ТАТАРЫНО́ВІЧ Пётр Станіслававіч (14.6.1896, в. Гайнін Ляхавіцкага р-на Брэсцкай вобл. — 3.9.1978),
бел. святар, культурна-грамадскі дзеяч, літаратар, выдавец. Д-р тэалогіі (1950), прэлат (1961). Скончыў Папскі ін-т усх. навук у Рыме (1949). У 1921 пасвячоны ў ксяндзы. У 1921—26 праводзіў душпастырства ў Пінску, Навагрудку, Баранавічах. Выдаў кн. «Святы Ізідар хлебароб» (1928), «Купалле» (1930), «Шляхам дзіваў і ўражанняў» (1934). У Вял. Айч. вайну супрацоўнічаў з Бел. нац. к-там у Варшаве, займаўся душпастырскай і выкладчыцкай працай. Удзельнік Другога Усебеларускага кангрэса 1944 у Мінску. З 1944 у эміграцыі ў Германіі, з 1945 у Італіі. У 1949—70 кіраўнік і гал. аўтар бел. секцыі радыё Ватыкана. Выдаваў малітоўнікі. Пісаў на бел., італьян. і інш. мовах.
Літ.:
Беларускія рэлігійныя дзеячы XX ст.: Жыццярысы, мартыралогія, успаміны. Мн.;
Мюнхен, 1999.
А.М.Вабішчэеіч.
т. 15, с. 456
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)