СВЕНТАХО́ЎСКІ Пётр Уладзіміравіч (н. 19.3.1939, в. Зубачы Камянецкага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. жывапісец. Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1966). З 1966 выкладаў у Рэсп. школе-інтэрнаце па музыцы і выяўл. мастацтве, у 1971—77 і з 1986 — у Бел.АМ. Працуе ў жанрах сюжэтна-тэматычнай карціны, партрэта, пейзажа. Творам уласцівы лаканізм выяўл. сродкаў, эпічнае гучанне, унутраны драматызм: «Трывога» (1966), «Вартавы» і «Пагранічнікі» (1970), «Вартавыя спакою» (1973), «Навальніца» (1980), «Вяселле ў Міры» (1984), «Подых стагоддзяў», «Развітанне з маці», «Ліпеньскі ранак» (усе 1990), «Танкавы бой» (1994), «Стары гасцінец» (1999), «Грамадскае прызнанне» (2000). Аўтар партрэтаў Ц.Гартнага (1983), Л.Шчамялёва (1986), Л.Геніюш і Ефрасінні Полацкай (1992).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІНГАРМАНІ́ЗМ (ад грэч. syn разам + гармонія) у мовазнаўстве, марфаналагічная з’ява, якая заключаецца ў прыпадабненні галосных гукаў (прагрэсіўная асіміляцыя), што ўваходзяць у склад афіксаў, да галосных кораня па прыкмеце месца ўтварэння, лабіялізацыі і інш. На С. уплывае і характар апошняга зычнага кораня (пярэдне- ці заднеязычны). Напр., турэцкі суфікс мн. л. набывае розную фанетычную будову ў залежнасці ад фанетычнай структуры кораня (параўн.: ev дом — evler дамы, але ok стрэл — oklar стрэлы). С. уласцівы пераважна аглюцінатыўным мовам, у якіх ён забяспечвае функцыянальна (як націск у індаеўрап. мовах) цэласнасць і адасобленасць словаформы.
Літ.:
Черкасский М.А. Тюркский вокализм и сингармонизм. М., 1965;
Виноградов В.А. Типология сингармонических тенденций в языках Африки и Евразии // Проблемы африканского языкознания. М., 1972.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЦЮ́АРТ (Stuart) Гілберт (3.12.1755, г. Нарагансет, ЗША — 9.7.1828),
амерыканскі жывапісец, адзін з заснавальнікаў амер. партрэтнай школы. Вучыўся ў К.Александэра (з 1769). У 1773—92 жыў і вучыўся ў Вялікабрытаніі і Ірландыі, з 1793 у ЗША, пераважна ў Бостане. Засвоіўшы віртуозную манеру Т.Гейнсбара і Дж.Рэйнальдса, ствараў работы, у якіх свежасць каларыту і мігатлівая вібрацыя мазка спалучаліся з рамантычнай прыўзнятасцю, дакладнасцю і яскравасцю характарыстык: партрэты У.Гранта («Канькабежац», 1782), місіс Перэс Мортан (1802). Строгай рэаліст. верагоднасцю вылучаюцца напісаныя з натуры партрэты Дж.Вашынгтона (1795). Пазнейшым варыянтам гэтага вобраза («Дж.Вашынгтон на Дорчэстэрскіх вышынях», 1806), а таксама заказным партрэтам ваен. дзеячаў (Дж.Манро, 1817) уласцівы высакароднасць і ўзнёслая рамантызацыя.
руская пісьменніца. Скончыла Усесаюзны дзярж.ін-т кінематаграфіі (1967). Друкуецца з 1964. Першая кніга — «Пра тое, чаго не было» (1969). У зб-ках аповесцей і апавяданняў «Калі стала трошкі цяплей» (1972), «Лятаючыя арэлі» (1978), «Карыда» (1993), «Дзень без хлусні» (1994) і інш. канфлікт асобы з абывацельскім цвярозым сэнсам, пошукі ідэалу, тэма кахання. Прозе Т. уласцівы тонкі псіхалагізм, шчырасць, адкрытасць фіналу, гумар, іронія. Аўтар п’ес, сцэнарыяў фільмаў «Урок літаратуры» (1968), «Джэнтльмены ўдачы» (1972; разам з Г.Данелія), «Міміно» (1978; разам з Р.Габрыядзе і Данелія), «Ішоў сабака па раялі» (1979) і інш.
французскі скульптар. Вучыўся ў Парыжы ў скульптара Ж.Б.Лемуана. Творам 1750—60-х г.уласцівы пераходныя рысы ад ракако да класіцызму («Пігмаліён», 1763). У 1757—66 кіраваў скульпт. майстэрняй Сеўрскай мануфактуры (гл.Сеўрскі фарфор), ствараў мадэлі для статуэтак («Купальшчыца», 1758). У 1766—78 у Расіі, працаваў над помнікам Пятру I, устаноўленым на Сенацкай плошчы ў С.-Пецярбургу (галаву Пятра I мадэліравала яго вучаніца М.А.Кало). З 1778 у Галандыі, з 1780 у Францыі. Аўтар тэарэт. твораў па эстэтыцы франц. Асветніцтва. Іл.гл. да арт.Санкт-Пецярбург.
Літ.:
Зарецкая З.В. Фальконе. 2 изд. Л., 1970;
Каганович А.Л. «Медный всадник»: История создания монумента. 2 изд. Л., 1982.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФЕРА́РСКАЯ ШКО́ЛА,
італьянская жывапісная школа эпохі Адраджэння. Цэнтрам школы, якая склалася пад уздзеяннем А.Мантэньі і П. дэла Франчэскі, часткова нідэрландскага жывапісу, быў двор герцагаў д’Эстэ ў г. Ферара. Творчасці майстроў Ф.ш., якая дасягнула росквіту ў 2-й пал. 15 ст. (К.Тура, Ф. дэль Коса і інш.), уласцівы спалучэнне познагатычных і раннерэнесансавых рысаў, вытанчаная дэкаратыўнасць і эмац. экспрэсія вобразаў, выразная напружанасць малюнка і пластычная дакладнасць форм. У пач. 16 ст. Ф.ш. наблізілася да венецыянскай школы, зазнала ўплыў рымскіх мастакоў, да сярэдзіны 16 ст. заняпала.
Да арт.Ферарская школа. А.Мантэньі. Маркіз Ладавіка з жонкай Барбарай Брандэнбургскай, дзецьмі і прыдворнымі. Фрагмент размалёвак. Камера дэльі Спозі ў Мантуі. Італія. 1471—77.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЫБУ́ЛЬСКІ Міхаіл Леанідавіч (н. 10.7.1961, г. Віцебск),
бел. мастацтвазнавец, жывапісец. Канд. мастацтвазнаўства (1989). Скончыў маст.-графічны ф-т Віцебскага пед. ін-та (1983). З 1988 выкладае ў Віцебскім ун-це. Даследуе праблемы тэорыі і гісторыі мастацтва, паэтыку і стылістыку бел. жывапісу 20 ст. Аўтар раздзелаў у кн. «Гісторыя беларускага мастацтва» (т. 5—6, 1992—94); уступных артыкулаў да каталогаў, альбомаў, буклетаў віцебскіх мастакоў і інш. Яго жывапісным кампазіцыям уласцівы эмацыянальная выразнасць, рэаліст. трактоўка вобразаў, насычаны каларыт: «Сафія Полацкая» (1985), «Сцяжынкамі Драздовіча», «Абарыген беларускай вёскі» (абедзве 2000), «Могілкі ля храма» (2001), «Двое ў начы» (2002).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЭ́РНЯ Хведар (Фёдар Мікалаевіч; 10.6.1939, в. Лінкі Валожынскага р-на Мінскай вобл. — 16.3.1983),
бел.паэт. Скончыў БДУ (1966), Мінскую Вышэйшую парт. школу (1969). Працаваў на Бел. радыё, з 1969 у выд-ве «Беларусь», з 1972 у выд-ве «Мастацкая літаратура». Друкаваўся з 1957. Яго творам уласцівыфілас. асэнсаванне ўзаемаадносін чалавека з часам, высокая грамадзянскасць, аптымізм. Аўтар зб-каў «Добрай раніцы, людзі!» (1966), «Дабрэе свет» (1968), «Сады юнацтва» (1972), «Настрой» (1974), «Ваколіца» (1976), «Святло рамонкаў» (1981), кніг для дзяцей «Песня Сабіны» (1971), «На Сонечнай вуліцы» (1973), сатыр.зб. «Ажаніся, не журыся...» (1979), паэмы «Размова з памяццю» (1970).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАНЧАРО́ВА Наталля Сяргееўна (4.6.1881, в. Ладышкіна Тульскай вобл., Расія — 17.10.1962),
рускі жывапісец, графік і тэатр. мастак. Вучылася ў Маскоўскім вучылішчы жывапісу, скульптуры і дойлідства (з 1898). Удзельнічала ў выстаўках аб’яднанняў «Бубновы валет», «Асліны хвост», «Мішэнь». Зазнала ўплыў імпрэсіянізму, кубізму і футурызму. Разам з мужам М.Ларыёнавым была адным са стваральнікаў рус.прымітывізму («Маскоўская вуліца», 1909; «Мыццё палатна», 1910) і т.зв. «лучызму» (спроба дэкар. абстракцыянізму). З 1915 жыла ў Парыжы. Афармляла спектаклі ў антрэпрызе С.Дзягілева («Залаты пеўнік» М.Рымскага-Корсакава, 1914; «Жар-птушка» І.Стравінскага, 1926). Яе творам уласцівыдэкар. маляўнічасць і выразнасць, блізкая да рус. лубка.
Літ.:
Художники русской эмиграции (1917—1941): Биогр. словарь. СПб., 1994. С. 162—166;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГО́ДНАСЦЬ,
паняцце, якое раскрывае ўяўленне аб маральнай каштоўнасці чалавека, адлюстроўвае яго паважлівыя адносіны да самога сябе як асобы, а таксама адносіны грамадства да чалавека, у аснове якіх ляжыць прызнанне самакаштоўнасці асобы. Годнасць напаўняе пэўным асобасным сэнсам пазнавальныя функцыі, матывацыю і паводзіны чалавека. Пачуццё ўласнай годнасці — важны кампанент працэсу развіцця чалавечай духоўнасці, побач з сумленнем і гонарам — адзін са спосабаў усведамлення чалавекам сваёй адказнасці перад сабой і грамадствам. Для розных гіст. эпох уласцівы свае ўяўленні аб чалавечай годнасці, якія адлюстроўваюць спецыфічныя сац.-культ. характарыстыкі. Бел. грамадства, якое выбрала дэмакр. шлях развіцця, прызнае годнасць асобы як асн. маральна-прававую каштоўнасць. Рэалізацыя правоў і свабод, замацаваных у Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, дазволіць стварыць спрыяльныя ўмовы для ўдасканальвання і ўзвышэння асабістай годнасці грамадзян.