ЦУКЕРМА́Н Сямён (Саламон) Тобіясавіч (1902, г. Віцебск — 1988),
расійскі канструктар-распрацоўшчык сістэм прыцэльвання. Скончыў Ленінградскі тэхнал.ін-т (1926). З 1930 ва Усесаюзным аб’яднанні оптыка-мех. прам-сці (нач.КБ, тэхн. дырэктар доследнага КБ), з 1936 гал. канструктар Дзярж. аптычнага ін-та (Ленінград). У 1937—42 і з 1947 у Ленінградскім ін-це дакладнай механікі і оптыкі (праф., у 1947—72 заг. кафедры). У 1942—47 заг. кафедры Маскоўскага вышэйшага вучылішча. Навук. працы па дакладным прыладабудаванні, канструяванні і юсціроўцы оптыка-электронных прылад. Распрацаваў шэраг прыцэльных прыстасаванняў для зенітнай і авіяц. артылерыі. Адзін са стваральнікаў серыйнага авіяц. гіраскапічнага прыцэла для знішчальнікаў «МіГ», мех. ракурснага прыцэла для дробнакалібернай зенітнай артылерыі.
Тв.:
Точные механизмы: Основания теории, расчет и конструкция. Ч. 1—2. М., 1941;
Управление машинами при помощи оптического луча. Л., 1969 (разам з А.С.Грыдзіным).