаў кіраваць ад імя нашчадкаў Чынгісхана. Сталіца яго дзяржавы — г. Самарканд. З 1370-х г. здзейсніў больш за 20 паходаў. У 1380—90-я г. спалучаў аб’яднанне зямель Сярэдняй Азіі (да 1388 канчаткова падпарадкаваў Харэзм) з паходамі ў Іран, Закаўказзе і інш. У выніку трох паходаў супраць Тахтамыша (1389, 1391, 1394—95), разграміў Залатую Арду, абрабаваў яе сталіцу Сарай-Берке і інш. гарады. У 1398 уварваўся ў Індыю і захапіў г. Дэлі. Выйграў вайну з тур. султанам Баязідам I, якога ў час Анкарскай бітвы 1402 узяў у палон. Распачаты ім у 1404 паход на Кітай перапынены з-за смерці Ц. У пач. 14 ст. яго дзяржава ўключала Маверанахр, Харэзм, Харасан, Закаўказзе, Іран і Пенджаб. Усе паходы Ц. суправаджаліся разбурэннем гарадоў, масавым знішчэннем і паланеннем насельніцтва.
Літ.:
Новосельцев А.П. Об исторической оценке Тимура // Вопр. истории. 1973. № 2.
грузінскі грамадскі дзеяч, паэт. Князь. У час навучання ў Пецярбургскім ун-це (1859—63) успрыняў ідэі рас.рэв. дэмакратыі. Пасля вяртання на радзіму (1864) адзін з заснавальнікаў (з І.Чаўчавадзе) груз.рэв.-дэмакр. плыні 1860—70-х г. «Цергдалеўлебі», якая выступала за сац. разняволенне і нац. вызваленне груз. народа. У 1897—1900 выдаваў час. «Акакіс цвіўры крэбулі» («Штомесячны зборнік Акакія»), у 1905 рэдагаваў сатыр.час. «Хумара» («Жартаўнік»). Літ. дзейнасць пачаў у 1858. Майстар грамадз. і любоўнай лірыкі; яго творы вылучаюцца народнасцю і музыкальнасцю. Вызв. ідэямі прасякнуты гіст. паэмы «Торніке Эрыставі» (1884), «Расказ Кікала» (1889), «Натэла» (1900), аповесць «Башы-Ачукі» (1895—96), драма «Маленькі кахецінец» (1889). Аўтар п’ес «Каварная Тамара» (1885), «Медэя» (1896), аўтабіягр. аповесці «Перажытае» (1894—1909) і інш. Вершы «Светлячок», «Суліко» і інш. сталі нар. песнямі, «Далоў» — рэв. гімнам Грузіі. На бел. мову яго асобныя творы пераклалі Я.Сіпакоў, К.Цвірка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧА́ПСКІ, Гутэн-Чапскі Эмерык Карлавіч (Эмерык Захар’яш Мікалай Севярын; 17.11.1828, в. Станькава Дзяржынскага р-на Мінскай вобл. — 23.7.1896), дзяржаўны дзеяч, калекцыянер. Чл.Рус.археал.т-ва (1851), Маскоўскага нумізматычнага т-ва (1890). З роду Чапскіх. Скончыў Маскоўскі ун-т. З 1851 у Мін-ве ўнутр. спраў, з 1863 наўгародскі губернатар, пасля дырэктар Ляснога дэпартамента Мін-вадзярж. маёмасцей. З 1861 міравы пасрэднік Мінскага пав. У 1879 пакінуў дзярж. службу і жыў у Станькаве. Заснаваў Станькаўскі музей Эмерыка Чапскага, дзе зберагаліся манеты, медалі, зброя, творы мастацтва, гіст. дакументы, кнігі і інш. Аўтар кн. «Удзельныя, велікакняжацкія і царскія грошы Старажытнай Русі збору Э.К.Гутэн-Чапскага» (1875), «Каталог калекцыі польскіх медалёў і манет графа Э.Гутэн-Чапскага» (т. 1—5, 1871—1916). Працы Ч. адзначаны вял. сярэбраным медалём Рус.археал.т-ва, у гонар 25-годдзя яго навук. працы ў 1896 выбіты медаль. У 1894 падзяліў свае маёнткі Станькава і Прылукі паміж сынамі і пераехаў у Кракаў, куды перавёз музейныя зборы (цяпер у складзе Нац. музея). Гл. таксама Станькаўскі сядзібна-паркавы ансамбль.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАРНЕ́ВІЧ Станіслаў (15.8.1728, с. Шламава каля г. Каўнас, Літва — 20.7.1785),
каталіцкі рэлігійны дзеяч. Чл. ордэна езуітаў з 1743. У 1747—50 вывучаў тэалогію ў Вільні, Мінску і Слуцку, потым да 1757 — у Віленскім ун-це. У 1756 пасвячоны ў ксяндза. У 1759—68 у Рыме, сакратар і пракуратар Польскай правінцыі езуітаў пры генерале ордэна В.Рычы. З 1768 на Беларусі. У 1772, калі да Рас. імперыі была далучана ўсх. Беларусь, стаў рэктарам Полацкага езуіцкага калегіума. З 15.10.1773 віцэ-правінцыял езуітаў на далучанай да Расіі ч. Беларусі. У ліст. 1773 ён з Г.Лянкевічам і Ю.Катэнбрынгам ад імя ўсіх езуітаў, у т. л. замежных, прысягнулі Кацярыне II, чым дамагліся легалізацыі дзейнасці езуітаў у Рас. імперыі. У студз. 1774 Кацярына II вызваліла езуітаў ад падаткаў і забараніла не толькі абвяшчаць, але і прывозіць у Расію булу рымскага папы Клімента XIV аб забароне ордэна езуітаў (1773). У 1780 Ч. дамогся адкрыцця ў Полацку езуіцкага навіцыяту, што вырашыла праблему пераемнасці кадраў у ордэне. Шмат увагі аддаваў дзейнасці школ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ША́ПАШНІКАЎ Барыс Міхайлавіч (2.10.1882, г. Златауст Чэлябінскай вобл., Расія — 26.3.1945),
савецкі ваен.дзеяч. Маршал Сав. Саюза (1940). Праф. (1935). Скончыў маскоўскае ваен. вучылішча (1903) і Акадэмію Генштаба (1910). У арміі з 1901, удзельнік 1-й сусв. вайны. У Чырв. Арміі з 1918. У грамадз. вайну пам.нач. аператыўнага ўпраўлення Вышэйшага ваен. савета, нач. аператыўнага ўпраўлення Палявога штаба РВС Рэспублікі. Пасля грамадз. вайны 1-ы пам.нач. штаба РСЧА, у 1925—28 і 1935—37 камандуючы ваен. акругамі. У 1932—35 нач. і ваен. камісар Ваен. акадэміі імя Фрунзе. У 1937—40, 1941—42 нач. Генштаба Чырв. Арміі, 1940—43 нам. наркома абароны СССР. З чэрв. 1943 нач.Ваен. акадэміі Генштаба. Канд. у чл.ЦКВКП(б) з 1939. Дэп. Вярх. СаветаСССР з 1937. Аўтар ваенна-тэарэт. прац.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАПІ́ЛАЎ Дзмітрый Трафімавіч (5.11.1905, Ашгабат — 18.8.1995),
савецкі дзярж. і парт.дзеяч, вучоны-эканаміст. Чл.-кар.АНСССР (1953), праф. (1939), ген.-маёр (1945). Скончыў Маскоўскі ун-т (1926), Аграрны ін-тчырв. прафесуры (1934). У 1920—30-я г. ў пракуратуры, на гасп., навук. і выкладчыцкай рабоце. У Вял.Айч. вайну чл.ваен. савета арміі. З 1946 у апараце ЦККПСС. У 1952—56 гал. рэдактар газ. «Правда», у 1955—57 сакратар ЦККПСС, у 1956—57 міністр замежных спраў СССР. Удзельнік рэабілітацыі ахвяр паліт. рэпрэсій, дапамагаў М.С.Хрушчову рыхтаваць даклад да XX з’езда КПСС (1956). На чэрвеньскім пленуме ЦККПСС (1957). крытыкаваў Хрушчова за парушэнні прынцыпаў калект. кіраўніцтва і некампетэнтнасць, за што штучна прылічаны да т.зв. антыпарт. групы і адхілены ад усіх парт. і дзярж. пасад. З 1957 дырэктар Ін-та эканомікі АН Кіргізіі, у 1960—82 у Гал. архіўным упраўленні пры СМСССР. Кіраўнік аўтарскага калектыву падручніка «Палітычная эканомія» (1954).
Літ.:
И примкнувший к ним Шепилов: Правда о человеке, ученом, воине, политике. М., 1998.