УЛАДЗІ́МІРАЎ Юрый Кузьміч (н. 11.1942, г. Касцярова Уладзімірскай вобл., Расія),
артыст балета, педагог. Нар. арт. СССР (1987). Скончыў Маскоўскае харэагр. вучылішча (1962). З 1962 артыст, з 1988 педагог у Вял. т-ры ў Маскве. Першы выканаўца партый: Юнак («Геолагі» М.Карэтнікава), Пастух («Вясна свяшчэнная» І.Стравінскага), Ікар («Ікар» С.Сланімскага), Станцыйны мужык («Ганна Карэніна» Р.Шчадрына), Іван Грозны («Іван Грозны» на муз. С.Пракоф’ева), Бенядзікт («Каханнем за каханне» Ц.Хрэннікава), Дон Кіхот («Рыцар сумнага вобраза» на муз. Р.Штрауса). Сярод інш. роляў: Прынц («Шчаўкунок» П.Чайкоўскага), Спартак («Спартак» А.Хачатурана). Здымаўся ў фільмах-балетах («Іван Грозны», 1978). Лаўрэат Міжнар. конкурсаў артыстаў балета ў Варне (Балгарыя, 1966), Маскве (1969, усе 1-я прэміі).
т. 16, с. 215
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)