НЕКРАШЭ́ВІЧ Леанід Міхайлавіч (н. 12.5.1948, в. Убалаць Калінкавіцкага р-на Гомельскай вобл.),
бел. спявак (барытон). Засл. арт. Беларусі (1999). Скончыў Бел. кансерваторыю (1975, клас М.Зюванава). З 1975 саліст Дзярж.акад.хар. капэлы Беларусі імя Р.Шырмы, з 1976 — Ансамбля песні і танца Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Валодае голасам прыемнага тэмбру вял. дыяпазону. Першы выканаўца песень бел. кампазітараў У.Будніка («Абаронцы»), Л.Захлеўнага («Радзіма мая», «Уручча»), І.Лучанка («Без весткі прапаўшы»), А.Чыркуна («Перамога»). У рэпертуары таксама творы інш.бел., рас. кампазітараў, арыі з класічных опер і аперэт, апрацоўкі бел., рус., цыганскіх і інш.нар. песень. Стварыў шэраг запісаў на Бел. радыё. Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1977.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РА́ХЛІН Натан Рыгоравіч (10.1.1906, г. Шчорс Чарнігаўскай вобл., Украіна — 28.6.1979),
украінскі і рас. дырыжор, педагог. Нар.арт.СССР (1948). Скончыў муз.-драм.ін-т імя М.В.Лысенкі. Вучань А.І.Арлова. У 1931—37 маст. кіраўнік, гал. дырыжор сімф. аркестраў Харкава і Данецка (Украіна). У 1937—62 (з перапынкамі) гал. дырыжор дзярж.сімф. аркестра Украіны, у 1941—45 СССР, у 1966—79 Татарстана. Адначасова ў 1946—66 праф. Кіеўскай, у 1967—79 Казанскай кансерваторый. Дырыжорскае майстэрства, артыстызм, тэмперамент Р. найб. выявіліся пры выкананні твораў І.С.Баха, Л.Бетховена, Г.Берліёза, П.Чайкоўскага, С.Пракоф’ева, Дз.Шастаковіча. Першы выканаўца шматлікіх твораў сучасных кампазітараў. Дзярж. прэмія СССР 1952.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУСЛА́НАВА Лідзія Андрэеўна (27.10.1900, с. Чарнаўка Саратаўскай вобл., Расія — 20.9.1973),
расійская эстр. спявачка (кантральта). Засл. арт. Расіі (1942). Выступаць пачала ў 1917. З 1933 артыстка муз.-эстр. ўпраўлення Дзярж. аб’яднання муз., эстр. і цыркавых прадпрыемстваў. У 1945 рэпрэсіравана. З 1953 артыстка Усерас. гастрольна-канцэртнага аб’яднання. Дасканала валодала майстэрствам імправізацыі. Гал. месца ў рэпертуары займалі рус.нар. песні, якія выконвала распеўна, з праніклівай сардэчнасцю, лірызмам і гумарам. Аднавіла (аўтар) многія нар. песні, у т. л. «Валёнкі». Першая выканаўца многіх песень рас. кампазітараў, у т. л. «Кацюшы» М.Блантэра. У 1967 разам з Л.Уцёсавым, К.Шульжэнка і М.Бернесам узначаліла 1-ы Усесаюзны фестываль сав. песні.
Літ.:
Л.Русланова в воспоминаниях современников. М., 1981.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СО́КАЛ Майсей Барысавіч (5.10.1904, г. Жмерынка Вінніцкай вобл., Украіна — 8.3.1975),
бел. акцёр. Засл. арт. Беларусі (1938). Скончыў Маскоўскую тэатр. студыю «Культур-ліга» (1924). Працаваў у Харкаўскім, з 1927 у Дзярж.яўр. т-ры Беларусі, дзе паставіў спектакль «Тэўе-малочнік» паводле Шолам-Алейхема (1939; выконваў і гал. ролю). З 1949 у Дзярж.рус.драм. т-ры Беларусі. Выканаўцадрам. і характарных роляў. Створаныя ім вобразы вылучаліся псіхал. дакладнасцю і яркім вонкавым малюнкам. Сярод значных роляў: Блазан («Кароль Лір» У.Шэкспіра), Суддзя («Фуэнтэ Авехуна» Лопэ дэ Вэгі), Том («Хаціна дзядзькі Тома» паводле Г.Бічэр-Стоу), Сілан, Рабінзон («Гарачае сэрца», «Беспасажніца» А.Астроўскага), Шпрых («Маскарад» М.Лермантава), Якаў Трошын («Дзеці сонца» М.Горкага) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРУХА́НАЎ Юрый Уладзіміравіч (8.12.1929, С.-Пецярбург — 2.2.1999),
бел. акцёр.
Засл. арт. Беларусі (1980). Вучыўся ў Ленінградскім тэатр. ін-це (1953—55). З 1955 працаваў у рас. т-рах. У 1962—80 акцёр Магілёўскага абл.драм.т-ра. Выканаўца пераважна драм. і камед. роляў. Імкнуўся выявіць шматграннасць характараў, перадаць унутр. склад душы і своеасаблівасць знешняга аблічча. Сярод роляў у Магілёўскім т-ры: Каравай («Таблетку пад язык» А.Макаёнка), Хлынаў («Гарачае сэрца» А.Астроўскага), Ягор Булычоў («Ягор Булычоў і іншыя» М.Горкага), Прысыпкін («Клоп» У.Маякоўскага), Гадун («Разлом» Б.Лаўранёва), Віктар («Варшаўская мелодыя» Л.Зорына), Сцяпан Судакоў («Гняздо глушца» В.Розава), Лейстэр («Марыя Сцюарт» Ф.Шылера), Сагамор («Мільянерка» Б.Шоу) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УЛАДЗІ́МІРАЎ Юрый Кузьміч (н. 11.1942, г. Касцярова Уладзімірскай вобл., Расія),
артыст балета, педагог. Нар.арт.СССР (1987). Скончыў Маскоўскае харэагр. вучылішча (1962). З 1962 артыст, з 1988 педагог у Вял. т-ры ў Маскве. Першы выканаўца партый: Юнак («Геолагі» М.Карэтнікава), Пастух («Вясна свяшчэнная» І.Стравінскага), Ікар («Ікар» С.Сланімскага), Станцыйны мужык («Ганна Карэніна» Р.Шчадрына), Іван Грозны («Іван Грозны» на муз. С.Пракоф’ева), Бенядзікт («Каханнем за каханне» Ц.Хрэннікава), Дон Кіхот («Рыцар сумнага вобраза» на муз. Р.Штрауса). Сярод інш. роляў: Прынц («Шчаўкунок» П.Чайкоўскага), Спартак («Спартак» А.Хачатурана). Здымаўся ў фільмах-балетах («Іван Грозны», 1978). Лаўрэат Міжнар. конкурсаў артыстаў балета ў Варне (Балгарыя, 1966), Маскве (1969, усе 1-я прэміі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФРАЛО́Ў Валерый Васілевіч (21.3.1941, г. Крычаў Магілёўскай вобл. — 18.8.1991),
бел. габаіст, педагог. Засл. арт. Беларусі (1980). Скончыў Бел. кансерваторыю (1967, кл. Ю.Цёмкіна). З 1964 артыст канцэртна-эстр. аркестра Бел. тэлебачання і радыё, адначасова бас-гітарыст эстр. гуртоў «Арбіта-67» і «Лявоны» (пад кіраўніцтвам У.Мулявіна); з 1968 канцэртмайстар групы габояў Дзярж.акад.сімф. аркестра Беларусі. Адзін з заснавальнікаў і артыст ансамбля «Кантабіле». У 1970—87 (з перапынкамі) выкладаў у Мінскім муз. вучылішчы імя Глінкі. Яго выкананню характэрны мяккае, спеўнае гучанне інструмента, тонкае ансамблевае пачуццё, дасканалая тэхніка. Аўтар аранжыровак і транскрыпцый старадаўняй замежнай і бел. музыкі, у т. л.«Полацкага сшытка» (з Г.Гедыльтэрам). Першы выканаўца многіх твораў бел. кампазітараў.
руская актрыса, рэжысёр. Нар.арт. Расіі (1946). Скончыла драм. курсы А.І.Адамава ў Маскве (1911). Працавала ў МХТ, МХАТ 2-м (1924—36), т-рах Ленінскага камсамола (1938—58) і Массавета (з 1959). Створаныя ёй вобразы вызначаліся выразнасцю і глыбінёй псіхал. вырашэння, яркай тэатральнасцю: Халдзейка («Ляўша» паводле М.Ляскова) Карпухіна («Дзядзечкаў сон» паводле Ф.Дастаеўскага), Мары Сент-Экзюперы («Жыццё Сент-Экзюперы» Л.Малюгіна), Маці («Салют, Іспанія!» А.Афінагенава). Сярод пастановак: «Васа Жалязнова» (1936, выканаўцагал. ролі) і «Зыкавы» (1940) М.Горкага, «Жывы труп» Л.Талстога (1942), «Сірано дэ Бержэрак» Э.Растана (1943). Здымалася ў кіно (з 1925): «Закройшчык з Таржка», «Іван Грозны» (за роль Ефрасінні Старыцкай Дзярж. прэмія СССР 1946), «Звычайны чалавек» і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГМЫ́РА Барыс Раманавіч (5.8.1903, г. Лебядзін, Украіна — 1.8.1969),
украінскі спявак (бас). Нар.арт.СССР (1951). Скончыў харкаўскія інж.-буд. ін-т (1935), кансерваторыю (1939). З 1936 саліст Харкаўскага, з 1939 — Кіеўскага т-раў оперы і балета. Валодаў голасам мяккага аксамітнага тэмбру, вял. дыяпазону. Першы выканаўца партый Крываноса («Багдан Хмяльніцкі» К.Данькевіча), Ціхана Несцерава («Зара над Дзвіной» Ю.Мейтуса), Рушчака («Мілана» Г.Майбарады). Сярод інш. партый: Сусанін («Іван Сусанін» М.Глінкі), Мефістофель («Фауст» Ш.Гуно), Барыс Гадуноў (аднайм. опера М.Мусаргскага), Млынар («Русалка» А.Даргамыжскага), Грэмін («Яўген Анегін» П.Чайкоўскага), Тарас Бульба (аднайм. опера М.Лысенкі). Канцэртны рэпертуар уключаў творы укр., рус. і замежных кампазітараў, нар. песні. Лаўрэат Усесаюзнага конкурсу музыкантаў-выканаўцаў (1939). Здымаўся ў кіно. Дзярж. прэмія СССР 1952.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЖАМБУ́Л ДЖАБА́ЕЎ (28.2.1846, Сямірэчча, Казахстан — 22.6.1945),
казахскі паэт-акын. Аўтар і выканаўца песень-жальбаў, песень-роздумаў, вершаваных прамоў, прывітальных пасланняў, гімнаў, паэм, тэматычна скіраваных на адлюстраванне нар. мар і спадзяванняў, імкненняў да лепшага жыцця («Доля бедняка», «Песня гнеўнага сэрца» і інш.), на асуджэнне сквапнасці, гультайства, крывадушнасці і інш. чалавечых заган. У ранні перыяд яго творчасці гал. месца займаў айтыс — паэтычная спрэчка акынаў. Больш позняя спадчына паэта — водгук на падзеі паліт., гасп. і культ. жыцця краіны. Паэзія вызначаецца псіхал. насычанасцю, эмацыянальнасцю, рэаліст. канкрэтнасцю вобразаў. Дзярж. прэмія СССР 1941. На бел. мову яго творы перакладалі П.Глебка, М.Танк, А.Жаўрук, А.Зарыцкі, А.Ушакоў.