КУ́НДАС Сямён Пятровіч (н. 12.4.1953, в. Замашчаны Калінкавіцкага р-на Гомельскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне электроннай тэхнікі і тэхналогіі. Д-р тэхн. н. (1998), праф. (2000). Скончыў Мінскі радыётэхн. ін-т (1975). З 1975 у Бел. ун-це інфарматыкі і радыёэлектронікі (з 2000 прарэктар). З 2003 у Міжнар. экалагічным ун-це імя А.Дз.Сахарава (рэктар). Навук. працы па камп’ютэрным мадэліраванні цеплафіз. і дынамічных працэсаў, структурных і фазавых ператварэнняў пры апрацоўцы матэрыялаў эл.-фіз. метадамі, па распрацоўцы камп’ютэрна-кіравальнага тэхнал. абсталявання, аўтаматызаваных навуч. сістэм. Дзярж. прэмія Беларусі 2000.
Тв.:
Процессы плазменного нанесения покрытий: теория и практика. Мн., 1999 (у сааўт.);
Плазменные процессы в производстве изделий электронной техники. Т. 1—3. М., 2000—2001 (у сааўт.);
Ультразвуковые процессы в производстве изделий электронной техники. Т. 1—2. Мн., 2002—2003 (у сааўт.).
т. 18, кн. 1, с. 415
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)