ШУНЯКО́Ў Леанід Іванавіч (н. 24.11.1936, в. Круглаўка Руднянскага р-на Смаленскай вобл., Расія),

бел. канструктар і арганізатар вытв-сці сродкаў выліч. тэхнікі. Засл. работнік прам-сці Беларусі (1976). Скончыў БПІ (1958). З 1959 на Мінскім ВА выліч. тэхнікі (з 1971 нам. гал. інжынера). З 1978 гал. інжынер навуч. цэнтра «Алгарытм». У 1981—96 нач. аддзялення, вядучы канструктар Мінскага НДІ ЭВМ. Навук. працы ў галіне вытв-сці і выкарыстання выліч. тэхнікі. Удзельнічаў ва ўкараненні ў серыйную вытв-сць ЭВМ шырокага выкарыстання тыпу «Мінск» і Адзінай сістэмы, выліч. сродкаў спец. прызначэння. Дзярж. прэмія СССР 1970.

М.​П.​Савік.

т. 17, с. 488

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)