ША́ШКА (ад кабардзіна-чэркескага са’-шхо, літар. — доўгі нож),
1) сякуча-колючая халодная зброя; адналязовы клінок невялікай крывізны (меншай, чым у шаблі) з 2-баковавострым пярэднім канцом, эфесам (без гарды) і ножнамі. Маса Ш. 1200 г, даўж. клінка 700—900 мм, шыр. 40 мм. Знаходзілася на ўзбраенні ў арміях і паліцыі шэрагу краін да сярэдзіны 20 ст. У Расіі — зброя ірэгулярнай (казацкай; у 18 ст.), рэгулярнай (у 19 ст.) кавалерыі, коннай артылерыі, афіцэраў усіх родаў войск (з канца 19 ст.), жандармерыі, коннай і пешай паліцыі. З ліквідацыяй кавалерыі і коннай артылерыі выкарыстоўвалася як парадная зброя. У 1940 уведзена парадная Ш. для агульнавайсковых генералаў і генералаў артылерыі (у 1949 заменена корцікам); з 1968 у СССР — ганаровая ўзнагародная халодная зброя.
2) Дымавая Ш. — сродак для дымапуску; метал. скрынка з адтулінамі ў верхняй частцы, запаламі і дымавой сумессю.
3) Падрыўная Ш. — спец. форма з прэсаванага выбуховага рэчыва. Выкарыстоўваецца для правядзення падрыўных работ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭЛЕКТРАДЫНА́МІКА РУХО́МЫХ АСЯРО́ДДЗЯЎ,
раздзел электрадынамікі, у якім вывучаюцца эл.-магн. з’явы (у т. л. выпрамяненне і распаўсюджванне эл.-магн. хваль) у асяроддзях, што раўнамерна рухаюцца.
Эксперым. факты і тэарэт. распрацоўкі па Э.р.а. назапашваліся на працягу некалькіх стагоддзяў (напр., Аберацыя святла, Доплера эфект, Майкельсана дослед, Фізо метад), аднак не маглі атрымаць поўнага тлумачэння ў межах класічнай (нерэлятывісцкай) фізікі на аснове канцэпцыі сусветнага эфіру. У 1908 Г.Мінкоўскі даказаў, што Максвела ўраўненні для нерухомых асяроддзяў у спалучэнні з адноснасці прынцыпам А.Эйнштэйна вызначаюць эл.-магн. поле ў рухомым асяроддзі Пры гэтым сувязь паміж напружанасцямі і індукцыямі адпаведна эл. і магн. палёў вызначаецца на аснове законаў спец.адноснасці тэорыі. Прыкладамі з’яў, якія падпарадкоўваюцца Э.р.а., з’яўляюцца сінхратроннае выпрамяненне і Чаранкова—Вавілава выпрамяненне.
Літ.:
Беккер Р. Электронная теория: Пер. с нем. М.; Л., 1936;
Тамм И.Е. Собр. научных трудов. Т. 1. М., 1975;
Яго ж. Основы теории электричества. 10 изд. М., 1989.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭЛЕКТРО́ННАЯ ТЭО́РЫЯ,
класічная (неквантавая) тэорыя эл.-магн. з’яў, якая грунтуецца на ўяўленнях аб будове рэчыва з электрычна зараджаных часціц — электронаў і атамных ядраў. Сфарміравалася як самаст. навука ў пач. 20 ст. пасля прац Х.А.Лорэнца.
Э.т. на падставе Максвела ўраўненняў і законаў спец.адноснасці тэорыі разглядае рух і ўзаемадзеянне дыскрэтных зарадаў, апісвае эл., магн. і аптычныя ўласцівасці рэчыва і фіз. сутнасць працэсаў, якія ляжаць у аснове электрамагнетызму. Э.т. дала тлумачэнне дысперсіі святла (гл.Дысперсія хваль), катодным прамяням, Чаранкова—Вавілава выпрамяненню, руху зараджаных часціц у плазме, эл.-магн. прыродзе святла і інш.фіз. з’явам. Уклад у развіццё Э.т. зрабілі рас. вучоныя Я.І.Фрэнкель, І.Я.Там, І.М.Франк, Дз.Дз.Іваненка, Л.А.Арцымовіч і інш. У сучасным разуменні Э.т. з’яўляецца часткай класічнай электрадынамікі.
Літ.:
Лоренц Г.А. Теория электронов и ее применение к явлениям света и теплового излучения: Пер. с англ.М., 1956;
Тамм И.Е. Основы теории электричества. 8 изд. М., 1966;
Беллюстин С.В. Классическая электронная теория. М., 1971.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭЛЕКТРЫ́ЧНАЯ МАШЫ́НА,
машына для пераўтварэння мех. энергіі ў электрычную (электрычны генератар), эл. энергіі ў механічную (электрычны рухавік) або эл. энергію адных параметраў (напружання, частаты і інш.) у электраэнергію інш. параметраў (пераўтваральная тэхніка).
Дзеянне Э.м. засн. на з’яве электрамагнітнай індукцыі і законах узаемадзеяння электрычных токаў і магнітных палёў. Кожная з Э.м. у адпаведнасці з Ленца правілам энергетычна абарачальная, аднак выпускаюцца яны звычайна для пэўнага рэжыму работы (гл.Пераменнага току машына, Пастаяннага току машына, Асінхронная машына, Сінхронная машына, Калектарная машына). Пераўтварэнне роду току, частаты, колькасці фаз, напружання робіцца пераўтваральнікамі электрычнымі, электрамашыннымі ўзмацняльнікамі, эл.трансфарматарамі. Да Э.м. адносяць таксама машыны спец. прызначэння (магнета, тахагенератар, зварачны генератар, цягавы электрарухавік і інш.).
Літ.:
Костенко М.П., Пиотровский Л.М. Электрические машины Ч. 1—2. 3 изд. Л., 1972—73;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯКАБСО́Н Еўна, гадзіннікавы майстар і механік 18 ст. Мяркуецца, што Я. быў адным з рамеснікаў, запрошаных у Нясвіж Міхалам Казімірам Радзівілам. У 1760-я г. вынайшаў і сканструяваў лічыльную машыну — першае з вядомых на тэр.б.СССРвыліч. прыстасаванне Машына мела лічыльны механізм, прызначаны для складання і аднімання лікаў ад 1 да 109, прынцып дзеяння якога заснаваны на класічнай схеме зубчастых перадач, а таксама лічбавыя шкалы і надпісы на ням. і польскай мовах. Множанне ажыццяўлялася паслядоўнымі складаннямі лікаў, дзяленне (з астаткам ці без) — паслядоўнымі адніманнямі. Выкарыстоўваліся арыгінальныя спосабы набору (уводу) лікаў з дапамогай спец. ключоў і фіксацыі прамежкавых вынікаў вылічэнняў. Экзэмпляр машыны Я. захоўваецца ў калекцыі навук. інструментаў Музея імя М.В.Ламаносава ў С.-Пецярбургу.
Літ.:
Майстров Л.Е., Ченакал В.Л. Старейшая счетная машина // Вопр. истории естествознания и техники. 1969. Вып. 1 (26);
Апокин И.А., Майстров Л.Е. Развитие вычислительных машин. М., 1974;
Гутер Р.С., Полунов Ю.П. От абака до компьютера. М., 1975.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Я́КАРсуднавы,
прыстасаванне для ўтрымання на месцы на адкрытай вадзе суднаў або інш. плывучых сродкаў. Робіцца ў выглядзе метал. стрыжня з лапамі і рагамі, якія зачэпліваюцца за грунт або лёд. Злучаецца з суднам якарным ланцугом.
Бываюць суднавыя і спец. прызначэння; двухрогія, аднарогія (лядовыя), бязрогія (у т. л. мёртвыя, Я. ў выглядзе пірамід, сегментныя, грыбападобныя, вінтавыя); з нерухомымі і паваротнымі лапамі і інш. Трымальная сіла Я. ў сярэднім у 10—12 разоў большая за яго вагу, маса да 17 т і больш. Першыя Я. ўзніклі больш за 2 тыс. да н.э., прататып найб. пашыранага адміралцейскага Я. — каля 1 тыс. да н.э.
Сучасны адміралцейскі якар суднавы. 1 — шток; 2 — лапа; 3 — рог; 4 — трэнд (ніжняя частка верацяна); 5 — шэйма (верхняя частка верацяна).Якары суднавыя: 1 — Хола з вярчальнымі лапамі без штока; 2 — Марціна з вярчальнымі лапамі і са штокам; 3 — Баерса; 4 — мёртвы якар — вінт Мітчэла; 5 і 6 — якары спецыяльнага прызначэння (лядовы і «кошка»).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯХТ-КЛУБ,
спартыўная арганізацыя, якая культывуе парусны спорт, радзей вяслярны і інш. віды воднага спорту. Мае пэўнае забеспячэнне і абсталяванне — судны (яхты) розных класаў і комплекс абслуговых збудаванняў (элінгі, прычалы і боксы для швартоўкі і стаянкі яхтаў, механізмы для падымання і спуску суднаў, майстэрні і інш.).
Першыя Я.-к. засн. ў 1720 (г. Корк, Вялікабрытанія); у Расіі — у 1720-я г. на Анежскім воз., у сярэдзіне 19 ст. — у С.-Пецярбургу і Маскве, у інш. краінах.
Першы на Беларусі Я.-к. створаны ў 1969 у Мінску (Заслаўскае вадасх.); яго ўзначальваў засл. трэнер Беларусі М.Ф.Кірык. Найбуйнейшыя сучасныя спарт. арг-цыі Беларусі, якія маюць Я.-к.: Рэсп. цэнтр алімп. падрыхтоўкі па парусным спорце Мін-ва спорту і турызму Беларусі, спец. дзіцяча-юнацкая школа алімп. рэзерву па парусным спорце пры Мінскім гар. упраўленні па фіз. культуры, спорце і турызме, дзіцяча-юнацкая спарт. школа прафсаюзаў у г. Гродна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАБЕ́НКА Эрнст Міхайлавіч (н. 21.10.1937, г.п. Плешчаніцы Лагойскага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне хім. тэхналогіі паліва. Д-ртэхн.н. (1989), праф. (1991). Засл. работнік адукацыі Беларусі (1994). Скончыў Маскоўскі хіміка-тэхнал.ін-т (1959). У 1962—68 і 1976—85 (дырэктар) у н.-д. і праектна-канструктарскім ін-це электроднай прам-сці (г. Чэлябінск). З 1968 у Наваполацкім філіяле Бел.тэхнал. ін-та (з 1970 дырэктар), у 1974—76 і 1987—93 рэктар Наваполацкага політэхн. ін-та, з 1993 у Полацкім ун-це (у 1993—2003 рэктар). Навук. працы па сувязных матэрыялах і тэхналогіі іх выкарыстання ў электроднай вытв-сці, па навукова-метадычным абгрунтаванні новых канцэпцый у вышэйшай адукацыі. Распрацаваў спец. каменнавугальныя і нафтавыя пекі і тэхналогію іх выкарыстання ў вытв-сці вугляродных матэрыялаў. Даследаваў тарфанафтавыя дысперсныя сістэмы і іх выкарыстанне ў дарожным буд-ве.
Тв.:
Торфонефтяные дисперсные системы (разам з А.А.Ермаком, С.М.Ткачовым) // Наука и технология углеродных дисперсных систем. М., 1997.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРУГЛО́Ў Валерый Аляксандравіч (н. 22.5.1952, г. Іўе Гродзенскай вобл.),
бел. правазнавец. Д-рюрыд.н. (2004). Чл.-кар.Міжнар. акадэміі арганізац. і кіраўніцкіх навук (2000). Скончыў Магілёўскую спец. школу трансп. міліцыі (1976) і Мінскую вышэйшую школу МУССССР (1983). З 1976 у аддзеле ўнутр. спраў ст. Мінск, з 1987 нач. аддзела. З 1991 у Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь (з 1992 нач. кафедры, з 1996 нач. ф-та, з 1998 нам.нач. акадэміі). У 2000 нач. аддзела Нац. цэнтра законапраектнай дзейнасці. З 2001 у Мінскім ін-це кіравання. Навук. працы па тэарэт., прававых і арганізац. праблемах удасканалення судаводства па справах аб адм. правапарушэннях. Аўтар кніг «Каментарыі да Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях» (2001, 2002), навуч. і метадычных дапаможнікаў для ВНУ.
Тв.:
Основы права Республики Беларусь. Мн., 2002;
Производство по делам об административных правонарушениях. М.; Мн., 2002;
Трудовое право Республики Беларусь. М.; Мн., 2004.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАБАКО́НЬ Мікалай Васілевіч (н. 24.4.1942, в. Шалашы Чэрвеньскага р-на Мінскай вобл.),
бел. філосаф. Д-рфілас.н. (1999). Праф. (2003). Скончыў Мінскі пед.ін-т (1964). З 1966 у Бел.пед. ун-це імя М.Танка. У 1970—82 і 1988—96 у Бел.эканам. ун-це (у 1978—82 заг. кафедры). У 1982—88 нач. упраўлення Мін-ва вышэйшай і сярэдняй спец. адукацыі Беларусі. З 1996 у Акадэміі парламентарызму і прадпрымальніцтва (заг. кафедры, прарэктар). З 1998 у Мінскім ін-це кіравання. Навук. працы па праблемах сац. дэтэрмінацыі і матывацыі чалавечай дзейнасці. Гал. рэдактар і адзін з аўтараў «Курса лекцый па філасофіі» (ч. 1—2, 1994—96), манаграфіі «Камуністычнае выхаванне студэнтаў у працэсе выкладання грамадскіх навук» (1979). Аўтар дапаможнікаў для ВНУ, сааўтар «Кароткага філасофскага слоўніка» (1994).
Тв.:
Детерминация социального действия: Филос.-методол. анализ. Мн., 1992;
Саморегуляция поведения личности (мотивационносинергетический и экзистенциальный аспекты). Мн., 1998;
Социальная причина: сущность. механизм, формы проявления. Мн., 2000.