ФЕ́РСМАН Аляксандр Яўгенавіч (8.11.1883, С.-Пецярбург — 20.5.1945),
расійскі мінералог і геахімік, адзін з заснавальнікаў геахіміі. Акад.Рас.АН (1919). Скончыў Маскоўскі ун-т (1907). Вучань У.І.Вярнадскага. З 1919 дырэктар Мінералагічнага музея ў Пецярбургу, у 1930—39 — Ін-та крышталяграфіі, мінералогіі і геахіміі, з 1942 Ін-та геал.навук.АНСССР. У 1927—29 віцэ-прэзідэнт АНСССР. Арганізатар і кіраўнік навук. экспедыцый па вывучэнні радовішчаў карысных выкапняў на Кольскім п-ве, у Карэліі, на Урале, Алтаі, у Сярэдняй Азіі, Крыме і краінах Зах. Еўропы. Аўтар фундаментальнай працы «Геахімія» (т. 1—4, 1933—39), навук. і навукова-папулярных кніг. Прэмія імя У.І.Леніна 1929. Дзярж. прэмія СССР 1942. Яго імем названы Мінералагічны музей у С.-Пецярбургу, мінералы ферсміт і ферсманіт.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФРАНК (Franck) Джэймс (26.8.1882, г. Гамбург, Германія — 21.5.1964),
нямецкі і амерыканскі фізік і біяхімік. Чл.Нац.АН ЗША (1944), Лонданскага каралеўскага т-ва (1964). Замежны чл.-кар.АНСССР (1927). Скончыў Гайдэльбергскі (1902) і Берлінскі (1906) ун-ты, дзе і працаваў. З 1918 у Ін-це фіз. хіміі ў Берліне, з 1920 у Гётынгенскім ун-це (праф., дырэктарФіз. ін-та). З 1935 у ЗША, з 1938 праф. Чыкагскага ун-та. Навук. працы па атамнай фізіцы, малекулярнай спектраскапіі і фотасінтэзе. Сумесна з Г.Л.Герцам ажыццявіў эксперыменты па ўзбуджэнні і іанізацыі атамаў пары ртуці пры сутыкненні з электронамі (гл.Франка—Герца дослед). Развіў спектральны метад даследавання хім. сувязей, даследаваў фотахім. працэсы ў малекуле хларафілу. Аўтар прац «Фотасінтэз у раслінах» (1949). Удзельнік распрацоўкі атамнай бомбы, у 1945 выступіў супраць яе ваен. выкарыстання. Нобелеўская прэмія 1925 (з Герцам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХАРЛА́МАЎ Іван Фёдаравіч (30.6.1920, в. Шарпілаўка Гомельскага р-на),
бел. вучоны ў галіне педагогікі. Акад.Нац.АН Беларусі (1995), чл.-кар. (1974—90), правадз.чл. (1990) АПНСССР (з 1990 замежны чл. Расійскай акадэміі адукацыі). Д-рпед.н. (1973), праф. (1974). Засл. дз. нав. Беларусі (1980). Скончыў Рагачоўскі настаўніцкі ін-т (1940), Гомельскі пед.ін-т (1952). У 1939—40, 1945—55 настаўнік, дырэктар школы, заг. Лоеўскага райана. З 1955 у Гомельскім ун-це (з 1969 заг. кафедры). Асн. кірунак навук. дзейнасці — распрацоўка тэарэт. і метадычных праблем навучання і выхавання, падрыхтоўка метадычных дапаможнікаў і падручнікаў па педагогіцы для ВНУ. Дзярж. прэмія Рэспублікі Беларусь 2001.
Тв.:
Основные вопросы организации воспитательной работы в школе. Мн., 1967;
Активизация учения школьников. Мн., 1970;
Теория нравственного воспитания. Мн., 1972: Нравственное воспитание школьников. М., 1983: Педагогика. 5 изд. Мн., 1998.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХО́БАТАЎ Леанід Васілевіч (н. 23.3.1950, г, Рэчыца Гомельскай вобл.),
бел. жывапісец. Скончыў Бел. тэатр.маст. ін-т (1981). З 2000 заг. аддзела, з 2003 дырэктарРэсп.маст. галерэі. Працуе ў галіне манум.-дэкар. і станковага жывапісу. Аўтар маст. вырашэння станцыі метро «Няміга» (1987), размалёвак «Купалле» для рэстарана «Папараць-кветка» ў г. Маладзечна (1983), Дома шлюбу Цэнтральнага р-на Мінска (1989). Гал. формаўтваральныя кампаненты пластычна багатых жывапісных кампазіцый — колер і рытм: «Фамільная чаша», «Вершнік», «Патаемныя сустрэчы», «Доўгі шлях» (усе 1989), «Расставанне» (1990), «Выкраданне Еўропы», «Прыкметы ночы» (абедзве 1991), «Купальшчыцы», «Ва ўвесь голас» (абедзве 1992), «У палоне ў дзеў», «Сустрэча», «Лёс», «Чаканне», «Знак» (усе 1993), «Паданне», «Скрозь вякі», «Прыма», «Пачатак» (усе 1994), «Раўнадзенства» (1997), «Фуга ў чырвоным», «Трыумф белага», «Плынь» (усе 1998), «Праекцыя 7 частак», «Абуджэнне», «Праламленне» (усе 1999), «Марына» (2000), «Агонь» (2002) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦУКЕРМА́Н Сямён (Саламон) Тобіясавіч (1902, г. Віцебск — 1988),
расійскі канструктар-распрацоўшчык сістэм прыцэльвання. Скончыў Ленінградскі тэхнал.ін-т (1926). З 1930 ва Усесаюзным аб’яднанні оптыка-мех. прам-сці (нач.КБ, тэхн.дырэктар доследнага КБ), з 1936 гал. канструктар Дзярж. аптычнага ін-та (Ленінград). У 1937—42 і з 1947 у Ленінградскім ін-це дакладнай механікі і оптыкі (праф., у 1947—72 заг. кафедры). У 1942—47 заг. кафедры Маскоўскага вышэйшага вучылішча. Навук. працы па дакладным прыладабудаванні, канструяванні і юсціроўцы оптыка-электронных прылад. Распрацаваў шэраг прыцэльных прыстасаванняў для зенітнай і авіяц. артылерыі. Адзін са стваральнікаў серыйнага авіяц. гіраскапічнага прыцэла для знішчальнікаў «МіГ», мех. ракурснага прыцэла для дробнакалібернай зенітнай артылерыі.
Тв.:
Точные механизмы: Основания теории, расчет и конструкция. Ч. 1—2. М., 1941;
Управление машинами при помощи оптического луча. Л., 1969 (разам з А.С.Грыдзіным).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧА́ВЕС, Падуа Чавес-і-Рамірэс дэ (Padua Chávez y Ramirez de) Карлас (13.6.1899, Кальсада-дэ-Такула, каля Мехіка — 2.8.1978), мексіканскі кампазітар, дырыжор, педагог; адзін з заснавальнікаў (з С.Рэвуэльтасам) сучаснай мекс. кампазітарскай школы. У 1928—49 кіраўнік заснаванага ім сімф. аркестра Мехіка (пазней Нац.сімф. аркестр). Адначасова ў 1928—34 дырэктарНац. кансерваторыі, у 1947—52 Нац. ін-та прыгожых мастацтваў і л-ры. Для творчасці 1920—30-х г. уласцівы элементы нар. (у прыватнасці, індзейскай) музыкі, муз. канструктывізму, з 1940-х г. — ускладненне муз. мовы з рысамі акадэмізму. Сярод твораў: опера «Панфіла і Лаўрэта» (паст. 1957); балеты «Новы агонь» (паст. 1928), «Чатыры сонцы» (паст. 1930); 7 сімфоній (1933—61); творы для арк.нар.мекс. інструментаў, камерна-інстр. ансамблі, п’есы для фп., хоры з арк. a cappella, рамансы.
Літ.: Доценко В.Р. К.Чавес // Музыка стран Латинской Америки. М., 1983.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧА́ШЧЫН Вадзім Леанідавіч (24.1.1949 г. Барабінск Новасібірскай вобл., Расія — 3.8.2003),
бел. вучоны ў галіне біяарганічнай хіміі. Д-рхім.н. (1986). Скончыў Томскі політэхн.ін-т (1971). З 1974 у Ін-це біяарган. хіміі Нац.АН Беларусі (з 1979 заг. лабараторыі, у 1989—99 нам. дырэктара, адначасова ў 1986—92 дырэктар доследнай вытв-сці). Навук. працы па даследаванні структуры і функцыі цытахром Р450-залежных сістэм біясінтэзу стэроідных гармонаў. Устанавіў першасную структуру шэрагу ферадаксінаў, распрацаваў навук. асновы і тэхналогіі вытв-сці радыедыягнастычных пабораў для медыцыны. Дзярж. прэмія Беларусі 1988.
Тв.: Молекулярная организация холестерингидроксилирующего цитохрома Р-450 митохондрий коры надпочечников. Хим. модификация бифункциональными реагентами... (у сааўт.) // Биоорган. химия. 1984. Т. 10, № 11; Иммунохимическое исследование холестерингидроксилирующей системы: Топология и стехиометрия компонентов электрон-транспортной цепи в митохондриальной мембране (у сааўт.) // Биол. мембраны. 1987. Т. 4, №10.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧО́РНЫ Гарымір Гарыміравіч (н. 22.1.1923, г. Камянец-Падольскі Хмяльніцкай вобл., Украіна),
расійскі вучоны ў галіне механікі. Акад.Рас.АН (1981, чл.-кар. 1962). Скончыў Маскоўскі ун-т (1949). У 1949—57 у Цэнтр. ін-це авіяц. маторабудавання. З 1959 у НДІ механікі Маскоўскага ун-та (з 1960 дырэктар). Навук. працы па тэарэт. і прыкладной аэрадынаміцы вял. скарасцей, тэорыі дэтанацыі і гарэння. Развіў тэорыю пагранічнага слоя з паверхняй разрыву ўнутры яго, прапанаваў метад інтэгравання ўраўненняў газавай дынамікі для патокаў з моцнымі ўдарнымі хвалямі. Распрацаваў метады разліку патокаў газу ў каналах пры наяўнасці франтоў гарэння. Дзярж. прэміі СССР 1972, 1978.
Тв.:
Течение газа с большой сверхзвуковой скоростью. М., 1959;
Теория сверхзвуковых течений газа // Механика в СССР за 50 лет. М., 1970. Т. 2;
Теоретическое и экспериментальное исследование аэродинамических характеристик пространственных тел. М., 1979.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАГІНЯ́Н Альберт Сямёнавіч (14.7.1934, г. Армавір Краснадарскага краю, Расія — 20.8.2000),
бел. вучоны ў галіне машынабудавання. Д-ртэхн.н. (1984), праф. (1988). Акад.Бел. (з 1992 віцэ-прэзідэнт) і Міжнар. інжынерных акадэмій. Засл. дз. нав. Беларусі (1985). Засл. вынаходнік Беларусі (1980). Скончыў ін-тс.-г. машынабудавання (г. Растоў-на-Доне, 1957). З 1957 на прадпрыемствах выпрабавальных машын (г. Армавір). З 1973 дырэктар — гал. канструктар Гомельскага СКБ сейсмічнай тэхнікі. З 1986 рэктар Гомельскага тэхн. ун-та. Навук. працы па тэорыі імпульсных і вібрацыйных крыніц сейсмічных сігналаў, распрацоўцы і ўкараненні сейсмаразведачнай і вымяральнай тэхнікі, гідраўлікі.
Тв.:
Исследования несущей способности гидростатических опор высокоскоростных цилиндров вибростендов (разам з В.А.Буцько) // Трение и износ. 1996. Т. 17;
№2;
Бороться и искать... // Изв. Бел. инженерной академии. 1996. №1;
Электрогидравлические усилители. Гомель, 2001 (разам з У.В.Балоцкім).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАПІ́РА Сямён Барысавіч (н. 17.6.1961, в. Рачэнь Любанскага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны-эканаміст. Д-рэканам.н. (1999), Акад.Міжнар. акадэміі інфарм. працэсаў і тэхналогій (2000), чл.-кар.Бел.інж. акадэміі (1997). Сын Б.М.Шапіры. Скончыў Бел.ін-тнар. гаспадаркі (1983). З 1983 на гасп. рабоце ў АПК Беларусі, з 1989 старшыня калгаса ў Дзяржынскім р-не. З 1999 нач.Гал. ўпраўлення эканомікі, з 2002 дырэктар Дэпартамента эканомікі Мін-ва сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь. Навук. працы па праблемах кіравання і рэфармавання АПК Беларусі ва ўмовах рыначнай эканомікі.
Тв.:
Управление в агропромышленном комплексе при рыночных отношениях. Мн., 1998;
Основы управления аграрным сектором в условиях рынка: (Теория, методология и практ. рекомендации). Мн., 1999;
Механизм рыночного развития агропромышленного комплекса Беларуси. Мн., 2000 (у сааўт.);
Реформирование агропромышленного комплекса. Мн., 2002 (у сааўт.).