польскі паэт, драматург, гісторык. Жыў на Беларусі. Вучыўся ў Полацку і Оршы. Выкладаў рыторыку, франц. мову і філасофію ў Мсціславе і Віцебску. З 1800 выкладчык тэалогіі ў Полацкім езуіцкім калегіуме. Для полацкага школьнага т-ра пісаў камедыі («Дзівак», «Падазронасць») і трагедыі («Смерць Цыцэрона», «Флавій» і інш.). У Полацку выйшлі яго зб-кі «Тэатральныя забаўкі» (т. 1—2, 1803) і «Больш дробныя паэтычныя забаўкі» (1804), у якіх выразна праявіліся стылявыя рысы класіцызму. Аўтар падручнікаў, гісторыі езуітаў на Беларусі (рукапіс). Яго эпічная паэма «Палтава» (Полацк, 1803), у якой услаўляецца перамога рус. войск над шведамі, выклікала ў 1817—18 вострую ідэйную палеміку паміж прыхільнікамі асветніцтва і езуітамі. Выступаў за пашырэнне асветы, збліжэнне Беларусі з Расіяй.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЭРЭ́НЦЫЙ Публій Афр (Publius Terentius Afer; каля 195, Карфаген — 159 да н.э.),
рымскі драматург. Быў рабом сенатара Тэрэнцыя Лукана, які даў яму адукацыю і волю. Уваходзіў у арыстакратычны элінафільскі гурток аратара і палкаводца Сцыпіёна Афрыканскага Малодшага. Пісаў у жанры паліяты — рым. камедыі на ўзор грэч. бытавой Менандра. Паміж 166 і 160 да н.э. паставіў 6 камедый (усе захаваліся): «Андрыянка», «Свякроў», «Сам сябе карае», «Еўнух», «Фарміён», «Браты». У цэнтры іх — праблемы выхавання, сям’і, кахання, якія вырашаюцца ў мяккай, гуманіст. манеры; ім уласцівы сур’ёзны тон, паслядоўнасць у развіцці дзеяння і фарміравання характараў, вытанчанасць мовы, наватарскае выкарыстанне пралогаў.
Тв.:
Рус.пер. — Комедии. М., 1988.
Літ.:
Савельева Л.И. Художественный метод П.Теренция Афра. Казань, 1960;
Ярхо В.Н. У истоков европейской комедии. М., 1979.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УСЦІ́НАЎ (Ustinov) Пітэр (н. 16.4.1921),
англійскі рэжысёр, акцёр, прадзюсер, драматург. Па паходжанні рускі. Скончыў Вестмінстэрскі каледж і Лонданскую тэатр. студыю. З 1937 тэатр. акцёр, з 1940 у кіно. Аўтар п’ес «Раманаў і Джульета» (1957), «На паўдарозе да вяршыні» (1967), «Дзесятая Бетховена» (1983) і інш. (многія экранізаваны) з эфектна пабудаваным сцэн. дзеяннем, трапнымі дыялогамі. Раман «Крамнэгел» (1971) — сатыра на стэрэатыпы амер. жыцця. Паставіў фільмы «Школа тайнай службы» (1946), «Білі Бад» (1962), «Хамерсміт выйшаў на волю» (1972; прыз Міжнар. кінафестывалю ў Зах. Берліне) і інш. Зняўся ў больш як 50 фільмах, у т. л. «Кама градзешы?», «Спартак», «Смерць на Ніле», «Зло пад сонцам» У 1997 паставіў у Вял. т-ры (Масква) оперу «Любоў да трох апельсінаў» С.Пракоф’ева.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАПІ́ЦЬКА Ларыса Яфімаўна (6.1.1938—2.7.1979),
расійскі кінарэжысёр. Засл. дз. маст. Расіі (1974). Скончыла Усесаюзны дзярж.ін-т кінематаграфіі (1963). Першыя фільмы «Спякота» (1963, прэмія Міжнар. кінафестывалю ў Карлавых Варах, 1964) і «Крылы» (1966) выявілі яе аўтарскі почырк — цікавасць да чалавека ў экстрэмальнай, крызіснай сітуацыі, фактурнасць выяўл. рашэнняў. Арыгінальнасцю драматург. прынцыпаў адзначана стужка «Ты і я» (1972). У фільме «Узыходжанне» паводле аповесці В.Быкава «Сотнікаў» (1977, гал. прэмія і прэмія Міжнар. асацыяцыі кінапрэсы на Міжнар. кінафестывалі ў Зах. Берліне) на ваен. матэрыяле даследавала тэму прызначэння чалавека, яго духоўных магчымасцей. Зняла фільмы тэлевізійны «А трынаццатай гадзіне» і кароткаметражны «Радзіма электрычнасці» (абодва 1968). Пра яе мастацтва зняты дакумент. фільм «Ларыса» (1980, рэж. Э.Клімаў). Дзярж. прэмія СССР 1979.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУРЭ́ЙЧЫК Андрэй Уладзіміравіч (н. 14.1.1980, Мінск),
бел.драматург, рэжысёр, тэатр. крытык. Скончыў БДУ (2000). З 2002 працуе ў «Белорусской газете». Друкуецца з 1999. Піша на рус. мове. Аўтар п’ес «П’емонцкі звер» (паст. 2001 Нац. т-рам імя Я.Купалы; 2003 Нац. т-рам імя Я.Коласа, Маскоўскім маст.акад. т-рам імя А.Чэхава; 2004 Рэсп. т-рам бел. драматургіі), «Згублены рай» (паст. 2002 т-рам імя Я.Купалы), «Ілюзіён» (паст. 2003 Маскоўскім т-рам імя У.Маякоўскага), «Крылы» (паст. 2003 Бел.дзярж. маладзёжным т-рам), «Сямейны вечар» (паст. 2003 т-рам імя Я.Купалы) і інш. Зняўся ў фільмах «Дунечка», «Акупацыя» (абодва 2003). Заснавальнік Міжнар. фестывалю сучаснага тэатра «Адкрыты фармат» (з 2003).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Кузняцоў А. (драматург) 2/246; 3/548; 6/507; 11/522; 12/662
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Мілер А. (амер. драматург) 1/489; 4/269, 579; 6/318; 10/368
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Раманаў Р. (драматург) 2/252; 4/18, 230; 10/44, 384; 12/647
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
БЕНАВЕ́НТЭ-І-МАРЦІ́НЕС (Benavente y Martinez) Хасінта (12.8.1866, Мадрыд — 14.7.1954),
іспанскі драматург. Аўтар 172 п’ес: бытавых, псіхалагічных, маральна-філас., сімвалічных і інш. У п’есах «Вядомыя людзі» (1896), «Трапеза драпежных звяроў» (1898), «Пошласць» (1901) і інш. крытыка быту «свецкага» грамадства спалучаецца з пагардай да народа. У лялечным фарсе ў стылі італьян. камедыі масак «Гульня інтарэсаў» (1907) і яго працягу «Горад вясёлы і бесклапотны» (1916), дзе матэрыяльныя інтарэсы выступаюць як рухальная спружына паводзін, паліт. барацьбы і вайны, прапаведаваў маральнае самаўдасканаленне. Тое ж характэрна для яго маральна-філас. п’ес («Пані гаспадыня», 1908; «Няшчасная», 1913). У 1940—50-я г. пісаў пераважна пацяшальныя камедыі («Дон Хуан з’явіўся», 1952; «Шпілька ў роце», 1953, і інш.). Нобелеўская прэмія 1922.
Літ.:
Плавскин З.Н. Испанская литература XIX—XX веков. М., 1982. С. 125—129.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАМПІ́ЛАЎ Аляксандр Валянцінавіч (19.8.1937, пас. Кутулік Іркуцкай вобл., Расія — 17.8.1972),
рускі драматург. Скончыў Іркуцкі ун-т (1960). Апублікаваў зб. гумарыстычных апавяданняў «Збег абставін» (1961, пад псеўд. А.Санін). У п’есах «Дом вокнамі ў поле» (1964), «Развітанне ў чэрвені» (1966), «Старэйшы сын» (1968), «Паляванне на качак» (1970), «Апошнім летам у Чулімску» (1972) вострыя жыццёвыя сітуацыі прымушаюць герояў па-новаму зірнуць на сябе і свае ўчынкі і зрабіць нялёгкі асабісты выбар. Аўтар сатыр. аднаактовак «Дваццаць мінут з анёлам» і «Гісторыя з метранпажам» (паст. пад агульнай назвай «Правінцыяльныя анекдоты», 1974), п’ес «Варонін гай», «Поспех» (апубл. 1986). Творы Вампілава вызначаюцца псіхалагічна напружаным дзеяннем, якое адбываецца на фоне паўсядзённага жыцця.
Тв.:
Избранное. М., 1984;
Я с вами, люди. М., 1988.
Літ.:
Тендитник Н. Александр Вампилов. Новосибирск, 1979.