ШАШКО́ЎСКІ Анатоль Віктаравіч (н. 22.11.1925, Мінск),

бел. вучоны-эканаміст. Канд. эканам. н. (1963), праф. (1992). Засл. работнік нар. адукацыі Беларусі (1991). Скончыў Ленінградскі фін.-эканам. ін-т (1957). З 1963 у Бел. эканам. ун-це (у 1964—79 дэкан ф-та, у 1974—91 прарэктар). Навук. працы па праблемах эфектыўнасці фін. механізмаў ва ўмовах пераходу да рыначнай эканомікі, фарміравання і выкарыстання прыбытку на дзярж. і рэгіянальным узроўнях.

Тв.:

Финансирование и кредитование промышленности. Мн., 1965 (разам з Л.​А.​Рубанавым, М.​І.​Ткачук);

Финансирование и кредитование капитальных вложений. Мн., 1965 (у сааўт.);

Управление финансовой деятельностью предприятия: Справ. Мн., 1995 (у сааўт.);

Теория финансов. 2 изд. Мн., 1998 (у сааўт.).

т. 17, с. 399

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)