рознасць паміж сярэднім і сапраўдным сонечным часам. Роўная рознасці прамых узыходжанняў сапраўднага і т.зв. сярэдняга Сонца.
У.ч. абумоўлена тым, што сапраўдны сонечны час нераўнамерны з прычыны нераўнамернасці руху Зямлі па арбіце і нахілу экліптыкі да экватара. На працягу года мяняецца ад +14 мін 22 с да -16 мін 24 с. Пры дапамозе У.ч. вызначаюць сярэдні мясцовы час. Значэнні У.ч. на кожны дзень даюцца ў астр. штогодніках і календарах.
Графік ураўнення часу: 1, 2 — складальныя ўраўнення часу. вызначальныя нераўнамернасцю руху Зямлі па арбіце і нахілам экліптыкі да экватара. адпаведна; 3 — ураўненне часу.
англійскі фізік, адзін са стваральнікаў аперацыйнага злічэння. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1891). З 1866 у тэлегр. кампаніі ў г. Ньюкасл, з 1874 ва ўласнай лабараторыі. Навук. працы па электрамагнетызме і матэм. фізіцы. Даследаваў распаўсюджванне эл.-магн. ваганняў па адна- і двухправодных лініях, увёў (незалежна ад Дж.Г.Пойнтынга і М.А.Умава) вектар шчыльнасці патоку эл.-магн. энергіі, стварыў тэорыю перадачы сігналаў на далёкія адлегласці. Незалежна ад Дж.Рэлея пабудаваў тэорыю скін-эфекту (1886). Паказаў, што маса зараджанай часціцы мяняецца ў залежнасці ад скорасці (1892). Пастуліраваў існаванне іанізаванага слоя атмасферы, што адбівае эл.магн. хвалі (1902).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЫРКУНО́Ў Рыгор Арцем’евіч (н. 4.12.1921, в. Сава Горацкага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне кіравання працэсамі перавозак на чыг. транспарце. Д-ртэхн.н. (1994), праф. (1997). Скончыў Маскоўскі ін-т інжынераў чыг. транспарту (1947). З 1956 у Бел. ун-це транспарту (у 1961—62 дэкан ф-та). Навук. працы па ўдасканаленні тэхналогіі работы і тэхн. аснашчэння перагрузачных станцый, перавозачнага працэсу хуткапсавальных грузаў. Распрацаваў нарматыўныя дакументы патэхнал. працэсах работы чыг. вузлоў многіх станцый Беларусі і СНД.
Тв.:
Организация работы станций перегруза. М., 1957;
Взаимодействие и механизация процессов на станциях перегруза. Мн., 1962.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАПЯЛЕ́ВІЧ Канстанцін Іванавіч (2.9.1889, в. Брадок Мінскага р-на — 27.6.1976),
бел. мовазнавец і педагог. Скончыў Барунскую настаўніцкую семінарыю (1909), Магілёўскі настаўніцкі ін-т (1916). Працаваў настаўнікам, з 1932 выкладчык бел. мовы ў Вышэйшай камуніст.с.-г. школе Беларусі, у 1934—41 Бел.політэхн. ін-та, у 1943—56 БДУ. Аўтар і сааўтар літ. чытанак і падручнікаў пабел. мове для пач. школы «Чырвоная Беларусь» (1925), «Рабочая кніга па беларускай мове» (1931), «Беларуская мова» (ч. 1—3, 1933), «Беларуская мова» (ч. 1—4, 1945—47). Удзельнічаў у зборы і падрыхтоўцы лексічнага матэрыялу для слоўніка бел. мовы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШЧУ́ЧЫНСКІ ПАЛА́Ц,
помнік архітэктуры ранняга класіцызму ў г. Шчучын Гродзенскай вобл. Пабудаваны ў 2-й пал. 18 ст. паводле праекта арх. дэ Фленерса ў парку рэгулярнай планіроўкі (садавод С.Юндзіл). Належаў падскарбію літ. Шчуку, з пач. 19 ст. — кн. Друцкім-Любецкім. Будынак мураваны, сіметрычнай кампазіцыі, прамавугольны ў плане, 2-павярховы, на высокім цокалі. У цэнтры больш нізкая ч. з мансардай, вырашаная ў выглядзе лоджыі з 2 іанічнымі калонамі, па баках — 2-павярховыя аб’ёмы, раскрапаваныя пілястрамі. Фасады па перыметры завершаны развітым карнізам і парапетам з атыкам у цэнтры. Прамавугольныя аконныя праёмы аздоблены сандрыкамі.
бел. музыказнавец, педагог. Канд. мастацтвазнаўства (1954). Скончыла Ленінградскую кансерваторыю (1949). З 1954 выкладала ў Ташкенцкай, у 1965—2001 у Бел. кансерваторыях. Аўтар навук. прац пераважна па праблемах натуральна-ладавай гармоніі, жанру і формы ў творчасці класікаў замежнай, рус. і сучаснай музыкі, артыкулаў пабел.муз. культуры, у т. л. пра творчасць бел. кампазітараў і музыказнаўцаў Л.Абеліёвіча, Г.Гарэлавай, У.Дарохіна, Л.Захлеўнага, Л.Мухарынскай, В.Сярых, Э.Тырманд, Л.Шлег і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯБЛО́НСКІ Міхаіл Фёдаравіч (н. 23.8.1924, в. Алянец Смаргонскага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне суд. медыцыны. Д-рмед.н. (1976), праф. (1979). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1954). З 1957 у Віцебскім мед. ун-це (у 1965—88 заг. кафедры). Навук. працы па судова-мед. экспертызе, навуч.-метадычнай рабоце па выкладанні суд. медыцыны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯКУ́ШКА Вольга Піліпаўна (н. 18.3.1921, Мінск),
бел. географ, геамарфолаг, лімнолаг. Д-ргеагр.н. (1970), праф. (1972). Засл. дз. нав. Беларусі (1980). Скончыла БДУ (1945). З 1948 у БДУ. Навук. працы па геамарфалогіі, эрадзіраванасці лёсападобных парод, ландшафтах Бел. Паазер’я, фізіка-геагр. раянаванні, азёрах Беларусі і гісторыі іх развіцця ў галацэне. Аўтар падручнікаў для ВНУ і сярэдніх школ, навук.-папулярных кніг па прыродзе Беларусі. Дзярж. прэмія Беларусі 1986.
Тв.:
Белорусское Поозерье: История развития и современное состояние озер Северной Белоруссии. Мн., 1971;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Я́МНЫ Віталь Яўгенавіч (н. 17.3.1940, в. Сінёўка Сумскай вобл., Украіна),
бел. фізік. Д-ртэхн.н. (1987), праф. (1989). Скончыў БПІ (1963). З 1968 у БДУ (з 1990 заг. кафедры). Навук. даследаванні па электронным прыладабудаванні і інфармацыйна-вымяральнай тэхніцы, па распрацоўцы высокастабільных кварцавых генератараў, галаграфічных сістэм распазнавання вобразаў і рэгістрацыі светлавых патокаў, інтэгральных відэааналага-лічбавых пераўтваральнікаў. Распрацаваў прынцыпы пабудовы аўтаматызаваных тэрытарыяльна размеркаваных сістэм і алгарытмы апрацоўкі вымяральнай інфармацыі.
Тв.:
Аналого-цифровые преобразователи в широком динамическом диапазоне. Мн., 1980;
Устройство и алгоритм для измерения динамических погрешностей аналогово-цифровых преобразователей // Приборы и техника эксперимента. 1988. №6.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАГДАНО́ВІЧ Барыс Міхайлавіч (29.6.1932, Мінск — 19.6.1991),
бел. вучоны ў галіне радыётэхнікі. Д-ртэхн.н. (1978), праф. (1977). Засл. дз. нав. і тэхн. Беларусі (1979). Скончыў Ленінградскі электратэхн. ін-т сувязі (1954). З 1954 у ВНУ Мінска, з 1964 у Мінскім радыётэхн. ін-це (у 1964—87 заг. кафедры). Навук. працы па тэорыі і тэхніцы радыёпрыёму, па даследаванні нелінейных эфектаў у прыёмна-ўзмацняльнай тэхніцы.
Тв.:
Нелинейные искажения в приемноусилительных устройствах. М., 1980;
Радиоприемные устройства с большим динамическим диапазоном. М., 1984: Методы нелинейных функционалов в теории электрической связи. М., 1990 (у сааўт.).