сямейства хвастатых земнаводных. 2 роды, 2—6 відаў. Пашыраны ў Зах. Еўропе і Паўн. Амерыцы. Еўрапейскі П., або ольм (Proteus anguineus, або P. anguinus) жыве ў падземных (пячорных) вадаёмах. Занесены ў Чырв. кнігу МСАП. Амерыканскі П. (Necturus maculosus) утварае 5 падвідаў (часта лічаць асобнымі відамі), жыве ў чыстых азёрах з пясчаным дном і багатай расліннасцю. Мяркуецца, што П. — неатэнічныя лічынкі невядомых саламандраў (гл.Неатэнія).
Цела выцягнутае, хвост доўгі, вёслападобны, з плаўніковай складкай. Вонкавых шчэлепаў 3 пары. Кормяцца беспазваночнымі. Апладненне ўнутранае. Даўж. П. еўрап. да 30 см, афарбоўка цела бледна-ружовая. Канечнасці слабыя, на пярэдніх па 3 пальцы, на задніх па 2. Вочы пад скурай, рэдукаваныя. Адкладвае да 80 яец або нараджае 2 дзіцяняці. Даўж. П. амер. да 43 см, афарбоўка зменлівая, ад карычнева-чырв. да шэрай з блакітна-чорнымі плямамі. На канечнасцях па 4 пальцы. Вочы прыкметныя. Адкладвае некалькі дзесяткаў яец.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПТАЛАМЕ́Й (Ptolemaios) Клаўдзій (каля 90 — каля 160),
старажытнагрэчаскі вучоны-энцыклапедыст з Александрыі. Праводзіў навук. даследаванні па астраноміі, матэматыцы, геаграфіі, картаграфіі, оптыцы і храналогіі. Распрацаваў геацэнтрычную сістэму свету. Даў сістэматычнае выкладанне тагачасных геагр. ведаў з асновамі тэорыі картаграфічных праекцый. Рашыў шэраг задач прамалінейнай і сферычнай трыганаметрыі, даказаў адну з тэарэм геаметрыі (гл.Пталамея тэарэма), сфармуляваў элементы тэорыі пераламлення святла і астр. рэфракцыі. У творы «Вялікая матэматычная пабудова астраноміі ў 13 кнігах» (арабізаваная назва «Альмагест») сістэматызаваў астр. веды і некат. матэм. звесткі, прывёў каталог 1022 зорак. У «Дапаможніку па геаграфіі» (8 кніг) змясціў агульную і 26 спец. карт з каардынатамі 8 тыс.геагр. пунктаў. Яго «Храналагічны канон цароў» і інш. творы — своеасаблівыя энцыклапедыі ант. свету па розных галінах ведаў.
Літ.:
Идельсон Н.И. Этюды по истории планетных теорий // Николай Коперник. М.; Л., 1947;
Паннекук А. История астрономии: Пер. с англ.М., 1966;
Стройк Д.Я. Краткий очерк истории математики: Пер. с нем. 2 изд. М., 1969.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РА́ДЛАЎ Васіль Васілевіч (Фрыдрых Вільгельм 5.1.1837, Берлін — 12.5.1918),
расійскі ўсходазнавец-цюрколаг, этнограф і археолаг, прадстаўнік казанскай лінгвістычнай школы. Акад. Пецярбургскай АН (1884). Скончыў Берлінскі ун-т (1858). З 1858 у Расіі. У 1885—90 дырэктар Азіяцкага музея, з 1894 Музея антрапалогіі і этнаграфіі АН. Адзін з ініцыятараў стварэння і старшыня Рус.к-тапа вывучэнні Сярэдняй і Усх. Азіі (1903—18). У 1860—70 у экспедыцыях па Алтаі, Сібіры, Казахстане і Сярэдняй Азіі сабраў матэрыял па мовах, фальклоры, этнаграфіі і археалогіі цюркскіх народаў. У 1891 кіраваў Архонскай экспедыцыяй АН (Манголія), у 1898 арганізаваў Турфанскую экспедыцыю (Цэнтр. Азія). Дэшыфраваў (адначасова з В.Томсенам) мову архона-енісейскіх надпісаў. Адзін з заснавальнікаў параўнальна-гіст. вывучэння цюркскіх моў. Аўтар фундаментальнай працы «Спроба слоўніка цюркскіх гаворак» (т. 1—4, 1882—1909), а таксама «Параўнальная граматыка паўночных цюркскіх моў» (т. 1, 1882), «Старажытнацюркскія надпісы Манголіі» (1894—95), «Уступныя думкі да апісання марфалогіі цюркскіх моў» (1911) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭЛІ́КТЫ (ад лац. relictum астатак),
віды і іншыя групы раслін і жывёл, што захаваліся ад флор і фаун мінулых геал. эпох. Р. адрозніваюць пагеал. узросце (неагенавыя — метасеквоя, секвоя, хахуля, ледавіковыя — бакаплаў Паласа, карлікавая бяроза, мянтуз, рапушка еўрап., рэліктавая мізіда і інш.), па месцы паходжання (напр., міжземнаморскія, туранскія), экалагічных умовах (напр., гігра- і мезафільныя), па часе ранейшага панавання і пашырэння (напр., неагенавыя, мезазойскія, мелавыя) і інш. Для Р. характэрна ізаляванасць у філагенет. сістэме. Іх падзяляюць на кансерватыўныя (віды, якія амаль не змяніліся пры адносна нязменных умовах асяроддзя) і адаптыўныя, што змяніліся і прыстасаваліся да новых умоў. Таксама адрозніваюць сурэлікты (захоўваюць свой арэал), адаптаны (пашыраюць яго), дэграданты (скарачаюць арэал і колькасць відаў). Маюць у сабе багатую генет. і геагр. інфармацыю. Выкарыстоўваюцца пры даследаванні гісторыі ўзнікнення і фарміравання біягеацэнозаў, вывучэнні працэсаў відаўтварэння, выяўленні філагенет. сувязей. Найб. рэдкія Р. ўключаюць у Міжнар. і нац.Чырв. кнігі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭЎВАЕНСАВЕ́Т РЭСПУ́БЛІКІ (РВСР), Рэвалюцыйны ваенны савет Рэспублікі (з 28.8.1923 Рэвалюцыйны ваенны савет СССР),
калегіяльны орган вышэйшай ваен. улады ў 1918—34. Створаны 6.9.1918 паводле пастановы ВЦВК ад 2.9.1918 аб пераўтварэнні Сав. рэспублікі ў ваен. лагер. Аб’ядноўваў функцыі Вышэйшага савета, Наркамата паваен. і марскіх справах і яго калегіі (члены калегіі ўвайшлі ў склад РВСР). Старшыня РВСР адначасова ўзначальваў Наркамат паваен. і марскіх справах і зацвярджаўся ВЦВК РСФСР (з 1923 СНКСССР). РВСР кіраваў дзейнасцю ўсіх органаў ваен. ведамства, будаўніцтвам узбр. сіл, распрацоўваў планы па абароне краіны і інш. Яму падпарадкоўваліся ўсе органы і кіруючыя асобы ваен. ведамства: Галоўнакаманд. ўзбр. сіламі рэспублікі, Усерас.гал. штаб, Палявы штаб РВС Рэспублікі (з лют. 1921 — штаб РККА), Вышэйшая ваен. інспекцыя, Усерас. бюро камісараў (пазней Палітаддзел і Палітупраўленне РВСР) і інш. Скасаваны 20.6.1934.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕЛЬСКАГАСПАДА́РЧАЙ РАДЫЯЛО́ГІІ БЕЛАРУ́СКІ НДІ.
Засн. ў 1992 у г. Гомель на базе Бел. філіяла Усесаюзнага НДІс.-г. радыялогіі (з 1986). З 1995 НДІ радыялогіі ў падпарадкаванні Мін-вапа надзвычайных сітуацыях і абароне насельніцтва ад наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС Рэспублікі Беларусь. З 1999 Рэсп.н.-д. унітарнае прадпрыемства «Інстытут радыялогіі» Мін-вапа надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь.
Асн. кірункі навук. дзейнасці: распрацоўка навук. праблем рэабілітацыі забруджаных радыенуклідамі тэрыторый; даследаванні ў галіне с.-г. радыялогіі і распрацоўка практычных рэкамендацый для аграпрамысл. вытв-сці ва ўмовах радыеактыўнага забруджання тэрыторыі; аналіз ахоўных мерапрыемстваў, якія праводзяцца на забруджаных тэрыторыях, з мэтай аптымізацыі суадносін выдаткаў і дозавых нагрузак на насельніцтва; вывучэнне дынамікі паводзін радыенуклідаў у трафічным ланцугу глеба—расліны—жывёлы—прадукты харчавання; інфарм.-аналіт. забеспячэнне Дзярж. праграмы Рэспублікі Беларусь па мінімізацыі і пераадоленні наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС; інфарм. забеспячэнне грамадскасці пра наступствы катастрофы на ЧАЭС, вынікі рэабілітацыйных і аздараўленчых работ; распрацоўка метадаў радыяцыйнай і экалагічнай бяспекі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЛУЧЭ́ЎСКІ Канстанцін Канстанцінавіч (7.8.1837, С.-Пецярбург — 8.10.1904),
рускі пісьменнік; адзін з папярэднікаў рас. мадэрнізму. Д-р філасофіі. З 1860 вывучаў філасофію і прыродазнаўчыя навукі ў Сарбоне, ун-тах Берліна, Лейпцыга, Гайдэльберга. З 1866 у Расіі. Служыў у Гал. упраўленні па справах друку, мін-ве дзярж. маёмасцей. З 1891 гал. рэдактар «Правительственного вестника». Друкаваўся з 1857. Паэзіі ўласціва спалучэнне імпрэсіяністычнасці вобразаў з празаічнасцю мовы, напружаная эмацыянальнасць і псіхал. глыбіня, жанравая разнастайнасць: зб-кі «Вершы» (1880), «Другая кніга вершаў» (1881), «Песні з Угалка» (1902). Аповесць «Віртуозы» (1882) пра норавы свету. У аповесці «Прафесар бессмяротнасці» (1892) спроба ў фантастычным сюжэце па-мастацку ўвасобіць філас. ідэю бессмяротнасці. Аўтар зб. «Паэмы і хронікі» (1883), геагр.-этнагр.кн. «Па поўначы Расіі» (т. 1—3, 1886—88), рамана «Ад пацалунка да пацалунка» (1872), зб-каў апавяданняў «Трыццаць тры апавяданні» (1887), «Гістарычныя карцінкі. Розныя апавяданні» (1894), серыі брашур, п’ес і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАЛСТО́Й Пётр Андрэевіч (1645—10 або 18.2.1729),
расійскі дзярж. дзеяч, дыпламат, граф (1724). У час Маскоўскага паўстання 1682 падбухторваў стральцоў супраць баяр Нарышкіных і Пятра I, пасля падзення царэўны Соф’і Аляксееўны (1689) перайшоў на бок Пятра I. Удзельнічаў у 2-м Азоўскім паходзе (1696), у 1697—98 вывучаў у Італіі марскую справу. У 1702—14 пасол у Турцыі. З 1714 сенатар, у 1716—17 суправаджаў Пятра I у паездцы па Еўропе. Дамогся вяртання з-за мяжы царэвіча Аляксея Пятровіча і ўзначаліў следства па яго справе. У 1718—26 кіраваў Тайнай канцылярыяй. У 1725 садзейнічаў узыходжанню на прастол Кацярыны I. З 1726 чл.Вярх. тайнага савета. У выніку разыходжання з А.Д.Меншыкавымпа пытанні аб пераходзе ў спадчыну прастола ў 1727 арыштаваны і зняволены ў Салавецкі манастыр, дзе памёр. Пакінуў падарожныя нататкі за 1697—99, дзе ёсць звесткі пра бел. гарады і мястэчкі.
Тв.:
Путешествие стольника П.А.Толстого по Европе, 1697—1699. М., 1992.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАТЛЕ́БЕН Эдуард Іванавіч (20.5.1818, г. Елгава, Латвія — 1.7.1884),
расійскі ваен. і дзярж. дзеяч. Ген.-ад’ютант (1855), інж.-ген. (1869), граф (1879). Скончыў Гал.інж. вучылішча ў Пецярбургу (1836). У Крымскую вайну 1853—56 кіраваў інж. работамі ў час Севастопальскай абароны 1854—55. З 1859 дырэктар інж. дэпартамента, у 1863—77 фактычна кіраваў інж. ведамствам. У 1873 чл. Асобай нарады па рэарганізацыі арміі. У рус.-турэцкую вайну 1877—78 нач. атрада аблогі крэпасці Плеўна, якая скончылася капітуляцыяй тур. гарнізона; у крас. 1878 — студз. 1879 галоўнакамандуючы рас. арміяй. У 1879—80 адэскі ген.-губернатар (часовы) і камандуючы войскамі Адэскай ваен. акругі. З 30.5.1880 віленскі, ковенскі і гродзенскі ген.-губернатар і камандуючы войскамі Віленскай ваен. акругі. У вер. 1880 кіраваў ваен. манеўрамі ў раёне Новых Трокаў. Аўтар дапаможнікаў па падрыхтоўцы сапёрных часцей і па міннай справе. Пад яго кіраўніцтвам выдадзена «Апісанне абароны г. Севастопаля» (т. 1—2, 1863—72).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЭ́ХНІКА БЯСПЕ́КІ,
сістэма арганізацыйных мерапрыемстваў і тэхн. сродкаў, якія прадухіляюць уздзеянне на работнікаў небяспечных вытв. фактараў; ахова ўсяго арганізма чалавека або асобных яго органаў ад неспрыяльнага ўплыву тэхнал. працэсаў, тэхн. сродкаў і прадметаў працы. Сістэма нарматыўных актаў Т.б. Рэспублікі Беларусь, заснаваная на Канстытуцыі і Кодэксе законаў аб працы, абавязковая для выканання ўсімі арг-цыямі незалежна ад формы ўласнасці.
Арганізац. мерапрыемствы па Т.б. ўключаюць: інструктаж і навучанне работнікаў бяспечным і бясшкодным метадам працы, карыстанню ахоўнымі сродкамі, распрацоўку і ўкараненне рэгламентаў працы і адпачынку пры выкананні цяжкіх работ у шкодных умовах і г.д. Паводле сферы выкарыстання адрозніваюць адзіныя правілы па Т.б. для ўсіх галін нар. гаспадаркі; міжгаліновыя, што рэгламентуюць бяспеку працы для пэўнага віду работ у розных галінах вытв-сці; галіновыя, якія адносяцца да канкрэтнай вытв-сці. Абавязкі па Т.б. заканадаўствам ускладзены на наймальніка. Нагляд і кантроль за яе выкананнем ажыццяўляюць спец. ўпаўнаважаныя органы, прафсаюзы, Саветы дэпутатаў, мін-вы і ведамствы, пракуратура. Гл. таксама Ахова працы.