ЯКУ́ШКА Вольга Піліпаўна (н. 18.3.1921, Мінск),

бел. географ, геамарфолаг, лімнолаг. Д-р геагр. н. (1970), праф. (1972). Засл. дз. нав. Беларусі (1980). Скончыла БДУ (1945). З 1948 у БДУ. Навук. працы па геамарфалогіі, эрадзіраванасці лёсападобных парод, ландшафтах Бел. Паазер’я, фізіка-геагр. раянаванні, азёрах Беларусі і гісторыі іх развіцця ў галацэне. Аўтар падручнікаў для ВНУ і сярэдніх школ, навук.-папулярных кніг па прыродзе Беларусі. Дзярж. прэмія Беларусі 1986.

Тв.:

Белорусское Поозерье: История развития и современное состояние озер Северной Белоруссии. Мн., 1971;

Озероведение: География озер Белоруссии. Мн., 1981;

Основы геоморфологии. Мн., 1997;

Геоморфология Беларуси. Мн., 2000 (у сааўт.).

т. 18, кн. 1, с. 259

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)