ІПА́ЦЬЕЎ (Аляксандр Мікалаевіч) (30.6.1911, г. Растоў, Расія — 8.8.1969),
бел. вучоны-генетык і селекцыянер. Чл.-кар.АН Беларусі (1969), д-рс.-г.н. (1959), праф. (1960). Скончыў Маскоўскую с.-г. акадэмію (1934). У 1948—61 заг. кафедры пладаводства БСГА, з 1961 заг. аддзела радыяцыйнай генетыкі Ін-та біялогіі АН Беларусі, з 1962 у Бел. ун-це. Навук. працы па селекцыі, насенняводстве садова-агародных культур, дыферэнцыйнай сістэматыцы раслін. Вывеў некалькі сартоў памідораў.
Тв.:
Частная селекция овощных культур. Мн., 1965;
Овощные растения земного шара. Мн., 1966;
Помология БССР Атлас плодов яблони. Мн., 1972 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕМАРА́ЛЬНАЯ РАСЛІ́ННАСЦЬ (ад лац. nemoralis лясны),
сукупнасць раслінных згуртаванняў, звязаных паходжаннем з шыракалістымі лясамі. Пашырана ў Цэнтр. Еўропе, сярэдняй паласе Усх. Еўропы, на Каўказе, Д. Усходзе, ва ўсх.ч.Паўн. Амерыкі.
Фларыстычны склад Н.р. сфарміраваўся ў трацічным перыядзе (каля 60 млн.г. назад) з лісцевых (бук, дуб, каштан, клён, ліпа, ляшчына, ясень і інш.) і хваёвых (метасеквоя і таксодыум) парод дрэў і травяністых мнагалетніх раслін (немаросаў), пераважна эфемероідаў (ветраніца, медуніца, падалешнік і інш.). У шырокім сэнсе Н.р. ахоплівае ўсе згуртаванні, што ўласцівы падзоне шыракалістых і часткова хваёва-шыракалістых лясоў. Змяняецца пад уплывам дзейнасці чалавека.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІВЯ́НІК (Leucanthemum),
род кветкавых раслінсям. складанакветных. Каля 20 відаў. Пашыраны ў Еўразіі. На Беларусі 1 від Н. звычайны, або папоўнік (L. vulgare, нар. назвы белая ляхаўка, лугавы рамонак, румянак лясны, пастрэл). Трапляецца каля дарог, на лугах, у хмызняку. Мае шмат садовых форм і сартоў пад агульнай назвай садовы рамонак. Разам з Н. найвялікшым (L. maximum) культывуецца як дэкар. расліна.
Шматгадовыя карэнішчавыя травы выш. да 1 м з прамастойнымі галінастымі сцёбламі. Лісце суцэльнае, радзей перысталопасцевае, чаргаванае. Суквецце — буйны адзіночны кошык. Краявыя кветкі несапраўднаязычковыя, белыя, сярэдзінныя — трубчастыя, жоўтыя. Плод — сямянка. Дэкар. расліны.
тып балот з багатым мінер. жыўленнем пераважна за кошт грунтавых вод. Фарміруюцца пры забалочванні сушы, зарастанні вадаёмаў, у далінах рэк, па берагах азёр, у месцах выхаду крыніц на схілах і інш. Характарызуецца ўвагнутай або плоскай паверхняй, багатым відавым складам раслін (вольха, вярба, бяроза, елка, зялёныя мхі). У раёнах з умераным кліматам гэта лясныя (з бярозай, вольхай), травяныя (з асокамі, трыснягом, рагозам) балоты; травяныя балоты ў дэльтах рэк Дняпро, Дон, Волга, Кубань, Дунай наз.плаўнямі. На Беларусі Н.б. займаюць 82,7% плошчы ўсіх балот. Пашыраны пераважна на Палессі і Цэнтральнабярэзінскай раўніне (гл. таксама Балота).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НО́ВІКАЎ (Аляксандр Лявонавіч) (9.9.1892, в. Сярэднія Малынічы Чачэрскага р-на Гомельскай вобл. — 26.3.1966),
бел. вучоны ў галіне лесаводства і дэндралогіі. Д-рс.-г.н. (1962), праф. (1932). Скончыў Горацкі с.-г.ін-т (1924). У 1932—37 у Бел. лесатэхн. ін-це (заг. кафедры). З 1960 у Бел.тэхнал. ін-це (заг. кафедры). Навук. працы па лесаводстве, дэндралогіі і інтрадукцыі раслін.
Тв.:
Дрэвы і кусты паркаў і лясоў БССР. 2 выд.Мн.. 1933;
Определитель деревьев и кустарников в безлистном состоянии. 2 изд. Мн.. 1965;
Определитель хвойных деревьев и кустарников. Мн., 1967.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НУГ, гвізоцыя (Guizotia),
род кветкавых раслінсям. складанакветных. 5—6 (па інш. звестках 12) відаў. Радзіма — горныя раёны трапічнай Афрыкі. Як маслічная культура вырошчваецца пераважна ў Эфіопіі (з 3-га тыс. да н.э.) і Індыі Н. абісінскі (G. abyssinica).
Н. абісінскі — травяністая расліна выш. да 2 м з галінастым сцяблом. Лісце ланцэтнае. Кошыкі шматлікія, дыяметрам 3—6 см у агульным мяцёлчатым суквецці. Сямянкі дробныя, бліскучыя, чорныя, маюць да 50% алею. Алей спажываецца ў ежу і для вырабу пакосту. фарбаў, лаку, мыла; макуха — корм для жывёлы. Харч., тэхн., кармавая расліна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НУТ (Cicer),
род кветкавых раслінсям. бабовых. Больш за 30 відаў. Пашыраны ў Еўразіі, Паўн. і Усх. Афрыцы. Трапляюцца па камяністых месцах на горных лугах, утвараюць характэрныя для мясц. расліннасці фітацэнозы. Культывуюць Н. культурны, або бараноў гарох (C. arietinum), які інтрадукаваны ў Цэнтр.бат. садзе АН Беларусі.
Н. культурны — адналетнік выш да 80 см з верт. або ўзыходнымі парасткамі, густа апушанымі залозістымі валаскамі. Лісце няпарнаперыстае. Кветкі адзіночныя, дробныя, чырв., ружовыя або белыя. Плод — боб. Насенне мае да 30% бялку, да 60% вугляводаў, да 7% тлушчу. Харч. (гатуюць крупу, муку, кандытарскія вырабы), кармавая расліна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
О́КСНЕР (Альфрэд Мікалаевіч) (22.2.1898, г. Кіраваград, Украіна — 20.11.1973),
украінскі вучоны батанік-ліхенолаг; заснавальнік укр. школы ліхенолагаў. Чл.-кар.АН Украіны (1972). Скончыў Кіеўскі ін-тнар. адукацыі. З 1922 у АН Украіны. У 1924 даследаваў ліхенафлору Беларусі. З 1931 у Ін-це батанікі АН Украіны (у 1968—70 дырэктар). Навук. працы па фларыстыцы, сістэматыцы, філагеніі, бат. геаграфіі і фітацэналогіі споравых і кветкавых раслін. Апісаў больш за 100 таксонаў відавога і ўнутрывідавога і 48 надвідавога рангу лішайнікаў, прапанаваў 230 новых назваў і сістэму класіфікацыі лішайнікаў, правёў фларыстычны аналіз ліхенафлоры сав. Арктыкі.
расійскі падарожнік і натураліст. Акад. Пецярбургскай АН (1771). У 1760—62 вучыўся ў ун-це пры АН, у 1762—67 у Страсбургскім ун-це. Д-р медыцыны. У 1768—72 кіраваў экспедыцыяй АН, якая даследавала Паволжа, Урал і Пнеўрап.ч. Расіі, у 1773 здзейсніў падарожжа па Беларусі і Прыбалтыцы. Выказаў ідэі аб пастаянных зменах зямной паверхні, прычынах утварэння пячор, змене ўласцівасцей раслін і жывёл пад уздзеяннем навакольнага асяроддзя. У навук. працы «Дзённыя запіскі падарожжа...» (т. 1—4, 1771—1805) змясціў матэрыял па геаграфіі і этнаграфіі Расіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАДАЛІ́РЫЙ (Iphiclides podalirius, або Papilio podalirius),
дзённы матыль сям. паруснікаў. Пашыраны ў Еўропе, Азіі, Паўн. Афрыцы. Трапляецца на лясных палянах, у зарасніках цёрну. На Беларусі вельмі рэдкі (адзначаны ў Брэсцкай, Гродзенскай і Магілёўскай абл.). Занесены ў Чырв. кнігу.
Размах крылаў да 8 см. Афарбоўка бледна-жоўтая, на пярэдніх чорныя клінападобныя палосы, заднія з чорна-блакітнай аблямоўкай. Каля асновы задніх крылаў пляма, на канцы хвосцікі даўж. да 20 мм. Дарослыя кормяцца нектарам кветак, вусені — лісцем цёрну, вішні і інш.раслін, пераважна з сям. ружавых. 1—2 пакаленні за год.