ПІ́РСАН (Pearson) Карл (27.3.1857, Лондан — 17.4.1936),
матэматык і біёлаг, філосаф-пазітывіст, адзін з заснавальнікаў сучаснай статыстыкі. Вучыўся ў Кембрыджы, Гайдэльбергу і Берліне. З 1884 праф. Лонданскага ун-та. Працы ў галіне матэм. тэорыі статыстыкі і яе выкарыстання ў біялогіі (біяметрыя). Асн.філас. праца «Граматыка навукі» (1892) прысвечана пытанням метадалогіі навукі. Задача навукі, паводле П., не тлумачыць, а класіфікаваць і апісваць факты. П. лічыў матэрыяльныя рэчы толькі групамі пачуццёвых успрыманняў, а законы прыроды, прастору і час — прадуктамі чалавечага розуму. Адхіляючы хрысц. мараль як заснаваную на сляпых рэліг. пачуццях, П. меркаваў, што маральныя паводзіны і набліжэнне да маральнага ідэалу магчымы толькі на аснове навук. пазнання і інтэлектуальнага прагрэсу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАТАСЕ́НЯ Пётр Фёдаравіч (25.8.1910, в. Баславічы Слуцкага р-на Мінскай вобл. — 5.6.1987),
бел.філосаф. Д-рфілас.н. (1961), праф. (1962). Скончыў БДУ (1931). У 1944—47 нам. дырэктара Мінскага пед. ін-та, з 1948 заг. кафедры Рэсп.парт. школы пры ЦККП(б)Б. З 1950 у БДУ, з 1962 у БПІ (заг. кафедры). З 1975 на кафедры філасофіі АН Беларусі. Навук. працы па пытаннях дыялект. матэрыялізму і філас. праблемах прыродазнаўства.
Тв.:
Происхождение сознания и его особенности. Мн., 1959;
Проблемы общения и мышления первобытных людей. Мн., 1961;
Человек и его сознание // Беседы о природе и обществе. 2 изд. Мн., 1971.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАЙ Рам Мохан (22.5.1772 або 1774, Раджнагар, Індыя — 27.9.1833),
індыйскі (бенгальскі) асветнік, філосаф, рэфарматар індуізму, грамадскі і літ. дзеяч. Скончыў вышэйшую мусульм. школу ў г.Патна. Імкнуўся стварыць універсальную рэліг. сістэму на аснове індуізму, выступаў за скасаванне яго найб. адыёзных звычаяў (самаспаленне ўдоў, дыскрымінацыя «недатыкальных», дзіцячыя шлюбы і інш.). Стварыў рэліг.-рэфарматарскае т-вы Ар’я самадж (1815) і Брахма самадж (1828). Па ініцыятыве Р. ў Калькуце адкрыта першая інд. свецкая школа — Індускі каледж (1817). Выдаваў газ. «Шомбад каўмудзі» («Месяц навін», на бенгальскай мове) і «Мірат уль-ахбар», («Люстэрка навін», на перс. мове). Аўтар перакладаў на бенгальскую мову філас. твораў Стараж. Індыі, юрыд. даследаванняў, памфлетаў, падручнікаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РО́ЗЕНФЕЛЬД Усер Давідавіч (н. 24.5.1934, г. Адэса, Украіна),
бел.філосаф і культуролаг. Д-рфілас.н. (1988), праф. (1990). Скончыў Адэскі пед.ін-т (1955). З 1965 у Гродзенскім ун-це (з 1990 заг. кафедры). Навук. працы па гісторыі філасофіі і культуралогіі, тэорыі і гісторыі культуры, праблемах этнаканфесіянальных і сацыякульт. працэсаў у сучасным грамадстве.
Тв.:
Н.Г.Чернышевский: Становление и эволюция мировоззрения. Мн., 1972;
История мировой культуры: В 4 ч. Ч. 1—2. Гродно, 1996—98 (у сааўт.);
Белорусы и поляки: Диалог народов и культур, X—XX ст. Гродно;
Белосток, 2000 (у сааўт.);
Проблемы воссоединения Западной Беларуси с БССР: История и современность. Мн., 2000 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САВАСЦЮ́К Антон Іванавіч (1.5.1927, в. Баравое Дзяржынскага р-на Мінскай вобл. — 10.7.1998),
бел.філосаф. Чл.-кар.Нац.АН Беларусі (1989), д-рфілас.н. (1984), праф. (1985). Скончыў БДУ (1955). З 1961 у Ін-це філасофіі і права Нац.АН Беларусі (з 1962 вучоны сакратар, з 1968 нам. дырэктара, у 1989—92 заг. аддзела). Навук. працы па сац. філасофіі і паліталогіі, праблемах сац. развіцця, структуры грамадства і сац. супярэчнасцей.
Тв.:
В.И.Ленин о победе социализма в СССР. Мн., 1970;
Основное противоречие нашей эпохи и мировой революционный процесс. Мн., 1980;
Формирование общества социальной справедливости в Беларуси. Мн., 1996 (разам з Т.А.Антонавай).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТАРЖЫ́НСКІ Валерый Паўлавіч (н. 16.10.1950, в. Замошша Слуцкага р-на Мінскай вобл.),
бел.філосаф. Д-рфілас.н. (1993), праф. (1997). Скончыў Мінскі пед.ін-т (1971). З 1972 у Бел.політэхн. акадэміі. Навук. працы па філас. аспектах фізіка-матэм. навук, праблемах метадалогіі тэхніказнаўства, гуманізацыі адукацыі Распрацаваў тэорыю праектавання вышэйшай інж.-тэхн. адукацыі.
Тв.:
Гуманизация инженерного образования и конструктивная методология // Стереотипы и динамика мышления. Мн., 1993;
Гуманизация образования в Республике Беларусь: состояние и перспективы (разам з В.І.Ярмак) // Адукацыя і выхаванне. 1996. №3—5;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЖЭ́ЙКА Марына Аляксандраўна (н. 16.3.1958, Мінск),
бел.філосаф. Д-рфілас.н. (2001), праф. (2003). Скончыла БДУ (1980), дзе і працуе з 1980 (у 2000—01 заг. кафедры). Навук. працы па сучаснай сац. філасофіі, філасофіі мовы, культуры і рэлігіі, семіётыцы, мастацтвазнаўстве і гісторыі некласічнага мастацтва, сінергетыцы і метадалогіі нелінейных аналітык. Рэдактар-складальнік анталогіі «Экалагічная думка ўсходніх славян» (1995), аўтар цыкла артыкулаў у энцыклапед. выданнях: «Сусветная энцыклапедыя: Філасофія», «Постмадэрнізм» (абедзве 2001), «Гісторыя філасофіі» (2002), «Сусветная энцыклапедыя: Рэлігія», «Навейшы філасофскі слоўнік» (абедзве 2003).
Тв.:
Становление теории нелинейных динамик в современной культуре: Сравн. анализ синергет. и постмодернист. парадигм. Мн., 1999;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБАЛЕ́НСКІ Леанід Ягоравіч (літ.псеўд.М.І.Красов; 9.3.1845—23.9.1906),
рус.філосаф, сацыёлаг. У 1860-я г. вывучаў юрыспрудэнцыю ў Маскоўскім і Пецярбургскім ун-тах. Супрацоўнічаў у час. «Мысль», «Русское богатство» і інш. Распрацоўваў праблемы эстэтыкі, сацыялогіі, маралі асобы і грамадскага развіцця. Лічыў, што ўяўленне пра з’явы аб’ектыўнага свету не тоесныя з аб’ектыўнай рэальнасцю; свядомая воля заўсёды матывавана. На яго думку, філасофія павінна ахопліваць і вобласць пачуццяў, і сутнасць свету; матэрыялізм і пазітывізм не задавальняюць гэтых патрабаванняў, таму што даюць толькі адзін з элементаў свету, яго матэрыяльны падмурак замест цэлага.
Тв.:
Развитие чувствований и опыт их новой классификации. Спб., 1884;
Научные основы красоты и искусства. Спб., 1902;
История мысли: Опыт критич. философии. Спб., 1907.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАН ЧУН, Чжунжэнь (27, Шан’юй, прав. Чжэцзян, Кітай — 104),
кітайскі філосаф. Аўтар шэрагу філас. трактатаў, з якіх захавалася кн. «Крытычныя разважанні» («Лунь хэн»). Усё існае, паводле Ван Чуна, утворана з матэрыяльнай субстанцыі — «першаснага эфіру» (юань цы), а адрозненні паміж рознымі рэчамі паходзяць ад розніцы ў ступені яго згушчэння; з гэтага «першаснага эфіру» складаецца і чалавек. Лічыў, што свядомасць ёсць прадукт жыццядзейнасці цела і знікае разам са смерцю істоты. Сцвярджаў ідэю спантаннасці і неўсвядомленасці натуральнага парадку рэчаў, што вяло яго да натуралістычнага фаталізму — прызнання поўнай абумоўленасці чалавечага існавання прыроднымі фактарамі. Гісторыю чалавечага грамадства трактаваў як змену панавання культуры (вэнь) і прыроднай асновы, а ўсе сац. ўзрушэнні абгрунтоўваў непазбежнымі стыхійнымі бедствамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАСЕ́НДЗІ (Gassendi) П’ер (22.1.1592, Шантэрсье, каля г. Дзінь, Францыя — 24.10.1655),
французскі філосаф. Займаўся таксама астр. і матэм. даследаваннямі. Святар, праф. тэалогіі ў Дзіне (з 1613), філасофіі ў каледжы Экс-ан-Праванса (1616—23), матэматыкі ў Каралеўскім каледжы ў Парыжы (з 1645). Крытыкаваў схаластычны псеўдаарыстацелізм і вучэнне Р.Дэкарта аб прыроджаных ідэях. Адрадзіў атамістычныя ўяўленні, адстойваў ідэю матэрыяльнага адзінства свету і прынцыпы матэрыяльнага сенсуалізму ў гнасеалогіі. Лічыў, што творцам атамаў з’яўляецца Бог, а ісціна дасягаецца не толькі шляхам доказаў, заснаваных на вопыце і розуме, але і праз адкрыццё, заснаванае на боскім аўтарытэце. Этычныя погляды Гасендзі скіраваны супраць аскетычнай царк. маралі і ў многім развіваюць традыцыю Эпікура.