род кветкавых раслін сям. трыпутнікавых. Каля 260 відаў. Пашыраны пераважна ва ўмерана цёплых зонах абодвух паўшар’яў. На Беларусі 5 відаў Т.: вялікі (P. major), ланцэтны (P.lanceolata), стэпавы (P. stepposa), сярэдні (P. media), шурпаты (P. scabra). Трапляюцца каля жылля, уздоўж дарог (адсюль назва), на пустках, лугах.
Адна- ці шматгадовыя травяністыя расліны, радзей кусты і кусцікі. Лісце звычайна чаргаванае, часта збліжанае ў прыкаранёвую разетку, простае, вузкалінейнае або шырокаланцэтнае, суцэльнакрайняе, хвалістае ці зубчастае. Кветкі дробныя, у галоўках або каласах на верхавінках бязлістых стрэлак. Плод — каробачка. Насенне некат. відаў Т. (т.зв. блошнае семя) выкарыстоўваюць у медыцыне, тэкст. і папяровай прам-сці. Лек., тэхн., кармавыя расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРЫХАГРА́МЫ (Trichogramma),
род насякомых сям. трыхаграматыдаў надсям. хальцыд падатр. паразітычных сцяблістабрухіх перапончатакрылых. Каля 60 відаў. Пашыраны на ўсіх мацерыках, акрамя Антарктыды. На Беларусі трапляюцца Т.: звычайная, або жоўтая ці хваёвая (T. evanescens), лясная (T. embryophagum), пладовая (T. pallida).
Даўж. да 0,9 мм. Афарбоўка ад бледна-жоўтай да цёмна-бурай. 2 пары празрыстых крылаў. Вочы чырвоныя. Брушка вельмі рухомае, з яйцакладам на канцы. Самка адкладвае яйцы ў яйцо інш. насякомага ці павука, дзе яны развіваюцца. Развіццё з поўным ператварэннем. Некалькі пакаленняў за год. Дарослыя кормяцца нектарам кветак. Разводзяць Т. як сродак біял. барацьбы з насякомымі-шкоднікамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФЕРАМО́НЫ (ад грэч. phero нясу + hormaō прыводжу ў рух),
біялагічна актыўныя рэчывы, якія выдзяляюцца жывёламі ў навакольнае асяроддзе і ўплываюць на паводзіны ціфізіял. стан інш. асобін таго ж віду. Вырабляюцца Ф. спец. залозамі ці клеткамі, успрымаюцца хемарэцэптарамі (напр., органамі нюху). Паводле хім. будовы Ф. разнастайныя (тэрпеноіды, стэроіды, насычаныя і негранічныя к-ты, альдэгіды, спірты і інш.). Паводле функцыі вылучаюць палавыя Ф. (палавыя атрактанты, афрадызіякі), якія забяспечваюць сустрэчу і ідэнтыфікацыю асобін рознага полу і стымулююць палавыя паводзіны; Ф. трывогі (выклікаюць рэакцыі ўцякання, затойвання); агрэгацыйныя Ф. (забяспечваюць збіранне вял. колькасці асобін на абмежаванай плошчы); следавыя, для мечання тэрыторыі і інш. Выкарыстоўваюцца як біял. метад барацьбы з насякомымі-шкоднікамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФІЛЁНГА (ад ням. Fullung літар. — напаўненне) у архітэктуры, 1) квадратнае або прамавугольнае поле сцяны, пілястры, столі, скляпення і інш., абведзенае рамкай. Найчасцей яе рабілі з таго ж матэрыялу, што і сцяну; дэкарыравалі скульпт.ці жывапісным арнаментам, геральдычнымі выявамі, фактурнай ці колернай тынкоўкай.
2) Тонкая дошка або фанера, якая ўстаўляецца ў дзвярную раму і абрамляецца накладным прафіляваным бруском. Такія дзверы наз. філянговымі.
У Зах. Еўропе Ф. вядомы ў архітэктуры стыляў рэнесансу, барока.
На Беларусі ў 17—20 ст. шырока ўжывалася для аздаблення сцен фасадаў і інтэр’ераў культавых і палацавых будынкаў Пашырана таксама ў арх. дэкоры жылых і грамадскіх будынкаў 1950-х г.
Філёнга ў афармленні партала Успенскага сабора манастыра ў вёсцы Жыровічы Слонімскага раёна Гродзенскай вобл.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФІЛЬТРАВА́ННЕ,
працэс механічнага раздзялення вадкіх ці газападобных дысперсных сістэм з дапамогай порыстых перагародак (фільтраў), здольных прапускаць дысперснае асяроддзе і затрымліваць часцінкі, памеры якіх перавышаюць дыяметр пораў перагародкі.
Адбываецца пад дзеяннем рознасці ціску па абодвух баках фільтра. Для паскарэння Ф. ствараюць дадатковы ціск над фільтрам ці вакуум пад фільтрам. Больш інтэнсіўнаму Ф. спрыяе павышэнне т-ры суспензіі, памяншэнне слоя асадку, рацыянальны выбар фільтра, спосабаў яго рэгенерацыі і інш. Выкарыстоўваецца ў лабараторных (хім. аналіз, клінічная, біяхім., мікрабіял. дыягностыкі) і прамысл. (у хім., харч., хім.-фармацэўтычнай, нафтахім., гарнаруднай і інш. прам-сцях) умовах, пры газаачыстцы і інш.
Літ.:
Жужиков В.А. Фильтрование. 4 изд. М., 1980;
Лунев В.Д., Емельянов Ю.А. Фильтрование в химической промышленности. Л., 1982.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАРО́Т (Scirpus),
род кветкавых раслін сям. асаковых. Больш за 250 відаў. Пашыраны ўсюды, пераважна ў тропіках і субтропіках. На Беларусі 4 віды Ч.: азёрны (S. lacustris), лясны (S. sylvaticus), самаўкараняльны (S. radicans), Табернемантана (S. tabernaemontani). Трапляюцца па берагах вадаёмаў і лясных ручаёў, па балотах, часта ў вадзе.
Адна- і шматгадовыя травяністыя расліны. Сцябло выш. да 3 м, акруглае ці 3-граннае, з унутр. рыхлай паветраноснай тканкай — аэрэнхімай. Лісце лінейнае, 3-граннае або ніткападобнае ці рэдукаванае. Кветкі ў падоўжана-яйцападобных каласках, сабраных у складанае суквецце, радзей адзіночныя. Плод — арэшак. Сцёблы выкарыстоўваюць для пляцёных плеценых* вырабаў, як упаковачны, цеплаізаляцыйны і будаўнічы матэрыял. Часта Ч. няправільна наз.трыснёг.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЭ́РНЕЦІ (Aythya),
род вадаплаўных птушак сям. качыных атр. гусепадобных. Да Ч. часам адносяць і нырцоў. Пашыраны ва ўмераных шыротах Еўразіі і Паўн. Амерыкі. На Беларусі 4 віды Ч.: белавокая, цібелавокі нырэц, занесены ў Чырв. кнігу, чырвонагаловая, ці нырэц (A. ferina), марская (A. marila), чубатая (A. fuligula).
Даўж. да 50 см, маса да 1,4 кг. Самкі цёмна-шэрыя са стракацінамі. Апярэнне самцоў больш яркае, у розных відаў адрозніваецца. Дзюба доўгая, пляскатая. Нясуць 6—15 (часцей 8—12) яец. Кормяцца воднай расліннасцю, рыбай, малюскамі, ракападобнымі, лічынкамі насякомых і інш. Добра ныраюць. Аб’екты палявання. Іл.гл. таксама да арт.Белавокі нырэц, Нырцы.
Чэрнеці: 1 — марская; 2 — чырвонагаловая (а — самка, б — самец).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭЛЕКТРАТЭРМІ́ЧНАЯ АПРАЦО́ЎКАматэрыялаў,
метады тэрмічнай апрацоўкі металаў і сплаваў, пры якіх вырабы награваюць эл. токам.
Награванне пры Э.а. робяць: прапусканнем эл. току праз выраб (кантактавы нагрэў); метадам навядзення віхравых токаў на паверхні вырабу (індукцыйны нагрэў, апусканнем у электраліты (гл.Электроліз); эл. разрадамі (імпульснымі — электраэразійная апрацоўка і электраіскравая; устойлівымі — электрадугавая зварка). Найб. пашырана электратэрмічная паверхневая загартоўка вырабаў у электраліце ці токамі ВЧ (па ўсёй паверхні ці ў асобных яе ўчастках). У параўнанні з полымным нагрэвам Э.а. дае магчымасць атрымаць больш высокія т-ры, канцэнтраваць магутнасць у малым аб’ёме, рабіць выбіральны нагрэў, памяншаць утварэнне акаліны, механізаваць і аўтаматызаваць вытв. працэс.
Літ.:
Технологические основы электротермической обработки стали. Киев, 1977.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭЛЕКТРО́ННЫ ПРАЕ́КТАР,
бязлінзавы электронны мікраскоп для атрымання павялічанага відарыса паверхні цвёрдага цела. Прынцып дзеяння грунтуецца на аўтаэлектроннай эмісіі. Вынайдзены ням. фізікам Э.Мюлерам (1936).
Асн. часткі Э.п.: даследаваны ўзор у выглядзе тонкага вастрыя (радыус крывізны не больш за 0,1 мкм), які служыць катодам; шкляная сферычная ці конусападобная колба, дно якой пакрыта люмінафорам; анод у выглядзе праводнага слоя на сценках колбы ці тонкага кальца вакол катода. Вылучаныя электроны паскараюцца ў радыяльных (адносна вастрыя) напрамках, бамбардзіруюць экран, выклікаюць свячэнне люмінафора і тым самым ствараюць павялічаны (да 106 разоў) відарыс паверхні ўзору, які адлюстроўвае яго крышталічную структуру. Выкарыстоўваецца для вывучэння аўтаэлектроннай эмісіі металаў і паўправаднікоў, вызначэння работы выхаду электронаў з розных граней монакрышталёў і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭЛЕКТРО́ННЫЯ ЛІ́НЗЫ,
электронна-аптычныя сістэмы, якія ствараюць эл. і магн. палі пэўнай канфігурацыі для факусіроўкі электронных пучкоў. Адрозніваюць электрастатычныя і магн. Э.л., таксама іх камбінацыі.
Электрастатычныя Э.л. складаюцца з сістэмы электродаў рознай формы (дыяфрагм з круглымі адтулінамі, пустацелых цыліндраў ці конусаў і інш.), якія знаходзяцца пад пэўнымі патэнцыяламі. У магнітных Э.л. поле ствараецца пастаяннымі магнітамі ці электрамагнітамі. Электрамагніт мае абмотку ўзбуджэння, магнітаправод, які поўнасцю абкружае абмотку (стварае панцыр), і полюсныя наканечнікі. Э.л. выкарыстоўваюцца ў электронных мікраскопах, паскаральніках зараджаных часціц і інш.
Імерсійныя электронныя лінзы: 1 — з 2 дыяфрагмаў; 2 — з 2 цыліндраў. Сінім колерам вылучаны эквіпатэнцыяльныя паверхні. чырвоныя стрэлкі — шлях электронаў; V1 і V2 — патэнцыялы электродаў.