САМО́КІШ Мікалай Сямёнавіч (25.10.1860, г. Нежын Чарнігаўскай вобл., Украіна — 18.1.1944),
расійскі жывапісец і графік. Засл. дз. маст. Расіі (1937). Правадз.чл. Пецярбургскай АМ (1913). Вучыўся ў Пецярбургскай АМ (1879—85; яе пенсіянер у Парыжы ў 1886—89), выкладаў у ёй з 1912 (у 1913—18 праф., кіраўнік батальнага класа). З 1923 чл. Асацыяцыі мастакоў рэв. Расіі. Развіваў традыцыі рус. батальнага жывапісу 2-й пал. 19 — пач. 20 ст.: «Бой Максіма Крываноса з Іераміяй Вішнявецкім» (1934), «Пераход Чырвонай Арміі праз Сіваш» (1935) і інш. На бел. тэматыку напісаў карціну «Подзвіг салдат Раеўскага пад Салтанаўкай». Працаваў таксама ў галіне анімалістычнага жанру і кніжнай графікі. Дзярж. прэмія СССР 1941.
Літ.:
Ткаченко В.Я. Н.С.Самокиш: Жизнь и творчество, 1860—1944. М., 1964.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕКА́М (Secam, скар. ад Sequential Couleur Avec Memoire паслядоўная перадача колераў з запамінаннем),
сістэма каляровага тэлебачання з пачарговай (праз радок) перадачай 2 колерарознасных сігналаў пры неперарыўнай перадачы сігналу яркасці. Асаблівасці — магчыма перадача сігналаў на вял. адлегласці пры малым узроўні колеравых скажэнняў, неадчувальнасць да фазавых скажэнняў. Прапанавана франц. інжынерам А. дэ Франсам (1954), для вяшчання прынята ў 1967.
Абодва колерарознасныя сігналы перадаюцца на дапаможных паднясучых частотах, трэці сігнал колернасці (зялёны) фарміруецца ў тэлевізійным прыёмніку прапарцыянальным складаннем (у спец. матрычным прыстасаванні) частак першых двух сігналаў. Для яго фарміравання прыёмнік мае лінію затрымкі на працягласць перадачы аднаго радка (64 мс) з мэтай адначасовага паступлення сігналаў у матрычнае прыстасаванне. Прынята ў 56 краінах, мае 7 версій (1990). Гл. таксама НТСЦ, ПАЛ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕРААРГАНІ́ЧНЫЯ ЗЛУЧЭ́ННІ,
рэчывы, малекулы якіх маюць атамы серы, злучаныя з атамамі вугляроду непасрэдна або праз гетэраатамы, найчасцей атамы кіслароду і азоту. Да С.з. адносяцца тыолы (меркаптаны), сульфакіслоты, сульфіды арганічныя, сульфаты арганічныя, сульфоніевыя злучэнні (гл.Оніевыя злучэнні) і інш., а таксама гетэраараматычныя злучэнні, найважн. з іх — тыяфен і тыазол. Разнастайнасць С.з. абумоўлена спецыфічнымі ўласцівасцямі серы, якая з’яўляецца адным з асн.арганагенаў. С.з. пашыраны ў прыродзе: амінакіслоты — цыстэін, цысцін і метыянін, вітаміны — тыямін, біяцын, ліпоевая кіслата, ёсць у высокасярністай нафце, кам.-вуг. і сланцавых смолах, прыродным газе некат. радовішчаў. Выкарыстоўваюць у прам-сці як фарбавальнікі, экстрагенты, манамеры, антыаксіданты, растваральнікі і інш., многія прыродныя і сінт. як лек. прэпараты (напр., антыбіётыкі пеніцылін і цэфаласпарын, сульфаніламідныя прэпараты). Я.Г.Міляшкевіч.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕРАКАРО́ТНЯ,
возера ў Сенненскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Лучоса, за 34 км на У ад г. Сянно. Пл. 1,75 км², даўж. 5,2 км, найб.шыр. 650 м, найб.глыб. 5,8 м, даўж. берагавой лініі 12,3 км. Пл. вадазбору 194 км². Катлавіна лагчыннага тыпу. Схілы выш. 10—15 м (на З да 20 м), на У і ПдУвыш. 4—5 м, пад хмызняком, часткова разараныя. Тэраса выш. 1,5 м. Берагі на Пн зліваюцца са схіламі, на Пд і З нізкія, на У участкамі сплавінныя. Мелкаводдзе пясчанае, астатняя ч. дна ілістая. Паласа надводнай расліннасці шыр. да 30 м, месцамі адсутнічае. Моцна зарастаюць зах. і ўсх.ч. возера. Расце ахоўны від флоры Беларусі — наяда марская. Праз С. цячэ р. Серакаратнянка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКО́У (Skou) Енс Крысціян (н. 8.10.1918, г. Лемвіг, Данія),
дацкі біяхімік і фізіёлаг. Чл. Каралеўскай Дацкай акадэміі навук і літаратуры (1965), Ням. акадэміі прыродазнаўцаў «Леапальдзіна» (1977). Замежны чл.Нац.АН ЗША (1988). Д-р медыцыны (1954). Скончыў Капенгагенскі ун-т (1944). З 1947 у Орхускім ун-це (з 1963 праф. і кіраўнік Ін-та фізіялогіі, у 1978—88 кіраўнік Ін-та біяфізікі). Навук. працы па вывучэнні мясц. анестэтыкаў, біяэнергетыцы жывой клеткі, мембраннай біяхіміі і фізіялогіі. Адкрыў (1957) іоннатранспартны фермент натрыйкаліевую адэназінтрыфасфатазу, які ажыццяўляе адзін з фундаментальных працэсаў у жывой клетцы — перанос іонаў Na+ і K+праз клетачную мембрану. Заклаў асновы мембраннай біяхіміі трансп. пратэінаў. Нобелеўская прэмія 1997 (разам з П.Д.Боерам, Дж.Э.Уокерам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СПІН (ад англ. spin вярцецца),
уласны момант імпульсу элементарнай часціцы ці сістэмы такіх часціц (напр., атамнага ядра, атама). Мае квантавую прыроду, не звязаны з рухам часціцы ў прасторы і не можа тлумачыцца з пазіцый класічнай механікі. Паняцце С. прапанавана галандскімі фізікамі Дж.Уленбекам і С.Гаўдсмітам (1925); тэорыю С. распрацаваў В.Паўлі (1927).
С. часціцы s вымяраецца ў адзінках прыведзенай Планка пастаяннай, бывае паўцэлы (у ферміёнаў) або цэлы (у базонаў) і вызначае яе ўласны магнітны момант μ = gs, дзе g — гірамагнітны фактар часціцы. Праекцыя С. на пэўны напрамак — адзін з квантавых лікаў (спіральнасць), прымае 2s + 1 значэнне праз 1 ад -s да +s. З дапамогай С. растлумачаны структура электронных абалонак атамаў (гл.Паўлі прынцып). многія з’явы ферамагнетызму, тонкая і звыштонкая будова атамных спектраў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СПО́РЫ,
возера ў Пастаўскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Мядзелка, за 5 км на ПдЗ ад г. Паставы. Пл. 0,7 км², даўж. каля 1,5 км, найб.шыр. 840 м, найб.глыб. 20,8 м, даўж. берагавой лініі 4,9 км, пл. вадазбору 48 км². Катлавіна эварзійнага тыпу. Схілы выш. 10—20 м, на Пн і З параслі лесам, на ПдУ і У разараныя. Берагі нізкія, пад хмызняком, месцамі зліваюцца са схіламі. Ёсць 3 вял. залівы, востраў пл. 1,5 га. Дно зах.ч. катлавіны лейкападобнай формы, усх. — плоскае. Мелкаводдзе пясчанае, глыбакаводная ч. выслана ілам. Зарастае да глыб. 4,5—5,2 м. Праз возера цячэ р. Спорыца (злучае яго з азёрамі Світка і Задзеўскае), упадае ручай з воз. Споркі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТРА́ЎНІК,
орган стрававальнай сістэмы, дзе адбываецца мех. і хім. апрацоўка ежы ў пазваночных жывёл і чалавека.
Будова С. расліннаедных і драпежных пазваночных жывёл мае свае асаблівасці. У жвачных жывёл складаецца з рубца, сеткі, кніжкі і сычуга. У чалавека С. размяшчаецца пад дыяфрагмай, у левым падрабрынні. Злучаецца са страваводам праз кардыяльную (уваходную) частку. Мае шырокае дно і цела, больш вузкую выходную (піларычную) частку, злучаную з 12-перснай кішкай. Сценка С. мае слізістую (выдзяляе страўнікавы сок), падслізістую, мышачную і серозную абалонкі. Выконвае функцыі назапашвання, мех. і хім. апрацоўкі, правядзення ежы ў кішэчнік; таксама сакраторную, эндакрынную, усмоктвальную. Ёмістасць С. дарослага чалавека да 2,5 л.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТРА́ЧА,
рака ў Пастаўскім р-не Віцебскай вобл., Мядзельскім р-не Мінскай вобл. і Астравецкім р-не Гродзенскай вобл., правы прыток р. Вілія. Даўж. 59 км. Пл. вадазбору 1140 км². Выцякае з воз. Малыя Швакшты Пастаўскага р-на, цячэ на паўд.-зах. схілах Свянцянскіх град, упадае ў Вілію за 2 км на ПдУ ад в. Міхалішкі Астравецкага р-на. Цячэ праз ландшафтны заказнік Блакітныя азёры. Даліна ў верхнім цячэнні не выражана, на астатнім працягу трапецападобная. Пойма двухбаковая, забалочаная. Рэчышча моцназвілістае, у верхнім цячэнні камяністае, ёсць парогі; яго шыр. ў межань у верхнім і сярэднім цячэнні 8—12 м, у ніжнім 15—20 м. Каналізаванае на працягу 6,1 км. Каля в. Страча створана сажалка. Прымае сцёк з меліярац. каналаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТРЫГА́ЛЬНЫ АГРЭГА́Т,
камплект абсталявання для стрыжкі авечак. Бывае эл. і механічны, размяшчаецца ў стацыянарных і перасоўных стрыгальных пунктах. Уключае стрыгальныя машынкі, эл. або мех. рухавікі для прыводу іх у дзеянне, інш.тэхнал. абсталяванне.
Найб. пашыраны эл. С.а. ЭСА-6/200 (на 6 стрыгальных машынак з убудаванымі асінхроннымі электрарухавікамі) і ЭСА-12/200 (на 12 машынак). Для індывід. гаспадарак і невял. ферм выкарыстоўваюць С.а. ЭСА-ІДІ з падвесным электрарухавіком (прыводзіць у дзеянне стрыгальную машынку праз гнуткі вал). У мех. С.а. стрыгальныя машынкі дзейнічаюць ад рухавікоў унутр. згарання.
В.М.Кандрацьеў.
Схема размяшчэння абсталявання стрыгальнага агрэгата ЭСА-12/200: 1 — заточны апарат; 2 — выключальнік; 3 — стрыгальная машынка; 4 — пераўтваральнік частаты току і напружання (з 50 Гц і 380 В на 200 Гц і 36 В).