ШТО́МПЕЛЬ Барыс Мікалаевіч (29.10.1932, г. Кемерава, Расія — 22.7.2000),
бел. вучоны-эканаміст. Д-р эканам. н. (1990), праф. (1994). Скончыў Запарожскі ін-т с.-г. машынабудавання (1955). Працаваў інжынерам-канструктарам на Мінскім трактарным з-дзе. З 1957 у Бел. НДІ механізацыі сельскай гаспадаркі. З 1967 у Бел. агр. тэхн. ун-це. Навук. працы ў галіне эканомікі механізацыі с.-г. вытв-сці, тэхн. сервісу, эканам. экалогіі. Распрацаваў методыку вызначэння эфектыўнасці інвестыцыйных укладанняў, эканам. ацэнкі экалаг. мерапрыемстваў, прагназіравання эканам. мерапрыемстваў на перспектыву.
Тв.:
Эксплуатация и ремонт тракторов «Беларусь»: (Экон. вопр). Мн., 1975 (у сааўт.);
Особенности рыночного механизма управления субъектами хозяйствования в эколого-дестабилизированном регионе. Гомель, 1999 (у сааўт).
Л.В.Бароўка.
т. 17, с. 471
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)