СВЕНТАХО́ЎСКІ (Пётр Уладзіміравіч) (н. 19.3.1939, в. Зубачы Камянецкага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. жывапісец. Скончыў Бел. тэатр.-маст. ін-т (1966). З 1966 выкладаў у Рэсп. школе-інтэрнаце па музыцы і выяўл. мастацтве, у 1971—77 і з 1986 — у Бел. АМ. Працуе ў жанрах сюжэтна-тэматычнай карціны, партрэта, пейзажа. Творам уласцівы лаканізм выяўл. сродкаў, эпічнае гучанне, унутраны драматызм: «Трывога» (1966), «Вартавы» і «Пагранічнікі» (1970), «Вартавыя спакою» (1973), «Навальніца» (1980), «Вяселле ў Міры» (1984), «Подых стагоддзяў», «Развітанне з маці», «Ліпеньскі ранак» (усе 1990), «Танкавы бой» (1994), «Стары гасцінец» (1999), «Грамадскае прызнанне» (2000). Аўтар партрэтаў Ц.Гартнага (1983), Л.Шчамялёва (1986), Л.Геніюш і Ефрасінні Полацкай (1992).
Г.А.Фатыхава.
т. 14, с. 250
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)