ШТО́РМЕР (Stormer) Горст Людвіг (н. 6.4.1949, г. Франкфурт-на-Майне, Германія),
амерыканскі фізік. Чл.Нац.АН ЗША (1999), Амер. акадэміі мастацтваў і навук (1992). Скончыў Франкфурцкі (1970) і Штутгарцкі (1977) ун-ты. З 1978 у ЗША, у фірме «Бел лаборатарыз». З 1998 праф. Калумбійскага ун-та. Навук. працы па фізіцы кандэнсаваных асяроддзяў, даследаванні ўласцівасцей паўправаднікоў і нізкаразмерных электронных сістэм. Адкрыў дробавы квантавы эфект Хола (з А.Госардам і Д.Ч.Цуем, 1982). Нобелеўская прэмія 1998 (з Р.Б.Лафлінам і Цуем).
Тв.:
Рус.пер. — Дробный квантовый эффект Холла // Успехи физ. наук. 2000. Т. 170, № 3.