ФАЛЬКАНЭ́ (Falconet) Эцьен Марыс (1.12.1716, Парыж — 24.1.1791),
французскі скульптар. Вучыўся ў Парыжы ў скульптара Ж.Б.Лемуана. Творам 1750—60-х г. уласцівы пераходныя рысы ад ракако да класіцызму («Пігмаліён», 1763). У 1757—66 кіраваў скульпт. майстэрняй Сеўрскай мануфактуры (гл. Сеўрскі фарфор), ствараў мадэлі для статуэтак («Купальшчыца», 1758). У 1766—78 у Расіі, працаваў над помнікам Пятру I, устаноўленым на Сенацкай плошчы ў С.-Пецярбургу (галаву Пятра I мадэліравала яго вучаніца М.А.Кало). З 1778 у Галандыі, з 1780 у Францыі. Аўтар тэарэт. твораў па эстэтыцы франц. Асветніцтва. Іл. гл. да арт. Санкт-Пецярбург.
Літ.:
Зарецкая З.В. Фальконе. 2 изд. Л., 1970;
Каганович А.Л. «Медный всадник»: История создания монумента. 2 изд. Л., 1982.
т. 16, с. 309
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)