РЫ́КЕТС (Ricketts) Хаўвард Тэйлар (9.2.1871, г. Фіндлі, штат Агайо, ЗША — 3.5.1910),
амерыканскі патолаг і мікрабіёлаг. Скончыў ун-т у г. Лінкальн (1894) і мед. каледж Паўн.-зах. ун-та ў г. Чыкага. З 1902 праф. Чыкагскага ун-та. Навук. працы па пытаннях інфекц. хвароб. Апісаў плямістую ліхаманку Скалістых гор, выявіў яе ўзбуджальніка, эксперыментальна даказаў, што хваробу перадаюць кляшчы пэўных відаў. Высветліў, што брушны тыф перадаецца праз адзежную вош (узбуджальнік жыве і ў крыві ахвяры, і ў целе вошы). Яго імем названа група ўнутрыклетачных мікраарганізмаў (гл.Рыкетсіі). Калі вывучаў сыпны Тыф у Мексіцы, заразіўся і памёр.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САЛДА́ТКІН Міхаіл Цімафеевіч (10.11.1919, в. Сасноўка Ульянаўскай вобл., Расія — 17.12.1987),
бел. вучоны ў галіне цеплазабеспячэння і вентыляцыі. Д-ртэхн.н., праф. (1973). Засл. будаўнік Беларусі (1980). Скончыў Горкаўскі інж.-буд. ін-т (1948). З 1953 у БПІ (з 1960 прарэктар, з 1972 заг. кафедры). Навук. працы па тэрмаапрацоўцы бетону, панэлей, па даследаванні фільтрацыі паветра і цеплафіз. параметраў буд. матэрыялаў.
Тв.:
Разлік фільтрацыі паветра праз керамзітабетонныя матэрыялы (разам з В.Д.Акельевым) // Весці АНБССР. Сер. фіз.-энергет.навук. 1968. № 3;
Анализ существующих путей выбора режимов тепловой обработки бетонных изделий // Отопление, вентиляция и строительная теплофизика. 1973. Вып. 2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕЛЯЗЁНКА,
няпарны парэнхіматозны орган лімфоіднай сістэмы пазваночных жывёл і чалавека. Размешчана ў левай падрэбернай вобласці брушной поласці, каля страўніка, на ўзроўні 9—11 рэбраў. Даўж. С. ў дарослага чалавека 12 см, шырыня — 7—8 см, маса 150—200 г. «Дэпо» крыві, выконвае імуналагічную, ахоўную функцыі. С. як біял. фільтр (праз яе за 1 мін працякае 750—800 мл крыві) забяспечвае выдаленне з крыві антыгенаў.
У філагенезе С. звязана са стрававальным трактам. У кругларотых і дваякадыхальных рыб прадстаўлена вял. колькасцю лімфоіднай тканкі кішэчніка або страўніка. У інш. пазваночных С. адасабляецца ад страўніка ў самаст. орган.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІБІРАКО́Ў Аляксандр Міхайлавіч (8.10.1849, г. Іркуцк, Расія — 1893),
расійскі золатапрамысловец, даследчык Сібіры. Скончыў палітэхнікум у г. Цюрых. Фінансаваў палярныя экспедыцыі Н.А.Э.Нордэншэльда (1878—79), А.В.Грыгор’ева (1879—80), а таксама выданне прац па гісторыі Сібіры. У 1880 спрабаваў прайсці на шхуне праз Карскае м. ў вусце р. Енісей. У 1884 на параходзе прайшоў ад вусця па р. Пячора, на аленях цераз Урал, далей на параходзе па р. Табол да г. Табольск («Сібіракоўскі тракт на поўнач»). Зрабіў значны ўклад у справу эканам. асваення Сібіры. Яго імем названы востраў у Карскім м. і ледакол.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІЗІ́Ф, Сісіф,
у старажытнагрэчаскай міфалогіі сын Эола — родапачынальніка племя эалійцаў, будаўнік і цар стараж.Карынфа. Праславіўся сваёй хітрасцю. С. падмануў нават багіню смерці Танатас і закаваў яе ў кайданы (вызвалена Арэсампраз некалькі гадоў, на працягу якіх людзі не паміралі), потым быў адзіным з памерлых, каму ўдалося ўцячы з царства мёртвых — аіда. Калі С. зноў, ужо назаўсёды, трапіў у аід, то быў жорстка пакараны багамі за свае хітрыкі і злачынствы: яго прымусілі бясконца каціць на высокую гару вялізны камень, які, дасягнуўшы вяршыні, кожны раз скочваўся ўніз. Адсюль выразы «сізіфава праца», «сізіфаў камень» — цяжкая, марная, бясконцая праца.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКАЛО́ДЗІНА, Скалодзінка,
рака ў Мазырскім і Петрыкаўскім р-нах Гомельскай вобл., правы прыток р. Прыпяць. Даўж. 42 км. Пл. вадазбору 275 км². Пачынаецца каля в. Зялёны Мох Мазырскага р-на, цячэ па раўніне Мазырскае Палессе, працякае празвоз. Глініцкае. Упадае ў старарэчча р.Прыпяць каля в.Шастовічы Петрыкаўскага р-на. Даліна пераважна невыразная, зліваецца з навакольнай мясцовасцю, месцамі трапецападобная, шыр. 0,3—1,2 км. Пойма перарывістая, на асобных участках чаргуецца па берагах, вузкая, у ніжнім цячэнні зліваецца з поймай р. Прыпяць. Рэчышча звілістае, шыр. ракі ў межань 5—7 м, ніжэй воз. Глініцкае больш за 11 м.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКРЫ́ПКА,
у беларусаў традыц. прылада для зімовай лоўлі рыбы; стаўная пастка ў выглядзе аднагорлавага буча з прыбудаваным да ўваходу карытцам. Наз. таксама кош. С. ставілі ў палонцы на неглыбокім месцы так, каб карытца знаходзілася ў адкрытай вадзе, а конус — пад лёдам. Рыба, што з-за недахопу кіслароду ў вадзе імкнулася да паверхні вадаёма, трапляла ў карытца, а пасля, шукаючы выхаду з яго, праз горла заходзіла ў буч. Як і пры лоўлі каробкамі, палонку закрывалі галінкамі, сенам і снегам (каб не замярзала вада). Рыбачылі С. на Палессі, вядома таксама на Магілёўшчыне і ПнУ Гомельшчыны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЛО́НІМСКАГА ВАКЗА́ЛА БУДЫ́НАК,
помнік архітэктуры ў г. Слонім Гродзенскай вобл. Пабудаваны ў 1922 з цэглы. У архітэктуры выкарыстаны стылізаваныя элементы барока. Прамавугольны ў плане мураваны будынак з мансардавым дахам складанага пластычнага малюнка. Прасторавае развіццё кампазіцыі дасягаецца 3-ступеньчатым павышэннем аб’ёмаў, якое нарастае да цэнтра: ад адносна нізкіх бакавых крылаў празцэнтр. аб’ём да мансардавага паверха. Франтальныя фасады маюць па цэнтры 2-павярховыя рызаліты з фігурнымі франтонамі, дэкарыраванымі валютамі. шарамі на пастаментах, філянговымі парапетамі. 1-павярховы аб’ём уваходнага тамбура завершаны «разарваным» франтонам. Фасады дэкарыраваны рустам, расчлянёны прамавугольнымі і арачнымі высокімі аконнымі і дзвярнымі праёмамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТАВО́К,
возера ў Браслаўскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Дрысвята, за 23 км на ПдЗ ад г. Браслаў. Пл. 0,25 км², даўж. каля 1,4 км, найб.шыр. 360 м, найб.глыб. 2,3 м, даўж. берагавой лініі 3,9 км. Пл. вадазбору 666 км². Катлавіна падпруднага тыпу. Схілы выш. 6—10 м (на З да 25 м), разараныя, участкамі тэрасаваныя (выш. тэрасы 0,7—1 м). Берагі нізкія. Ёсць 3 вузкія залівы, востраў 0,2 га. Дно да глыб. 1 м пясчанае, глыбей ілістае, на Пд — сапрапелістае. Зарастае падводнай расліннасцю Праз возера цячэ р. Прорва (злучае з азёрамі Дрысвяты і Аболе).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СФЕРЫ́ЧНАЯ ГЕАМЕ́ТРЫЯ,
раздзел геаметрыі, які вывучае геаметрычныя фігуры, размешчаныя на сферы, і іх уласцівасці. Узнікла ў 1—2 ст.н.э. з патрэб сферычнай астраноміі. З развіццём мараплаўства і геаграфіі С.г. сталі карыстацца таксама ў геадэзіі для вывучэння паверхні Зямлі.
Асн. паняцці С.г. — пункты сферы, вял. кругі і рух сферы. Вял. кругі атрымліваюцца ад перасячэння сферы плоскасцямі. якія праходзяць праз яе цэнтр. Рух сферы — пераўтварэнне сферы, пры якім захоўваецца адлегласць паміж любымі яе пунктамі. У С.г. разглядаюцца трохвугольнікі (ці інш. фігуры), якія складаюцца з дуг вял. кругоў. Суадносіны паміж вугламі і старанамі сферычнага трохвугольніка вывучае сферычная трыганаметрыя.