СТАВО́К,
возера ў Браслаўскім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Дрысвята, за 23 км на ПдЗ ад г. Браслаў. Пл. 0,25 км², даўж. каля 1,4 км, найб. шыр. 360 м, найб. глыб. 2,3 м, даўж. берагавой лініі 3,9 км. Пл. вадазбору 666 км². Катлавіна падпруднага тыпу. Схілы выш. 6—10 м (на З да 25 м), разараныя, участкамі тэрасаваныя (выш. тэрасы 0,7—1 м). Берагі нізкія. Ёсць 3 вузкія залівы, востраў 0,2 га. Дно да глыб. 1 м пясчанае, глыбей ілістае, на Пд — сапрапелістае. Зарастае падводнай расліннасцю Праз возера цячэ р. Прорва (злучае з азёрамі Дрысвяты і Аболе).
т. 15, с. 126
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)