БАРАЗНА́ Міхаіл Рыгоравіч (н. 20.11.1962, в. Ракушава Круглянскага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. мастацтвазнавец, мастак. Канд. мастацтвазнаўства (1998). Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1985). З 1986 маст. рэдактар выд-ва «Беларусь». З 1992 у Бел.АМ (з 1996 заг. кафедры, з 1999 прарэктар). Даследуе кніжную графіку, праблемы сучаснага выяўл. мастацтва і дызайну. Аўтар навук. прац: «Пластыка і авангард» (1991), «Традыцыі СНОМАСа (УНОВІСа) у графічным дызайне Беларусі» (1994), «Праз паслядоўнасць да рэальнага выбару» (1995), «Казка ў беларускай кніжнай графіцы 1960—80-х гадоў» (1996); «Беларускае выяўленчае мастацтва ў XX стагоддзі» (2002) і інш., навуч.-метадычных дапаможнікаў. Працуе таксама ў маст. фатаграфіі: серыі «Тэксты» (1997), «Ілюзія адлегласцей», «Белая шэрань» (абедзве 2000), «Мінск. Праспект» (2001), «Адроджаны свет муроў» (2002), «Promenade» (1996—2002), кніжнай графіцы.
Тв.:
Беларуская кніжная графіка 1960—1990-х гадоў. Мн., 2001.