ЗАСЛА́ЎСКІ РАЁН,

адм.-тэр. адзінка БССР у 1924—59. Утвораны 17.7.1924 у складзе Мінскай акругі. Цэнтрг.п. Заслаўе. У 1925 пл. 834 км², 34 819 ж., 444 нас. пункты. Падзяляўся на 12 сельсаветаў, на 1.1.1941—10. З 20.2.1938 у Мінскай вобл. 8.8.1959 раён скасаваны, яго тэр. далучана да Мінскага р-на.

т. 6, с. 547

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЗУ́БАВА,

вёска ў Аршанскім р-не Віцебскай вобл., каля аўтадарогі Віцебск—Гомель. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 20 км на Пд ад г. Орша, 100 км ад Віцебска, 12 км ад чыг. ст. Копысь. 492 ж., 223 двары (1997). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў.

т. 7, с. 115

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЗУБРЭ́ВІЧЫ,

вёска ў Аршанскім р-не Віцебскай вобл. Цэнтр Дубраўскага с/с і калгаса. За 30 км на ПдЗ ад г. Орша, 110 км ад Віцебска, 10 км ад чыг. ст. Копысь. 446 ж., 209 двароў (1997). Цэх па вырабе макароны. Сярэдняя школа, фізкульт.-спарт. комплекс, б-ка, аптэка, аддз. сувязі.

т. 7, с. 118

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЙОРК (York),

горад на ПнУ ЗША, у штаце Пенсільванія, на р. Саскуэхана. Засн. ў 1735. 410 тыс. ж. з прыгарадамі (1988). Буйны цэнтр машынабудавання (вытв-сць турбін, дарожна-буд. машын, кандыцыянераў, прамысл. абсталявання, матацыклаў, метал. мэблі і фурнітуры). Прам-сць: эл.-тэхн., радыёэлектронная, аўтамаб., ваенная, аўтабранятанкавая, металургічная, папяровая, гарбарна-абутковая, тэкстыльная.

т. 7, с. 375

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАБА́НАЎКА,

вёска ў Жлобінскім р-не Гомельскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 40 км на Пд ад г. Жлобін, 100 км ад Гомеля, 15 км ад чыг. ст. Яшчыцы. 408 ж., 142 двары (1997). Лясніцтва, сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. 2 брацкія магілы сав. воінаў і партызан.

т. 7, с. 381

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАЛІ́НІНСКІ ПАВЕ́Т адм.-тэр. адзінка ў Беларусі ў 1924. Засн. 2.6.1924 у Гомельскай губ. Цэнтрг. Клімавічы. Уключаў 14 валасцей: Бялынкавіцкую, Брацькавіцкую, Касцюковіцкую, Клімавіцкую, Краснапольскую, Крычаўскую, Маляціцкую, Мілаславіцкую, Наваельненскую, Прапойскую, Родненскую, Саматэвіцкую, Хоцімскую, Чэрыкаўскую. 17.7.1924 скасаваны, тэр. ўключана ў Калінінскую акругу, Прапойская, часткі Наваельненскай і Чэрыкаўскай валасцей — у Магілёўскую акр.

т. 7, с. 467

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАЛО́ДНІЦА,

вёска ў Акцябрскім с/с Крупскага р-на Мінскай вобл. Цэнтр саўгаса. За 36 км на Пн ад Крупак, 157 км ад Мінска, 32 км ад чыг. ст. Бобр. 376 ж., 109 двароў (1997). Базавая школа, клуб, б-ка, аддз. сувязі. Помнік архітэктуры — царква (19 ст). Каля вёскі — курганны могільнік.

т. 7, с. 478

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КА́РПАЎКА,

вёска ў Лоеўскім р-не Гомельскай вобл., каля р. Сож. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 12 км на ПнУ ад г.п. Лоеў, 65 км ад горада і чыг. ст. Гомель. 429 ж., 181 двор (1997). Сярэдняя школа, клуб, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.

т. 8, с. 93

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАРСА́КАВІЧЫ,

вёска ў Барысаўскім р-не Мінскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 45 км на ПнЗ ад горада і 43 км ад чыг. ст. Барысаў, 121 км ад Мінска. 442 ж., 174 двары (1997). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.

т. 8, с. 99

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАСМАНА́ЎТАЎ МО́РА,

ускраіннае мора Індыйскага ак., каля берагоў Усх. Антарктыды, паміж Зямлёй Эндэрбі і м. Рысер-Ларсена. Пл. 698,6 тыс. км². Найб. глыбіня 4798 м. Пастаянна ўкрыта дрэйфуючымі льдамі, шмат айсбергаў. На беразе К.м. — рас. метэаралагічны цэнтр Маладзёжная і яп. навук. станцыя Сёва. Названа ў гонар першых сав. касманаўтаў у 1962.

т. 8, с. 144

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)