ШАПЯЛЕ́ВІЧ Канстанцін Іванавіч (2.9.1889, в. Брадок Мінскага р-на — 27.6.1976),
бел. мовазнавец і педагог. Скончыў Барунскую настаўніцкую семінарыю (1909), Магілёўскі настаўніцкі ін-т (1916). Працаваў настаўнікам, з 1932 выкладчык бел. мовы ў Вышэйшай камуніст. с.-г. школе Беларусі, у 1934—41 Бел. політэхн. ін-та, у 1943—56 БДУ. Аўтар і сааўтар літ. чытанак і падручнікаў па бел. мове для пач. школы «Чырвоная Беларусь» (1925), «Рабочая кніга па беларускай мове» (1931), «Беларуская мова» (ч. 1—3, 1933), «Беларуская мова» (ч. 1—4, 1945—47). Удзельнічаў у зборы і падрыхтоўцы лексічнага матэрыялу для слоўніка бел. мовы.
І.К.Германовіч.
т. 17, с. 375
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)