СТЭ́НЛІ (Stanley) Уэндэл Мерэдыт (16.8.1904, г. Рыджвіл, штат Індыяна, ЗША — 15.6.1971),
амерыканскі вучоны ў галіне вірусалогіі і біяхіміі; адзін з заснавальнікаў вірусалогіі. Чл.Нац.АН ЗША (1941), Амер. акадэміі мастацтваў і навук (1949). Скончыў Эрлемскі каледж у Рычмандзе (1926) і Ілінойскі ун-т ва Урбане (1929). З 1929 у Ілінойскім, з 1930 у Мюнхенскім ун-тах, з 1931 у Ракфелераўскім ін-це мед. даследаванняў (Нью-Йорк), з 1932 у Ракфелераўскім ін-це ў Прынстане, з 1948 праф. Каліфарнійскага ун-та ў Берклі. Навук. працы па хіміі, рэпрадукцыі і зменлівасці вірусаў. Вылучыў у крышт. выглядзе вірус мазаікі тытуню (1935), вірус поліяміэліту (1955). Нобелеўская прэмія 1946 (з Дж.Х.Нортрапам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЦЯКО́ЛЬНІКАЎ Аляксандр Фёдаравіч (н. 9.10.1952, с. Заворскла Палтаўскай вобл., Украіна),
бел.вучоны ў галіне фізікі плазмы і тэхналогіі мікраэлектронікі. Д-рфіз.-матэм.н. (1993). Скончыў Мінскі радыётэхн. ін-т (1974). З 1974 у Бел. ун-це інфарматыкі і радыёэлектронікі (у 1988—2001 заг. лабараторыі). Навук. працы па фізіцы плазмы, вакуумнай і плазменнай электроніцы, плазмахіміі, плазменных тэхналогіях. Распрацаваў абагульненую мадэль экстракцыі іоннага пучка з плазмы, развіў тэорыю іоннага кластэраўтварэння ў працэсе стымуляванага плазмай асаджэння плёнак крэмнію.
Тв.:
Граничное условие для электрического поля на движущейся поверхности раздела плазма — ионный пучок // Журн. технич. физики. 1983. Т. 53. №11;
Исследование динамики бесстолкновительного приэлектродного слоя пространственного заряда в плазме высокочастотного разряда // Физика плазмы. 1991. Т. 17. вып. 12.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЦЯПУ́К Леанід Якаўлевіч (н. 18.2.1941, в. Камень Лепельскага р-на Віцебскай вобл.),
бел.вучоны ў галіне механізацыі сельскай гаспадаркі. Д-ртэхн.н. (1992), праф. (1998). Вынаходнік СССР (1985). Скончыў Бел.ін-т механізацыі сельскай гаспадаркі (1965). У 1967—75 і 1978—83 у Цэнтр.НДІ механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі Нечарназёмнай зоны СССР (Мінск). З 1983 у Бел.НДІ механізацыі сельскай гаспадаркі (у 1983—98 нам. дырэктара, з 1998 заг. лабараторыі). Навук. працы па механізацыі працэсаў прыгатавання кармоў для розных відаў жывёл, працэсаў хімізацыі сельскай гаспадаркі.
Тв.:
Механизация получения и применение многокомпонентных сельскохозяйственных материалов. Мн., 1990;
Механизация процессов химизации и экология. Мн., 1993 (разам з І.С.Нагорскім, В.П.Дзмітрачковым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЫСО́ЕЎ Павел Васілевіч (н. 10.8.1930, хутар Прылесны Цалінскага р-на Растоўскай вобл., Расія),
бел.вучоны ў галіне матэрыялазнаўства. Д-ртэхн.н. (1981), праф. (1986). Скончыў Растоўскі ін-т інжынераў чыг. транспарту (1955). З 1965 у Ін-це механікі металапалімерных сістэм Нац.АН Беларусі (да 1995 заг. аддзела). Навук. працы па стварэнні металапалімерных матэрыялаў з высокім супраціўленнем фрыкцыйнай стомленасці. Прапанаваў новыя метады атрымання кампазіцыйных матэрыялаў для вузлоў трэння машын і механізмаў. Дзярж. прэмія Беларусі 1980.
Тв.:
Новые композиционные. материалы на основе промышленных отходов химических волокон. Мн., 1984 (у сааўт.);
Деформация и износ полимеров при трении. Мн., 1985 (разам з П.М.Багдановічам, А.Дз.Лізаравым);
Фрикционные композиты на основе полимеров. Мн., 1992 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЫ́ТЫ Уладзімір Пятровіч (н. 5.3.1943, в. Бандары Гродзенскага р-на),
бел.вучоны ў галіне кардыялогіі. Д-рмед.н., праф. (1993). Скончыў Гродзенскі мед.ін-т (1966). З 1980 у Бел. акадэміі паслядыпломнай адукацыі (з 1996 заг. кафедры). У 1990—99 гал. тэрапеўт Мін-ва аховы здароўя Беларусі. Навук. працы па тэрапіі ішэмічнай хваробы сэрца з дапамогай ультрагуку, вывучэнні этыяпатагенезу, клінікі лячэння захворванняў, асацыіраваных з узростам.
Тв.:
Изменение состояния гипофизарнотиреоидной системы, уровня предсердного натрийуретического фактора, циклических нуклеотидов в крови у больных ИБС под воздействием ультразвукового облучения прекардиальной области (разам з А.Г.Мрочакам, Э.У.Рудэнка) // Кардиология. 1992. №7/8;
Практическое пособие по терапии. Мн., 2001 (разам з І.І.Ганчарыкам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЫ́ЧЫК Васіль Андрэевіч (н. 14.6.1937, в. Здзітава Бярозаўскага р-на Брэсцкай вобл.),
бел.-вучоны ў галіне радыётэхнікі і электронікі. Д-ртэхн.н. (1994), праф. (1996). Скончыў Адэскі політэхн.ін-т (1963). З 1970 у Ін-це цепла- і масаабмену АН Беларусі, Мінскім радыётэхн. ін-це, СКБВА «Гарызонт». З 1978 у Бел.нац.тэхн. ун-це. Навук. працы па электраэнергетыцы, радыётэхніцы, мікраэлектроніцы. Распрацаваў метады і сродкі фарміравання элементаў мікраэлектронікі, метады неразбуральнага кантролю матэрыялаў і вырабаў, пераўтваральнікі сонечнай энергіі, электрэтныя крыніцы току і інш. прылады, прапанаваў новыя тыпы лятальных апаратаў.
Тв.:
Новые типы преобразователей электрических полей. Мн., 1987 (у сааўт.);
Измерительные преобразователи излучений на основе полупроводниковых приборных структур. Мн., 1991.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЯРМЯ́ЖКА Яўген Іванавіч (н. 2.5.1934, в. Пружанка Бярэзінскага р-на Мінскай вобл.),
бел.вучоны ў галіне педагогікі. Канд.пед.н. (1967), праф. (1990). Скончыў Полацкі пед.ін-т (1957). У 1965—74, 1976—80 у Гродзенскім пед. ін-це. У 1974—76 саветнік-кансультант Мін-ва адукацыі Рэспублікі Куба. З 1980 у Магілёўскім ун-це (у 1980—94 заг. кафедры). Навук. працы па бел.нар. педагогіцы, праблемах сямейнага выхавання і падрыхтоўкі пед. кадраў.
Тв.:
Подумаем вместе. Мн., 1984;
Настольная книга родителей: Хрестоматия по семейному воспитанию. Мн., 1987 (у сааўт.);
Праблемы дзяцей у сям’і. Мн., 1993;
Педагогика в вопросах и ответах. Могилев, 1999;
Семейная педагогика в вопросах и ответах. Могилев, 2001.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАГАНО́ВІЧ Анатоль Дзмітрыевіч (н. 10.11.1952. Мінск),
бел.вучоны ў галіне біяхіміі. Д-рмед.н. (1993), праф. (1995). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1976), дзе і працуе. Навук. працы па пытаннях механізма сурфактантнай сістэмы лёгкіх у норме і паталогіі, функцыян. змен клетак лёгкіх пры ўплыве на арганізм забруджвальнікаў навакольнага асяроддзя і лек. прэпаратаў.
Тв.:
Индуцированное сурфактантом изменение уровня эидогенных регуляторов метаболизма в макрофагах легких (разам з В.К.Кухтой. Н.Дз.Тагановіч) // Докл.АНБССР. 1991. Т. 35. № 4;
Спектральна-флюарэсцэнтнае даследаванне сурфактанту лёгкіх у пацукоў пры блеаміцын-індуцыраваным пнеўмафіброзе (разам з В.К.Кухтой. Я.В.Баркоўскім) // Весці АН Беларусі. Сер. біял.навук. 1992. № 2;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАЙЦ Марк Юр’евіч (н. 15.6.1927, Мінск),
бел.вучоны ў галіне біяхіміі і радыяцыйнай біялогіі. Д-рбіял.н. (1973). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1950). З 1959 у Ін-це фізіялогіі АН Беларусі. З 1991 у Ізраілі. Навук. працы па механізмах уздзеяння малых доз іанізуючай радыяцыі на кару наднырачнікаў, канфармацыйных зменах мітахандрыяльных мембран клетак галаўнога мозга пад уздзеяннем стрэс-фактараў.
Тв.:
Зависимость реакции системы гипофиз—кора надпочечников от условий воздействия ионизирующей радиации в малых дозах (разам з Т.В.Дудзінай) // Радиобиология. 1976. Т. 16, № 2;
Метабалічныя зрухі у дэлабірынтаваных жывёлін на ўздзеянне іанізуючай радыяцыі ў малых дозах (у сааўт.) // Весці АНБССР. Сер. біял.навук. 1983. №4.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАМАШЭ́ВІЧ Аляксандр Уладзіміравіч (13.8.1930, Мінск),
бел.вучоны ў галіне эканомікі прыродакарыстання. Д-рэканам.н. (1985), праф. (1988). Сын У.А.Тамашэвіча. Скончыў БДУ (1954). З 1965 у Бел.н.-д. геолагаразведачным ін-це (з 1975 нам. дырэктара), з 1987 у БДУ (заг. кафедры). Навук. працы па эканам. геалогіі (эканоміцы мінер. сыравіны і геолагаразведачных работ) і эканам. геаграфіі.
Тв.:
Экономическая оценка минеральных ресурсов Белоруссии. Мн., 1978;
Новые тенденции в теории и практике экономики природопользования // Природные ресурсы. 1997. № 1;
Минеральные ресурсы в хозяйственном комплексе Беларуси (разам з Я.А.Нікіціным, А.М.Сінічкам) // Вопросы минерагепии платформенного чехла и кристаллического фундамента территории Беларуси. Мн., 2000;
География мирового хозяйства: В 3 ч. Ч. 1. Мн., 2001.