СЦЯПА́НАЎ Васіль Іванавіч (13.3.1903, с. Залатое Краснаармейскага р-на Саратаўскай вобл., Расія — 22.5.1979),
бел. філосаф. Чл.-кар. АН Беларусі (1967), д-р філас. н. (1960), праф. (1961). Засл. дз. нав. Беларусі (1977). Скончыў Акадэмію камуніст. выхавання імя Крупскай (1932). У 1935—42 у Сталінградскім пед. ін-це. З 1947 у БДУ (у 1962—67 прарэктар). Даследаваў законы і катэгорыі дыялектыкі ў адзінстве з тэорыяй пазнання і логікай, іх значэнне ў развіцці прыродазнаўчых навук, філас. і сацыялагічныя погляды В.Р.Бялінскага, некаторыя праблемы тэорыі змянення сац. структуры грамадства і інш. Аўтар прац па гісторыі рус. філасофіі і грамадска-паліт. думкі.
Тв.:
Философские и социологические воззрения В.Г.Белинского. Мн., 1959;
О «Философских тетрадях» В.И.Ленина. М., 1959 (у сааўт.);
Роль интеллигенции в формировании нового духовного облика народа // Структура советской интеллигенции. Мн., 1970;
Вопросы диалектического материализма. Мн., 1976 (у сааўт.).
т. 15, с. 318
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)