ЦЫРКУНО́Ў Рыгор Арцем’евіч (н. 4.12.1921, в. Сава Горацкага р-на Магілёўскай вобл.),

бел. вучоны ў галіне кіравання працэсамі перавозак на чыг. транспарце. Д-р тэхн. н. (1994), праф. (1997). Скончыў Маскоўскі ін-т інжынераў чыг. транспарту (1947). З 1956 у Бел. ун-це транспарту (у 1961—62 дэкан ф-та). Навук. працы па ўдасканаленні тэхналогіі работы і тэхн. аснашчэння перагрузачных станцый, перавозачнага працэсу хуткапсавальных грузаў. Распрацаваў нарматыўныя дакументы па тэхнал. працэсах работы чыг. вузлоў многіх станцый Беларусі і СНД.

Тв.:

Организация работы станций перегруза. М., 1957;

Взаимодействие и механизация процессов на станциях перегруза. Мн., 1962.

т. 17, с. 151

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)