Я́МНЫ Віталь Яўгенавіч (н. 17.3.1940, в. Сінёўка Сумскай вобл., Украіна),
бел. фізік. Д-р тэхн. н. (1987), праф. (1989). Скончыў БПІ (1963). З 1968 у БДУ (з 1990 заг. кафедры). Навук. даследаванні па электронным прыладабудаванні і інфармацыйна-вымяральнай тэхніцы, па распрацоўцы высокастабільных кварцавых генератараў, галаграфічных сістэм распазнавання вобразаў і рэгістрацыі светлавых патокаў, інтэгральных відэааналага-лічбавых пераўтваральнікаў. Распрацаваў прынцыпы пабудовы аўтаматызаваных тэрытарыяльна размеркаваных сістэм і алгарытмы апрацоўкі вымяральнай інфармацыі.
Тв.:
Аналого-цифровые преобразователи в широком динамическом диапазоне. Мн., 1980;
Устройство и алгоритм для измерения динамических погрешностей аналогово-цифровых преобразователей // Приборы и техника эксперимента. 1988. №6.
П.М.Бараноўскі.
т. 18, кн. 1, с. 267
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)