АХРЭ́М (Апанас Андрэевіч) (н. 8.2.1914, в. Урэчча Вілейскага р-на Мінскай вобл.),
бел. хімік-біяарганік. Акад.АН Беларусі (1970). Д-рхім.н. (1960), праф. (1970). Засл. дз. нав. Беларусі (1983). Скончыў Бел.політэхн.ін-т (1934). З 1963 у Ін-це арган.. хіміі АНСССР, з 1972 у Ін-це фізіка-арган. хіміі АН Беларусі, у 1974—88 дырэктар Ін-та біяарган. хіміі АН Беларусі. Навук. працы па біяарган. хіміі стэроідаў, бялкоў, пептыдаў, нуклеатыдаў. Адкрыў з’яву рухомасці двайных сувязяў у спалучаных дыенавых злучэннях. Дзярж.прэмія Беларусі 1988.
Тв.:
Конформационный анализ и установление пространственной структуры белковых молекул. Мн., 1989 (разам з С.А.Шэрманам, А.М.Андрыянавым);
Стероиды: Экол. функции. Мн., 1990 (разам з М.У.Каўганка).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕКЕРЭ́ЛЬ (Becquerel),
сям’я франц. фізікаў.
Антуан Сезар (7.3.1788, Шаціён-Каліньі, дэп. Луарэ, Францыя — 18.1.1878), член Парыжскай АН (1829). Асн. працы па люмінесцэнцыі, крышталяоптыцы, магнетызму, тэрмаэлектрычнасці. Аляксандр Эдмон (24.3.1820, Парыж — 11.5.1891), сын Антуана Сезара, член Парыжскай АН (1863), з 1880 яе прэзідэнт. Даследаваў прыроду фотагальванічнага эфекту, аўтар прац па пытаннях фосфарасцэнцыі, фотахіміі, фатаграфіі, атм. электрычнасці і інш.Антуан Анры (15.12.1852, Парыж — 25.8.1908), сын Аляксандра Эдмона, член Парыжскай АН (1889). Даследаванні па электрамагнетызме, оптыцы, фота- і электрахіміі, метэаралогіі. Адкрыў (1896) і даследаваў радыеактыўнае выпрамяненне соляў урану. Нобелеўская прэмія 1903. Яго імем названа адзінка радыеактыўнасці бекерэль. Жан (5.2.1878, Парыж — 4.7.1953), сын Антуана Анры, член Парыжскай АН (1946). Навук. працы па фоталюмінесцэнцыі, магнітаоптыцы, крышталяоптыцы.
французскі філосаф-ідэаліст, прадстаўнік інтуітывізму і «філасофіі жыцця». З 1900 праф. Калеж дэ Франс, з 1914 чл.Франц. акадэміі. Светапогляд Бергсона сфарміраваўся пад уплывам франц. спірытуалізму. Першаасновай свету лічыў нематэрыяльную «чыстую дзейнасць», матэрыю, час і рух — толькі формамі яе праяўлення. Інтэлектуальным метадам супрацьпастаўляў інтуіцыю як асн. метад спасціжэння ісціннага, канкрэтнага часу («працягласці»). Лічыў «адкрытае грамадства» з яго дынамічнымі мараллю і рэлігіяй неабходнай умовай далейшай эвалюцыі чалавецтва, разгортвання самога жыццёвага працэсу і творчасці. Нобелеўская прэмія 1927.
руская актрыса, рэжысёр. Нар.арт. Расіі (1946). Скончыла драм. курсы А.І.Адамава ў Маскве (1911). Працавала ў МХТ, МХАТ 2-м (1924—36), т-рах Ленінскага камсамола (1938—58) і Массавета (з 1959). Створаныя ёй вобразы вызначаліся выразнасцю і глыбінёй псіхал. вырашэння, яркай тэатральнасцю: Халдзейка («Ляўша» паводле М.Ляскова) Карпухіна («Дзядзечкаў сон» паводле Ф.Дастаеўскага), Мары Сент-Экзюперы («Жыццё Сент-Экзюперы» Л.Малюгіна), Маці («Салют, Іспанія!» А.Афінагенава). Сярод пастановак: «Васа Жалязнова» (1936, выканаўца гал. ролі) і «Зыкавы» (1940) М.Горкага, «Жывы труп» Л.Талстога (1942), «Сірано дэ Бержэрак» Э.Растана (1943). Здымалася ў кіно (з 1925): «Закройшчык з Таржка», «Іван Грозны» (за роль Ефрасінні Старыцкай Дзярж.прэміяСССР 1946), «Звычайны чалавек» і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БО́ГУШ (Андрэй Аляксандравіч) (н. 11.7.1925, г.п. Карэлічы Гродзенскай вобл.),
бел. фізік-тэарэтык. Чл.-кар.АН Беларусі (1994), д-рфіз.-матэм.н. (1975), праф. (1983). Скончыў БДУ. З 1957 у Ін-це фізікі АН Беларусі, адначасова з 1961 выкладае ў БДУ. Навук. працы па тэорыі элементарных часціц, фізіцы высокіх энергій і матэм. фізіцы. Распрацаваў агульную методыку канечных пераўтварэнняў геам., дынамічнай і квантавай сіметрыі, метад абагульненых сімвалаў Кронекера. Сфармуляваў паслядоўную класічную палявую тэорыю электраслабых узаемадзеянняў. Аўтар вучэбных дапаможнікаў «Уводзіны ў калібровачную палявую тэорыю электраслабых узаемадзеянняў» (1987) і «Нарысы па гісторыі фізікі мікрасвету» (1990). Дзярж.прэмія Беларусі 1988.
Тв.:
Введение в теорию классических полей. Мн., 1968 (разам з Л.Р.Марозам);
Введение в полевую теорию элементарных частиц. Мн., 1981.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БО́ЙКА (Барыс Барысавіч) (н. 6.8.1923, в. Ходараўка Горацкага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. фізік. Акад.АН Беларусі (1974, чл.-кар. 1969), д-рфіз.-матэм.н. (1965), праф. (1976). Засл. дз. нав. Беларусі (1978). Скончыў БДУ (1951). З 1960 у Ін-це фізікі, у 1975—93 дырэктар Ін-та фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў АН Беларусі. Навук. працы па фіз. оптыцы, квантавай электроніцы і фізіцы цвёрдага цела. Распрацаваў палярызацыйны метад вывучэння працэсаў вязкага цячэння, стварыў шэраг новых варыянтаў квантавых генератараў, атрымаў і даследаваў новыя высокатэмпературныя звышправодныя матэрыялы. Дзярж.прэмія Беларусі 1990.
Тв.:
Фотопластичность. Мн., 1957 (разам з С.І.Губкіным, С.І.Дабравольскім);
Отражение света от усиливающих и нелинейных сред. Мн., 1988 (разам з М.С.Пятровым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АВАНЕ́САЎ (Рубен Іванавіч) (14.2.1902, г. Шуша, Нагорны Карабах — 1.5.1982),
рускі мовазнавец. Чл.-кар.АНСССР (1958). Д-рфілал.н. (1948), праф. (1937). Скончыў Маскоўскі ун-т (1925). Працы па фанетыцы і фаналогіі (адзін з заснавальнікаў Маскоўскай фаналагічнай школы), арфаэпіі і арфаграфіі, гісторыі і дыялекталогіі рус. мовы. Кіраўнік і гал. рэдактар «Агульнаславянскага лінгвістычнага атласа» (1958—82). Адзін з аўтараў і рэдактараў «Дыялекталагічнага атласа беларускай мовы» (1963) і «Лінгвістычнай геаграфіі і групоўкі беларускіх гаворак» (1968—69; Дзярж.прэміяСССР 1971). Пад яго кіраўніцтвам падрыхтавана першае пасляваен. пакаленне бел. лінгвістаў.
Літ.:
Библиография трудов Р.И.Аванесова // Русское и славянское языкознание: К 70-летию Р.И.Аванесова. М., 1972;
Бірыла М.В. Р.І.Аванесаў // Бел. лінгвістыка. Мн., 1983. Вып. 22.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЯКСА́НДРАЎ (Анатоль Пятровіч) (13.2.1903, г. Тарашча Кіеўскай вобл., Украіна — 4.2.1994),
сав. фізік. Акад.АНСССР (1953, чл.-кар. 1943). Адзін з заснавальнікаў сав. атамнай энергетыкі. Герой Сац. Працы (1954, 1960, 1973). Скончыў Кіеўскі ун-т (1930). З 1960 дырэктар Ін-та атамнай энергіі імя Курчатава, у 1975—86 прэзідэнт АНСССР. Навук. працы па фізіцы цвёрдага цела і палімераў, ядз. і атамнай фізіцы. Распрацоўваў (у сааўт.) стат. тэорыю трываласці цвёрдых целаў. З 1946 працаваў над стварэннем ядз. рэактараў, у т. л. для атамнай энергетыкі і флоту; пад яго кіраўніцтвам створаны першы доследны вода-вадзяны рэактар (1948—54). Ленінская прэмія 1959, Дзярж. прэміі СССР 1942, 1949, 1951, 1953.
Тв.:
Атомная энергия и научно-технический прогресс. М., 1978;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АМБРО́САЎ (Антон Лаўрэнавіч) (16.6.1912, в. Дрыколле Віцебскага р-на — 6.2.1984),
бел. фітапатолаг. Чл.-кар.АН Беларусі (1970). Д-рбіял.н. (1967), праф. (1977). Скончыў Ленінградскі с.-г.ін-т (1936). У 1944—51 дырэктар Ганусаўскай с.-г. доследнай станцыі. З 1956 у Бел.НДІ бульбаводства і плодаагародніцтва (у 1971—78 дырэктар), з 1978 у Бел.НДІ аховы раслін. Навук. працы па пытаннях павышэння ўстойлівасці бульбы да вірусных хвароб, укараненні яе высокапрадукцыйных сартоў. Даследаваў вірусныя хваробы збожжавых, люцэрны, канюшыны, яблыні. Дзярж.прэміяСССР 1974.
Тв.:
Вирусные болезни картофеля и меры борьбы с ними. Мн., 1975;
Как защитить сад от вредителей и болезней. Мн., 1976 (разам з В.В.Балотнікавай, В.С.Мярцалавай);
азербайджанскі кампазітар. Нар.арт.СССР (1965). Чл.-кар.АН Азербайджана (1980). Герой Сац. Працы (1982). Аўтар першых нац. лірыка-псіхал. оперы «Севіль» (1953) і сімф. мугамаў «Шур» і «Кюрд-аўшары» (1948), якія паўплывалі на развіццё сімфанізму ў Азербайджане і інш. краінах Усходу.
Сярод інш. твораў: опера «Улдуз» (1948); балеты «Насімі» (1973), «Тысяча і адна ноч» (1979); муз. камедыі «Выкрадальнікі сэрцаў» (1944), «Добрая вестка» (1946); Сімфонія Нізамі (1947); сімф. і арк. творы, рамансы, апрацоўкі нар. песень, музыка да драм. спектакляў і кінафільмаў. Аўтар кн. «Музычныя роздумы» (1971), «Музычныя старонкі» (1978) і інш.Дзярж. прэміі СССР 1949 і 1980; Дзярж.прэмія Азербайджана 1974.