Ю́РЦАЎ Алег Анатолевіч (н. 23.7.1933, г. Балашоў Саратаўскай вобл., Расія),

бел. вучоны ў галіне радыётэхнікі. Д-р тэхн. н. (1977), праф. (1979). Засл. дз. нав. і тэхн. Беларусі (1981). Скончыў Мінскае вышэйшае інж. вучылішча ППА (1956). З 1952 ва Узбр. сілах СССР. З 1986 у Бел. ун-це інфарматыкі і радыёэлектронікі. Навук. працы па распрацоўцы і даследаванні шырокапалосных і звышшырокапалосных антэн бягучай хвалі, прынцыпах пабудовы і новых канструкцыях усяхвалевых прыёмных тэлевізійных рамачна-вібратарных антэн.

Тв.:

Спиральные антенны. М., 1974 (разам з А.​У.​Руновым, А.​М.​Казарыным);

Антенные системы радиоэлектронных средств. М., 1978 (у сааўт.);

Электродинамика и техника СВЧ. М., 1985 (разам з Ю.​П.​Варапаевым).

т. 18, кн. 1, с. 216

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)