ЮДЗЕ́НІЧ Ніна Мікалаеўна (н. 22.12.1924, Ташкент),
бел. музыказнавец, педагог. Канд. мастацтвазнаўства (1954). Скончыла Ленінградскую кансерваторыю (1949). З 1954 выкладала ў Ташкенцкай, у 1965—2001 у Бел. кансерваторыях. Аўтар навук. прац пераважна па праблемах натуральна-ладавай гармоніі, жанру і формы ў творчасці класікаў замежнай, рус. і сучаснай музыкі, артыкулаў па бел. муз. культуры, у т. л. пра творчасць бел. кампазітараў і музыказнаўцаў Л.Абеліёвіча, Г.Гарэлавай, У.Дарохіна, Л.Захлеўнага, Л.Мухарынскай, В.Сярых, Э.Тырманд, Л.Шлег і інш.
Тв.:
О натурально-ладовой гармонии. Мн., 1966;
Статьи по музыкальному искусству. Мн., 1976.
Т.С.Ляшчэня.
т. 18, кн. 1, с. 204
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)