пра́з

прыназоўнік

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

цадзі́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., цэ́дзіцца; незак.

Павольна ліцца праз вузкую адтуліну або праз цадзілку.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абарача́льнасць

‘перамяшчэнне туды-назад; праходжанне праз абарот’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 3 скланенне

адз.
Н. абарача́льнасць
Р. абарача́льнасці
Д. абарача́льнасці
В. абарача́льнасць
Т. абарача́льнасцю
М. абарача́льнасці

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

прасве́чваць, -аю, -аеш, -ае; незак.

1. гл. прасвяціць.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Свяціцца праз што-н.

Сонца прасвечвае паміж стваламі дрэў.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Віднецца праз што-н.

Праз кроны дрэў прасвечвае неба.

Праз яго цікаўнасць прасвечваў недавер (перан.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пратачы́цца, -ачу́ся, -о́чышся, -о́чыцца; зак.

Точачыся, прабрацца праз што-н.

Мыш пратачылася праз шчыліну.

|| незак. прато́чвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

праблісну́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -не́; зак.

Бліснуць раптоўна праз што-н.

Праз воблакі прабліснула сонца.

Прабліснула нейкая надзея (перан.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

увахо́д

‘месца, праз якое ўваходзяць’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. увахо́д увахо́ды
Р. увахо́да увахо́даў
Д. увахо́ду увахо́дам
В. увахо́д увахо́ды
Т. увахо́дам увахо́дамі
М. увахо́дзе увахо́дах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

уе́зд

‘месца, праз якое уязджаюць’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. уе́зд уе́зды
Р. уе́зда уе́здаў
Д. уе́зду уе́здам
В. уе́зд уе́зды
Т. уе́здам уе́здамі
М. уе́здзе уе́здах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

цадзі́ць, цаджу́, цэ́дзіш, цэ́дзіць; цэ́джаны; незак.

1. што. Прапускаць вадкасць праз цадзілку, сіта і пад. для ачысткі.

Ц. малако.

2. што. Ліць павольна праз вузкае горла, адтуліну.

Ц. квас у шклянку.

3. што. Павольна піць, цягнуць праз зубы.

Ц. напітак праз саломінку.

4. Ісці (пра дробны невялікі дождж).

Пад раніцу пачаў ц. дождж.

5. перан., што і без дап. Гаварыць павольна; вымаўляць праз зубы (разм.).

Ён не гаварыў, а цадзіў словы.

|| наз. цаджэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

правадні́к

‘рэчыва, якое добра прапускае праз сябе электрычны ток, гук і пад.’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. правадні́к праваднікі́
Р. правадніка́ правадніко́ў
Д. правадніку́ правадніка́м
В. правадні́к праваднікі́
Т. правадніко́м правадніка́мі
М. правадніку́ правадніка́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)