ШАШКО́ЎСКІ Анатоль Віктаравіч (н. 22.11.1925, Мінск),
бел. вучоны-эканаміст. Канд. эканам. н. (1963), праф. (1992). Засл. работнік нар. адукацыі Беларусі (1991). Скончыў Ленінградскі фін.-эканам. ін-т (1957). З 1963 у Бел. эканам. ун-це (у 1964—79 дэкан ф-та, у 1974—91 прарэктар). Навук. працы па праблемах эфектыўнасці фін. механізмаў ва ўмовах пераходу да рыначнай эканомікі, фарміравання і выкарыстання прыбытку на дзярж. і рэгіянальным узроўнях.
Тв.:
Финансирование и кредитование промышленности. Мн., 1965 (разам з Л.А.Рубанавым, М.І.Ткачук);
Финансирование и кредитование капитальных вложений. Мн., 1965 (у сааўт.);
Управление финансовой деятельностью предприятия: Справ. Мн., 1995 (у сааўт.);
Теория финансов. 2 изд. Мн., 1998 (у сааўт.).
т. 17, с. 399
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШТО́МПЕЛЬ Барыс Мікалаевіч (29.10.1932, г. Кемерава, Расія — 22.7.2000),
бел. вучоны-эканаміст. Д-р эканам. н. (1990), праф. (1994). Скончыў Запарожскі ін-т с.-г. машынабудавання (1955). Працаваў інжынерам-канструктарам на Мінскім трактарным з-дзе. З 1957 у Бел. НДІ механізацыі сельскай гаспадаркі. З 1967 у Бел. агр. тэхн. ун-це. Навук. працы ў галіне эканомікі механізацыі с.-г. вытв-сці, тэхн. сервісу, эканам. экалогіі. Распрацаваў методыку вызначэння эфектыўнасці інвестыцыйных укладанняў, эканам. ацэнкі экалаг. мерапрыемстваў, прагназіравання эканам. мерапрыемстваў на перспектыву.
Тв.:
Эксплуатация и ремонт тракторов «Беларусь»: (Экон. вопр). Мн., 1975 (у сааўт.);
Особенности рыночного механизма управления субъектами хозяйствования в эколого-дестабилизированном регионе. Гомель, 1999 (у сааўт).
Л.В.Бароўка.
т. 17, с. 471
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШУКА́НАЎ Адам Сямёнавіч (н. 20.6.1929, в. Чамярное Лельчыцкага р-на Гомельскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне мікалогіі. Канд. біял. н. (1967), праф. (1990). Засл. работнік вышэйшай школы Беларусі (1982). Скончыў БДУ (1962), дзе і працаваў (у 1971—96 заг. кафедры, у 1980—96 дэкан). Навук. працы па праблемах фітапаталогіі с.-г. раслін.
Тв.:
Некаторыя асаблівасці прарастання канідый грыба Peronospora schleidenii unger // Весці АН БССР. Сер. біял. навук. 1974. № 4;
Да пытання аб дынаміцы развіцця ілжывай мучністай расы буракоў // Там жа. № 5;
Изменение содержания пигментов и фотохимической активности хлоропластов в растениях флоксов, пораженных мучнистой росой (разам з М.А.Лемязой. Г.П.Гулевіч) // Микология и фитопатология. 1980. Т. 14, № 2.
т. 17, с. 482
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШУ́МІК Сяргей Васілевіч (5.7.1928, г. Харкаў; Украіна — 1.3.1994),
бел. вучоны ў галіне эксплуатацыі аўтамаб. транспарту. Д-р тэхн. н. (1981), праф. (1982). Скончыў Усесаюзны завочны політэхн. ін-т (Масква, 1954). З 1970 нач. кафедры Усурыйскага вышэйшага ваен. аўтамаб. вучылішча. З 1975 у БПА (у 1975—90 заг. кафедры). Навук. працы па праблемах эксплуатацыі і метадах дыягностыкі тэхн. стану аўтамабіляў. Аўтар навуч. дапаможнікаў для ВНУ.
Тв.:
Диагностирование и устранение неисправностей легковых автомобилей. Мн., 1987 (разам з Я.Л.Савічам, М.В.Вепрэнцавым);
Техническая эксплуатация автотранспортных средств: Курсовое и дипломное проектирование. Мн., 1988 (разам з М.М.Болбасам, Я.І.Петуховым);
Техническая эксплуатация автомобилей. Мн., 1996 (разам з Я.Л.Савічам).
У.У.Яцкевіч.
т. 17, с. 486
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШЧАРБА́ТАЎ Аляксандр Рыгоравіч (1854—24.4.1915),
расійскі вучоны-эканаміст. Скончыў Маскоўскі ун-т. У 1892—1904 прэзідэнт Маскоўскага т-ва сельскай гаспадаркі. У сваіх працах разарэнне сял. гаспадарак Расіі тлумачыў іх агратэхн. адсталасцю; абшчыннае землеўладанне разглядаў як гал. апору рас. дзярж. ладу і самабытны інстытут, прыстасаваны да ўмоў і розных відаў нар. жыцця, як сродак выратавання краіны ад рэвалюцыі і сацыялізму («Упарадкаванне абшчыннага сялянскага землеўладання», 1902). Адзін з арганізатараў 1-га каап. з’езда Расіі, стварэння Маскоўскага нар. банка. Як праціўнік залатога монаметалізму выступаў супраць грашовай рэформы 1895—97, адстойваў папярова-грашовую сістэму з уласцівай ёй інфляцыяй («Пераўтварэнне дзяржаўнай грашовай гаспадаркі», 1906). Аўтар прац «Абноўленая Расія» (1908), «Дзяржаўна-народная гаспадарка Расіі ў найбліжэйшай будучыні» (1910) і інш.
т. 17, с. 496
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШЧАРБІ́НА Ада Эмануілаўна (н. 31.8.1932, г. Магілёў),
бел. вучоны ў галіне хіміі і тэрмадынамікі раствораў неэлектралітаў. Д-р хім. н. (1987), праф. (1988). Скончыла Маскоўскі ін-т нафты і газу імя І.М.Губкіна (1956). З 1966 у Бел. тэхнал. ун-це. Навук. працы па тэрмадынаміцы і фізікахіміі працэсаў раздзялення складаных вуглевадародных сумесей. Распрацавала перспектыўны навук. кірунак — тэрмадынамічныя прынцыпы выбару і выкарыстання змешаных растваральнікаў, укараніла на нафтаперапр. з-дах тэхналогію раздзялення і ачышчэння каталізатараў рыформінгу і масляных дыстылятараў.
Тв.:
Хроматографическое изучение межмолекулярных взаимодействий в системах углеводороды — растворители (разам з Р.М.Далінскай) // Прикладная хроматография. Нижний Новгород, 1990;
Органическая химия: Реакционная способность основных классов органич. соединений. Мн., 2000 (у сааўт.).
Я.Г.Міляшкевіч.
т. 17, с. 497
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЮРГЕЛЕ́ВІЧ Пётр Якаўлевіч (14.1.1894, в. Трабы Іўеўскага р-на Гродзенскай вобл. — 17.4.1973),
бел. мовазнавец. Скончыў БДУ (1925). З 1926 працаваў у клімавіцкай раённай газеце, у Белдзяржвыдавецтве ў Мінску, у 1930—35 вучоны сакратар Ін-та мовазнаўства АН Беларусі. У 1936 рэпрэсіраваны, да 1940 у папраўча-прац. лагеры. З 1940 у Гомельскім, у 1944—68 у Магілёўскім (у 1944—62 заг. кафедры) пед. ін-тах. Даследаваў сучасную бел. літ. мову, гісторыю бел. мовы і гаворак.
Тв.:
Нарыс сучаснай беларускай мовы з гістарычнымі каментарыямі: Фанетыка. арфаэпія, графіка і правапіс, лексіка і фразеалогія. 2 выд. Мн., 1961;
Курс сучаснай беларускай мовы з гістарычнымі каментарыямі. Мн., 1974.
М.С.Яўневіч.
т. 18, кн. 1, с. 214
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Ю́РЦАЎ Алег Анатолевіч (н. 23.7.1933, г. Балашоў Саратаўскай вобл., Расія),
бел. вучоны ў галіне радыётэхнікі. Д-р тэхн. н. (1977), праф. (1979). Засл. дз. нав. і тэхн. Беларусі (1981). Скончыў Мінскае вышэйшае інж. вучылішча ППА (1956). З 1952 ва Узбр. сілах СССР. З 1986 у Бел. ун-це інфарматыкі і радыёэлектронікі. Навук. працы па распрацоўцы і даследаванні шырокапалосных і звышшырокапалосных антэн бягучай хвалі, прынцыпах пабудовы і новых канструкцыях усяхвалевых прыёмных тэлевізійных рамачна-вібратарных антэн.
Тв.:
Спиральные антенны. М., 1974 (разам з А.У.Руновым, А.М.Казарыным);
Антенные системы радиоэлектронных средств. М., 1978 (у сааўт.);
Электродинамика и техника СВЧ. М., 1985 (разам з Ю.П.Варапаевым).
т. 18, кн. 1, с. 216
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Ю́РЫН Уладзімір Міхайлавіч (н. 7.2.1938, Мінск),
бел. вучоны ў галіне фізіялогіі раслін. Д-р біял. н. (1981), праф. (1988). Скончыў Бел. лесатэхн. ін-т (1959). З 1966 у Ін-це эксперым. батанікі Нац. АН Беларусі (з 1986 заг. лабараторыі). З 1991 у БДУ (заг. кафедры). Навук. працы па пытаннях электрафізіялогіі і ксенабіялогіі расл. клеткі, выкарыстанні метадаў фізіка-хім. біялогіі ў даследаваннях на клетачным і мембранным узроўні механізмаў паступлення мінер. рэчываў, хім. рэгуляцыі, фізіялогіі імабілізаваных расл. прэпаратаў.
Тв.:
Регуляция функций мембран растительных клеток. Мн., 1979 (разам з В.М.Іванчанкам, С.Г.Галакціёнавым);
Регуляция ионного транспорта через мембраны растительных клеток. Мн., 1991 (разам з А.І.Саколікам, А.П.Кудрашовым);
Основы ксенобиологии. Мн., 2001.
т. 18, кн. 1, с. 219
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Я́КАЎЛЕЎ Леанід Андрэевіч (н. 14.10.1935, в. Гаўрыкі Віцебскага р-на),
бел. вучоны ў галіне жывёлагадоўлі. Д-р с.-г. н. (1993). Скончыў Віцебскую акадэмію вет. медыцыны (1959). З 1963 у Бел. НДІ жывёлагадоўлі. Навук. працы па прыватнай заатэхніі, тэхналогіі вытв-сці прадуктаў жывёлагадоўлі, умоў утрымання с.-г. жывёл.
Тв.:
Совхоз-комбинат «Мир» — самая дешевая говядина. Мн., 1983 (разам з А.М.Дудукам, І.Г.Малкавым);
Роль гигиенических и технологических факторов на промышленных комплексах и фермах (разам з С.І.Пляшчанкам) // Сб. науч. тр. ВАСХНИЛ. М., 1987;
Проблемы производства молока и говядины в Республике Беларусь (разам з А.Ф.Трафімавым, А.В.Квяткоўскай) // Межвед. сб. науч. тр. БелНИИЖ. Мн., 1992. Вып. 23.
т. 18, кн. 1, с. 253
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)