СЦЯПА́НАЎ Васіль Іванавіч (13.3.1903, с. Залатое Краснаармейскага р-на Саратаўскай вобл., Расія — 22.5.1979),
бел. філосаф. Чл.-кар.АН Беларусі (1967), д-рфілас.н. (1960), праф. (1961). Засл. дз. нав. Беларусі (1977). Скончыў Акадэмію камуніст. выхавання імя Крупскай (1932). У 1935—42 у Сталінградскім пед. ін-це. З 1947 у БДУ (у 1962—67 прарэктар). Даследаваў законы і катэгорыі дыялектыкі ў адзінстве з тэорыяй пазнання і логікай, іх значэнне ў развіцці прыродазнаўчых навук, філас. і сацыялагічныя погляды В.Р.Бялінскага, некаторыя праблемы тэорыі змянення сац. структуры грамадства і інш. Аўтар прац па гісторыі рус. філасофіі і грамадска-паліт. думкі.
Тв.:
Философские и социологические воззрения В.Г.Белинского. Мн., 1959;
О «Философских тетрадях» В.И.Ленина. М., 1959 (у сааўт.);
Роль интеллигенции в формировании нового духовного облика народа // Структура советской интеллигенции. Мн., 1970;
Вопросы диалектического материализма. Мн., 1976 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРЭ́ЕР Вальфрыд Мікалаевіч (5.12.1901, г. Турку, Фінляндыя — 3.12.1984),
бел. вучоны ў галіне машыназнаўства. Чл.-кар.АН Беларусі (1959), д-ртэхн.н., праф. (1950). Скончыў Маскоўскі аўтатрактарны ін-т (1929). З 1929 у Навук. аўтаматорным ін-це, у 1939—51 у маскоўскіх Ін-це каляровых металаў і золата і Ін-це сталі. З 1955 прарэктарБПІ, з 1960 дырэктар Ін-та машыназнаўства і аўтаматызацыі АН Беларусі, з 1966 праф. Мінскага радыётэхн. ін-та. Навук. працы па праблемах надзейнасці і даўгавечнасці машын і прылад. Прапанаваў тэорыю і метад разліку падшыпнікаў качэння і інш. дэталей машын па параметры, які характарызуе іх даўгавечнасць.
Тв.:
Расчеты деталей машин на долговечность. М., 1956;
Расчет деталей машин по предельным состояниям. Мн., 1960;
Теория долговечности и надежности машин. Мн., 1964;
Методологические основы науки о надежности и долговечности технических средств. Мн., 1973.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УМРЭ́ЙКА Сцяпан Андрэевіч (19.12.1908 в. Пясочнае Капыльскага р-на Мінскай вобл. — 19.6.1978),
бел. вучоны ў галіне педагогікі. Чл.-кар.АПНСССР (1968), праф. (1972). Засл. настаўнік Беларусі (1971). Скончыў Мінскі пед.ін-т (1941). У 1939—41 нач. упраўлення сярэдніх школ Наркамата асветы Беларусі. У 1943—48 і ў 1952—64 нам. міністра асветы Беларусі, у 1948—52 дырэктар НДІ педагогікі. У 1964—78 у БДУ (заг. кафедры, у 1967—74 прарэктар). Навук. працы па гісторыі нар. асветы і пед. думкі на Беларусі, праблемах станаўлення і развіцця агульнаадук. школы.
Тв.:
Народное образование в Белорусской ССР. 2 изд. Мн., 1961 (разам з І.М.Ільюшыным);
Нарысы гісторыі народнай асветы і педагагічнай думкі ў Беларусі. Мн., 1968 (у сааўт.);
Патриотизм учителей и школьников Белоруссии в борьбе против немецко-фашистских захватчиков. Мн., 1980 (разам з А.І.Залескім, П.М.Кобрынцам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЫГА́НАЎ Аляксандр Рымавіч (н. 15.11.1953, г. Горкі Магілёўскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне аграхіміі і аграэкалогіі. Чл.-кар.Нац.АН Беларусі (2003). Д-рс.-г.н. (1996), праф. (1997). Скончыў БДУ (1975). З 1981 у БСГА (з 1984 заг. кафедры, з 1993 прарэктар, з 1995 рэктар). Навук. працы па распрацоўцы прыёмаў і метадаў атрымання экалагічна чыстай прадукцыі раслінаводства, экспрэсных методык аналізу якасці аб’ектаў навакольнага асяроддзя і с.-г. прадукцыі.
Тв.:
Экологические проблемы агрохимии. Мн., 1997 (разам з І.Р.Вільдфлушам, Т.П.Персікавай);
Микроэлементы и микроудобрения. Мн., 1998 (разам з Т.П.Персікавай, С.П.Рэўцкай);
Фосфор в почвах и земледелии Беларуси Мн., 1999 (разам з І.Р.Вільдфлушам, В.В.Лапам);
Биохимические и физиологические аспекты взаимодействия витаминов и биоэлементов. Сергиев Посад, 2002 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАНЬКО́ Георгій Георгіевіч (н. 1.7.1936, г. Навагрудак Гродзенскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне дзіцячай неўралогіі; заснавальнік навукова-практычнай школы дзіцячых неўролагаў Беларусі. Д-рмед.н. (1974), праф. (1985). Засл. дз. нав. Беларусі (1995). Гал. дзіцячы неўролаг Беларусі (1970—2002). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1958). З 1965 у Бел.НДІ неўралогіі, нейрахірургіі і фізіятэрапіі (з 1973 нам. дырэктара па навук. рабоце). З 1980 у Бел.мед. акадэміі паслядыпломнай адукацыі (у 1987—99 прарэктар па лячэбнай рабоце). У 1997—2002 старшыня вучонага мед. савета Мін-ва аховы здароўя Беларусі. Навук. працы па гіперкінезах, эпілепсіі; стварыў (з А.У.Руцкім) новы кірунак у дзіцячай неўралогіі і артапедыі па спалучаных і ўзаемазвязаных пашкоджаннях.
Тв.:
Генерализованный тик (болезнь Жиль де ля Туретта) у детей и подростков. Мн., 1979;
Энциклопедия детского невролога. Мн., 1993 (у сааўт);
Эпилепсия у детей: классификация, диагностика, лечение. Мн., 1997.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШВЕД Вячаслаў Віталевіч (7.10.1956, г. Гродна),
бел. гісторык. Д-ргіст.н. (2002). Скончыў БДУ (1979). Настаўнічаў, з 1982 выкладаў у Гродзенскім ун-це. З 2001 прарэктар па навук. рабоце абл. ін-та павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кіруючых работнікаў і спецыялістаў адукацыі. Даследуе сац.-эканам. і паліт. развіццё Беларусі ў 18—19 ст., гісторыю Гродна і Гродзеншчыны 12 — пач. 20 ст.
Тв.:
Кронан: Летапіс горада на Нёмане (1116—1990 гг.). Гродна, 1993 (разам з А.П.Госцевым);
Торговля в Беларуси в период кризиса феодализма (1830—1850-е гг.). Гродно, 1995;
Падзеі і постаці гродзенскай даўніны. Гродна, 1995;
Горадня: Аповяды з гісторыі горада (сярэдзіна 16 — канец 18 ст.). Гродна, 1997 (разам з А.П.Госцевым);
Беларускія старонкі гісторыі дзекабрыстаў. Мн., 1998;
Паміж Польшчай і Расіяй: Грамад.-паліт. жыццё на землях Беларусі (1772—1863 гг.). Гродна, 2001.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЮШКЕ́ВІЧ Тадэвуш Пятровіч (н. 23.8.1943, г.п. Лагішын Пінскага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. вучоны ў галіне педагогікі. Д-рпед.н. (1992), праф. (1993), Акад.Бел.інж. акадэміі (2003). Засл. трэнер Беларусі (1988). Скончыў Бел.ін-тфіз. культуры (1969). Настаўнічаў. З 1966 у Бел. акадэміі фіз. культуры (у 1978—88 заг. кафедры, з 1993 прарэктар). Навук. працы па тэорыі і практыцы аздараўленчай фіз. культуры, навук.-метадычных асновах сістэмы шматгадовай падрыхтоўкі спартсменаў.
Тв.:
Спринт. Мн., 1977 (разам з В.Р.Алабіным);
Оздоровительный бег. Мн., 1985;
Применение технических средств в обучении и тренировке спортсменов. Мн., 1987 (разам з В.В.Васюк, В.А.Буланавым);
Тренажеры в спорте. Мн., 1989 (разам з Васюк, Буланавым);
Легкая атлетика. Мн., 1992 (разам з Э.П.Пазюбанавым);
Методика тренировки в легкой атлетике. Мн., 1994 (разам з В.А.Сакаловым, Пазюбанавым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРАЗНА́ Міхаіл Рыгоравіч (н. 20.11.1962, в. Ракушава Круглянскага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. мастацтвазнавец, мастак. Канд. мастацтвазнаўства (1998). Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1985). З 1986 маст. рэдактар выд-ва «Беларусь». З 1992 у Бел.АМ (з 1996 заг. кафедры, з 1999 прарэктар). Даследуе кніжную графіку, праблемы сучаснага выяўл. мастацтва і дызайну. Аўтар навук. прац: «Пластыка і авангард» (1991), «Традыцыі СНОМАСа (УНОВІСа) у графічным дызайне Беларусі» (1994), «Праз паслядоўнасць да рэальнага выбару» (1995), «Казка ў беларускай кніжнай графіцы 1960—80-х гадоў» (1996); «Беларускае выяўленчае мастацтва ў XX стагоддзі» (2002) і інш., навуч.-метадычных дапаможнікаў. Працуе таксама ў маст. фатаграфіі: серыі «Тэксты» (1997), «Ілюзія адлегласцей», «Белая шэрань» (абедзве 2000), «Мінск. Праспект» (2001), «Адроджаны свет муроў» (2002), «Promenade» (1996—2002), кніжнай графіцы.
Тв.:
Беларуская кніжная графіка 1960—1990-х гадоў. Мн., 2001.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАЧКО́Ў Канстанцін Афанасьевіч (н. 25.9.1950, г. Ельск Гомельскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне аўтаматыкі і тэлемеханікі на чыг. транспарце. Д-ртэхн.н. (1993), праф. (1994). Скончыў Бел.ін-т інжынераў чыг. транспарту (1973, Гомель), дзе і працуе. У 1987—89 і 1993—2001 заг. кафедры, адначасова ў 1994—97 дэкан электратэхн. ф-та, з 2001 прарэктар па навуч. рабоце — дырэктар Ін-та павышэння кваліфікацыі Бел.дзярж. ун-та транспарту. Навук. працы па выпрабаваннях на бяспеку функцыянавання і эл.-магн. сумяшчальнасці сістэм кіравання адказных тэхнал. працэсаў.
Тв.:
Микропроцессорные информационно-управляющие системы в железнодорожной автоматике и телемеханике. Методы обеспечения безопасности функционирования. Гомель, 2002 (разам з С.М.Харлапам);
Методы проведения испытаний микроэлектронных систем СЦБ на безопасность и ЭМС (у сааўт.) // The 7-th intemational scientific conference of railway experts. Vmjacka Banja, 2000.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУ́НДАС Сямён Пятровіч (н. 12.4.1953, в. Замашчаны Калінкавіцкага р-на Гомельскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне электроннай тэхнікі і тэхналогіі. Д-ртэхн.н. (1998), праф. (2000). Скончыў Мінскі радыётэхн. ін-т (1975). З 1975 у Бел. ун-це інфарматыкі і радыёэлектронікі (з 2000 прарэктар). З 2003 у Міжнар. экалагічным ун-це імя А.Дз.Сахарава (рэктар). Навук. працы па камп’ютэрным мадэліраванні цеплафіз. і дынамічных працэсаў, структурных і фазавых ператварэнняў пры апрацоўцы матэрыялаў эл.-фіз. метадамі, па распрацоўцы камп’ютэрна-кіравальнага тэхнал. абсталявання, аўтаматызаваных навуч.сістэм.Дзярж. прэмія Беларусі 2000.
Тв.:
Процессы плазменного нанесения покрытий: теория и практика. Мн., 1999 (у сааўт.);
Плазменные процессы в производстве изделий электронной техники. Т. 1—3. М., 2000—2001 (у сааўт.);
Ультразвуковые процессы в производстве изделий электронной техники. Т. 1—2. Мн., 2002—2003 (у сааўт.).