драмату́рг, -а, мн. -і, -аў, м.

Пісьменнік, які піша драматычныя творы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

драмату́рг

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. драмату́рг драмату́ргі
Р. драмату́рга драмату́ргаў
Д. драмату́ргу драмату́ргам
В. драмату́рга драмату́ргаў
Т. драмату́ргам драмату́ргамі
М. драмату́ргу драмату́ргах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

драмату́рг м. драмату́рг

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

драмату́рг драмату́рг, -га м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

драмату́рг, ‑а, м.

Пісьменнік, які піша драматычныя творы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Драмату́ргдраматург’ (БРС). Рус. драмату́рг, укр. драмату́рг. Запазычанне (праз рус.?) з франц. dramaturge (а гэта з грэч. мовы). Гл. Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 184–185.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

камедыёграф, ‑а, м.

Драматург, які піша камедыі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вадэвілі́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Драматург, які піша вадэвілі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пастано́ўшчык, ‑а, м.

Той, хто ажыццяўляе пастаноўку спектакля або фільма; рэжысёр. Пастаноўшчык [«Гамлета»] зрабіў захады, каб усё, што сказаў драматург, было належным чынам падкрэслена, а галоўнае — не забыта. Лужанін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чыставы́, ‑ая, ‑ое.

1. Перароблены, перапісаны начыста; выпраўлены. У чыставым рукапісе камедыі [«Паўлінка»] драматург імкнецца выразней падкрэсліць, што Адольф — бессаромны лгун. Ярош. // Прызначаны для запісаў начыста. Чыставы сшытак.

2. Спец. Прызначаны для канчатковай апрацоўкі дэталей. Чыставы разец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)