бел. паэт, мемуарыст, удзельнікрэв. руху 1860-х г. Працаваў каморнікам. У 1861 увайшоў у Гродзенскую рэв. арг-цыю К.Каліноўскага. Удзельнічаў у выданні і распаўсюджванні газ.«Мужыцкая праўда», вёў агітацыю сярод нар. мас. У 1863 у паўстанцкіх атрадах В.Урублеўскага. Пасля паўстання эмігрыраваў у Кракаў. Аўтар паўстанцкіх песень на бел. мове «Гэй-га разам, хлопцы...», «Ах ты, мая чарнаброва...» (апубл. ў 1865 б. паўстанцам І.Арамовічам) і інш., успамінаў «З Гродзенскага ваяводства» (1903), якія з’яўляюцца каштоўнай крыніцай па гісторыі рэв. руху 1860-х г. на Гродзеншчыне, утрымліваюць важныя факты з біяграфіі Каліноўскага.
Тв.:
[Песні] // Aramowicz I. Marzenia: Pamiętnik o ruchu partyzanckim w województwie Grodzieńskiem w 1863 i 1864 r. Bendlikon, 1865. S. 21—23;
Гродзенская арганізацыя // Каліноўскі К. За нашую вольнасць: Творы, дак. Мн., 1999.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РО́ТМІСТРАЎ Павел Аляксеевіч (6.7.1901, в. Скаварова Селіжараўскага р-на Цвярской вобл., Расія — 6.4.1982),
савецкі ваенны дзеяч, гал. маршал бранятанк. войск (1962), Герой Сав. Саюза (1965). Д-рваен.н. (1956), праф. (1958). Скончыў Ваен. акадэміі імя Фрунзе (1931), Генштаба (1953). У Чырв. Арміі з 1919. Удзельнікграмадз. 1918—20, сав.-фінл. 1939—40 войнаў. У Вял.Айч. вайну на Зах., Паўн.-Зах., Калінінскім, Сталінградскім, Варонежскім, Сцяпным, Паўд.Зах., 2-м Укр. і 3-м Бел. франтах. У час Беларускай аперацыі 1944 5-я танк. армія на чале з Р. удзельнічала ў вызваленні Барысава і Мінска. Пасля вайны на камандных пасадах у арміі, на выкладчыцкай рабоце, з 1964 у Мін-ве абароны СССР. Аўтар кн. «Час і танкі» (1972), «Танкі на вайне» (4-е выд., 1975) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУДЭ́НКА Сяргей Ігнатавіч (20.10.1904 г., п. Корап Чарнігаўскай вобл., Украіна — 5.6.1990),
ваенны дзеяч, Герой Сав. Саюза (1944), маршал авіяцыі (1955), праф. (1972). Скончыў ваен. школу лётчыкаў (1927), Ваенна-паветр. акадэмію імя Жукоўскага (1932, 1936). У Чырв. Арміі з 1923: камандзір авіяэскадрыллі, авіябрыгады, авіядывізіі. У Вял.Айч. вайну з 1941 на Зах., Калінінскім, Бранскім, Волхаўскім, Паўд.-Зах., Сталінградскім, Данскім, Цэнтр., Бел. і 1-м Бел. франтах: камандуючы ВПС арміі, франтоў, авіягрупамі Стаўкі Вярх. Галоўнакамандуючага, нам. камандуючага і камандуючы 16-й паветр. арміяй. Удзельнік бітваў пад Сталінградам, Курскам, на Дняпры, Беларускай, Люблін-Брэсцкай, Варшаўска-Пазнанскай, Усх.-Памеранскай, Берлінскай аперацый. Пасля вайны на адказных пасадах у ВПС, нач. Ваенна-паветр. акадэміі імя Гагарына, у Мін-ве абароны СССР. Дэп. Вярх. СаветаСССР у 1946—50, 1962—66. Аўтар кн. «Крылы перамогі» (1976).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕМАШКЕ́ВІЧ Раман Мацвеевіч (1904, в. Лебедзева Маладзечанскага р-на Мінскай вобл. — 1937),
бел. жывапісец, графік, скульптар. Скончыў бел. гімназію і маст. студыю ў Вільні, Віцебскі маст. тэхнікум па класе скульптуры і жывапісны ф-т Вышэйшых маст.-тэхн. майстэрняў у Маскве. Удзельнік 3-й Усебел. маст. выстаўкі (1930). У графічных і жывапісных работах адлюстроўваў побыт сялян, родную прыроду, а таксама сац.-рэв. тэматыку: «Даліна ракі Граматухі. Алтай», «Коннік на белым кані», «Белыя кветкі», «Галадоўка палітзняволеных у Лукішскай турме», «На этапе», «Паны забіраюць апошнюю карову», «Бойка з секвестратарамі», «Здзек паліцыі». Аўтар групавога партрэта М.Галадзеда, М.Гікалы і А.Александровіча, партрэтаў А.Грыневіча, В.Таўлая, Я.Купалы, Я.Коласа і інш. Выканаў скульпт. кампазіцыю «Юны змаганец».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЛА́ДКАЎСКІ, Сладкоўскі (Sladkovsky) Карал (22.6.1823, Прага — 4.3.1880), чэшскі паліт. дзеяч. Д-р права (1866). Скончыў Пражскі ун-т (1848). У час Рэвалюцыі 1848—49 у Чэхіі адзін з лідэраў радыкальных дэмакратаў і кіраўнікоў Пражскага паўстання 1848, удзельнік 1-га Усеслав. з’езда (чэрв. 1848, Прага). Вясной 1849 за ўдзел у падрыхтоўцы новага паўстання арыштаваны і прыгавораны аўстр. ўладамі да пакарання смерцю, замененага на 20 год зняволення. У 1857 памілаваны. З 1862 дэп.чэш. сейма, з 1867 і чл. яго земскага к-та. 22.8.1868 у знак пратэсту супраць аўстра-венг. пагаднення і канстытуцыі 1867 выйшаў з сейма і к-та. У 1875 зноў выбраны ў сейм. Адзін з лідэраў младачэхаў, прыхільнік пераўтварэння двухадзінай Аўстра-Венгрыі ў трохадзіную Аўстра-Венгра-Чэшскую манархію. Садзейнічаў стварэнню чэш.нац. тэатра.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЛАШЧО́Ў Якаў Аляксандравіч (24.12.1885, С.-Пецярбург — 11.1.1929),
расійскі ваенны дзеяч. Ген.-лейт. (1920). Скончыў Акадэмію Генштаба (1911). Удзельнік 1-й сусв. вайны 1914—18. У грамадз. вайну 1918—20 у добраахвотніцкай арміі А.І.Дзянікіна камандаваў брыгадай, Чэчэнскай коннай дывізіяй, дзейнічаў супраць войск Н.І.Махно. Са снеж. 1919 камандзір 2-га армейскага корпуса, кіраваў абаронай Крыма (студз.—крас. 1920). У жн. 1920 з-за рознагалоссяў з П.М.Урангелем зняты з пасады камандзіра корпуса. Пасля эвакуацыі ў Турцыю белагвардзейскіх войск выступіў у друку супраць Урангеля, паводле загаду якога асуджаны і разжалаваны ў радавыя. Увосень 1921 з дазволу сав. ўрада з групай афіцэраў вярнуўся ў Сав. Расію, амнісціраваны. Служыў у Чырв. Арміі. Правобраз генерала Хлудава ў п’есе М.Булгакава «Бег».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СПО́НЦІ Яўген Ігнатавіч (1866—17.3.1931),
удзельнікрэв. руху ў Беларусі і Расіі. Скончыў Паўлаўскае пях. вучылішча ў Пецярбургу (1887), служыў у Троіцкім пях. палку ў Вільні. У 1889 звольнены са службы, з 1892 вёў прапаганду ў с.-д. гуртках у Вільні. З 1893 у Маскве, наладзіў сувязі з кіраўнікамі марксісцкага гуртка, у 1894 выдаў першыя ў Маскве с.-д. лістоўкі; чл.Цэнтр. групы па прапагандзе сярод рабочых, якая стала ядром Маскоўскага рабочага саюза. У 1895 выехаў у Зах. Еўропу для наладжвання сувязей з групай «Вызваленне працы». Пасля вяртання арыштаваны і сасланы ў Архангельск. З 1899 чыг. служачы ў Мінску, прадстаўнік гар. арг-цыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў. У 1905 арыштаваны, у далейшым ад рэв. дзейнасці адышоў. У 1923—25 працаваў каморнікам у Мінску.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУШЫ́НСКІ Язэп Францавіч (1885, в. Юраны Браслаўскага р-на Віцебскай вобл. — 1967),
бел.культ.-грамадскі дзеяч. Скончыў Пецярбургскі ун-т. За ўдзел у студэнцкіх выступленнях 1905 арыштаваны і зняволены ў турму «Крыжы». З 1907 чл.Бел.сацыяліст. грамады. Адзін з заснавальнікаў створанай у маі 1917 Беларускай народнай партыі сацыялістаў, старшыня яе Арганізац. бюро. Удзельнік Усебел. з’езда (снеж. 1917, Мінск). У 1921—30 працаваў у Наркамаце асветы БССР, Інбелкульце, Ін-це мовазнаўства АН Беларусі. У ліп. 1930 арыштаваны органамі АДПУ па справе «Саюза вызвалення Беларусі» і ў крас. 1931 сасланы на 5 гадоў у г. Уфа. У ліп. 1935 Асобай нарадай НКУС асуджаны на дадатковы тэрмін. Пасля рэабілітацыі ў ліст. 1957 вярнуўся ў Мінск.
Аўтар успамінаў пра Я.Купалу, з якім быў знаёмы з 1910.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАЛЬЯ́ЦІ (Togliatti) Пальміра (26.3.1893, г. Генуя, Італія —21.8.1964),
італьянскі паліт. і дзярж. дзеяч, дзеяч італьян. і міжнар.камуніст. руху. Паводле адукацыі юрыст. Скончыў Турынскі ун-т (1915). Чл.Італьян.камуніст. партыі з моманту заснавання (1921), з 1926 яе ген. сакратар. Неаднаразова быў арыштаваны фаш. ўладамі Італіі. У 1926—44 у эміграцыі. З 1924 чл., з 1935 сакратар Выканкома Камуністычнага Інтэрнацыянала. У 1937—39 упаўнаважаны Выканкома Камінтэрна па аказанні дапамогі рэсп. ўраду Іспаніі ў вайне супраць франкісцкіх мяцежнікаў і італа-герм. інтэрвентаў (гл.Іспанская рэвалюцыя 1931—39). Міністр без партфеля, міністр юстыцыі, нам. прэм’ер-міністра ў італьян. урадах 1944—46. Удзельнік распрацоўкі рэсп. канстытуцыі Італіі (1947). Дэп. парламента з 1948. Працы па тэорыі і практыцы рабочага руху і інш. У гонар Т. названы г.Тальяці ў Самарскай вобл. (да 1964 Стаўрапаль).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАТАРЫНО́ВІЧ Пётр Станіслававіч (14.6.1896, в. Гайнін Ляхавіцкага р-на Брэсцкай вобл. — 3.9.1978),
бел. святар, культурна-грамадскі дзеяч, літаратар, выдавец. Д-р тэалогіі (1950), прэлат (1961). Скончыў Папскі ін-тусх. навук у Рыме (1949). У 1921 пасвячоны ў ксяндзы. У 1921—26 праводзіў душпастырства ў Пінску, Навагрудку, Баранавічах. Выдаў кн. «Святы Ізідар хлебароб» (1928), «Купалле» (1930), «Шляхам дзіваў і ўражанняў» (1934). У Вял.Айч. вайну супрацоўнічаў з Бел.нац. к-там у Варшаве, займаўся душпастырскай і выкладчыцкай працай. УдзельнікДругога Усебеларускага кангрэса 1944 у Мінску. З 1944 у эміграцыі ў Германіі, з 1945 у Італіі. У 1949—70 кіраўнік і гал. аўтар бел. секцыі радыё Ватыкана. Выдаваў малітоўнікі. Пісаў на бел., італьян. і інш. мовах.
Літ.:
Беларускія рэлігійныя дзеячы XX ст.: Жыццярысы, мартыралогія, успаміны. Мн.;