Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
філо́саф, -а, мн. -ы, -аў, м.
1. Спецыяліст па філасофіі, а таксама ўвогуле мысліцель, што займаецца распрацоўкай пытанняў светапогляду.
2.перан. Чалавек, які ўдумліва, сур’ёзна ставіцца да жыцця, спакойна і разважліва адносіцца да жыццёвых няўдач і стрэсаў.
3. Той, хто схільны да абстрактных разважанняў (разм.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
філо́сафм. фило́соф
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
філо́саф, ‑а, м.
1. Спецыяліст у галіне філасофіі, а таксама наогул мысліцель, які займаецца распрацоўкай пытанняў светапогляду. Філосафы старажытнасці. □ Мы песні складалі Пра маладосць, Пра любоў. Чыталі філосафаў, Лёталі ў Арктыку.Зарыцкі.//Разм. Студэнт філасофскага факультэта вышэйшай навучальнай установы.
2.перан. Чалавек, які ўдумліва адносіцца да жыцця; умудроны жыццёвым вопытам чалавек. Мудры дзед. Век ажыў, пабадзяўся па людзях, пабачыў. Такія ў вёсцы — філосафы. Варожаць і на ўраджай і на пагоду. Дзе не розумам, то хітрасцю дойдуць...Пташнікаў.
3.Разм. Чалавек, схільны да абстрактных разважанняў. Мікола, каб неяк прынізіць гэтага самаўпэўненага філосафа, сказаў: — У сямейным жыцці трэба не філасофстваваць, а жыць, і ўсё...Гаўрылкін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
філо́сафм Philosóph m -en, -en
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
філосаф, мысліцель, мудрэц
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
фило́соффіло́саф, -фа м.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
philosopher[fəˈlɒsəfə]n.філо́саф;
the Greek philosopher Aristotle грэ́часкі філо́саф Арысто́цель;
He seems to be a bit of a philo sopher. Здаецца, ён крышку філосаф.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
фіхтэа́нства, ‑а, н.
Ідэалістычнае філасофскае вучэнне, заснавальнікам якога быў нямецкі філосаф Фіхтэ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
filozof
м.філосаф
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)